krupki.by

ru RU be BE en EN


Імем Васіля Князева названы вуліца ў Віцебску і на станцыі Бобр Крупскага раёна

Автор / Земляки / Серада, 22 Красавік 2020 10:52 / Просмотров: 764

КНЯЗЕЎ Васіль Аляксандравіч (1.1.1920 – 22.7.1968) – удзельнік вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (24.8.1943).

Нарадзіўся ў г.п. Бобр Крупскага раёна. Член КПСС з 1942 года. Закончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. На фронце з 1941 года. Удзельнічаў у вызваленні Паўночнага Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант В.А. Князеў здзейсніў 1 088 баявых вылетаў, правёў 139 паветраных баёў, усяго збіў 29 варожых самалётаў. У выніку штурмавых налётаў асабіста знішчыў 3 танкі, 74 аўтамашыны, 8 гармат, 15 зенітных установак, 3 цыстэрны з палівам, склад боепрыпасаў, шмат жывой сілы праціўніка. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.

Імем Васіля Аляксандравіча Князева названы вуліца ў Віцебску і на станцыі Бобр Крупскага раёна.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.