krupki.by

ru RU be BE en EN


Вользе Лапо было 20 гадоў, калі яна атрымала першую баявую ўзнагароду

Автор / Земляки / Серада, 24 Чэрвень 2020 11:00 / Просмотров: 1028

Гэту абаяльную, вельмі сціплую і цудоўную жанчыну добра ведалі не толькі ў пасёлку Плавучае Галае, што ля Начы, але і ва ўсім наваколлі. Пасля вайны Вольга Іванаўна працавала настаўніцай малодшых класаў і больш за 30 гадоў аддала сваёй любімай справе.

Шмат цікавага і адметнага пачулі мы ад Вольгі Іванаўны падчас сустрэчы. Хоць і балюча было ўспамінаць ветэрану тыя далёкія ваенныя гады, але размова скіравалася менавіта ў гэтым рэчышчы.

Вользе Іванаўне пашчасціла закончыць Барысаўскае педагагічнае вучылішча яшчэ да вайны. Калі на нашу зямлю нізрынулася чорная навала, дзяўчына адразу пайшла ў партызаны і была залічана ў атрад імя Шчорса. Даводзілася выконваць розныя адказныя даручэнні камандзіра, хадзіць у разведку.

Найбольш запомніўся Вользе Іванаўне яе ўдзел у разгроме гарнізона вёскі Глівіна, што пад Барысавам. Там знаходзілася шмат нямецкіх складоў з боепрыпасамі, палівам, тэхнікай. Гарнізон моцна ахоўваўся немцамі. Бой быў нялёгкім. Загінулі многія баявыя сябры, аднак пастаўленая задача была выканана паспяхова.

І партызанка Вольга была адной з тых, хто за гэту аперацыю адзначаны ўзнагародай. А дзяўчыне на той час было ўсяго 20 гадоў.

Вельмі сціпла гаварыла Вольга Іванаўна пра свае іншыя баявыя ўзнагароды. А на лацкане яе пінжака ззялі медалі «За баявыя заслугі», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны», «За Перамогу над Германіяй», ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені...

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.