krupki.by

ru RU be BE en EN


Толькі за адзін дзень 17 чэрвеня на «Крупскі веснік» падпісаліся 276 чалавек

Автор / Земляки / Пятніца, 19 Чэрвень 2015 16:50 / Просмотров: 5283

Наталля ПанізовічУсяго дзесяць дзён засталося да заканчэння падпісной кампаніі на ІІ паўгоддзе і ІІІ квартал. На бягучым тыдні акцыя «Абласны дзень падпісчыка» прайшла ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі нашага раёна. Варта заўважыць, што толькі ў гэты дзень крупчане выпісалі 861 экзэмпляр газет і часопісаў. І перавага, дарэчы, аддавалася раённай газеце.

Журналісты раёнкі, як і заўсёды, не прамінулі гэтай падзеі і наведалі паштовае аддзяленне сувязі Крупкі-1. І нас там ужо чакалі. Некаторыя прыхільнікі раённай газеты выпісалі сваё любімае выданне непасрэдна ў аддзяленні і прад’яўлялі нам абанементы, каб паўдзельнічаць у аб’яўленай рэдакцыяй акцыі: той, хто выпіша «Крупскі веснік» адразу на паўгода, атрымае бонус – бясплатную падпіску на студзень 2016 года. Асобныя ведалі, што раёнку можна выпісаць прама ў рэдакцыі ў грамадскага распаўсюджвальніка, таму і скарысталі гэту магчымасць. І толькі да нас у  абласны дзень падпісчыка звярнулася 20 крупчан, якія выпісалі газету на паўгоддзе. 

– Акцыя, аб’яўленая рэдакцыяй райгазеты, пасадзейнічала таму, што і ў гарадскім, і ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі толькі за адзін дзень выпісана 276 экзэмпляраў раёнкі, з іх 67 – на паўгоддзе, – гаварыла начальнік Крупскага цэха паштовай сувязі Людміла Пацэева. – Асноўная мэта абласнога дня падпісчыка – актывізаваць падпісную кампанію, прыцягнуць увагу патэнцыяльных падпісчыкаў і стымуляваць рост падпісных тыражоў газет і часопісаў на ІІІ квартал і ІІ паўгоддзе 2015 года. І многія прачыталі аб’явы ў раённай газеце аб Дні падпісчыка і аб праводзімай акцыі, таму ахвотна заходзілі ў аддзяленні сувязі. Усе разам мы стараемся, каб друкаванае слова прыходзіла ў кожны дом.

Да месца адзначыць, што прыхільнікі раённай газеты, якія завіталі на гарадское аддзяленне паштовай сувязі, атрымлівалі ў падарунак і сувенірную прадукцыю – блакноты, ручкі, каляндарыкі – з лагатыпам «Крупскі веснік». У адрас газеты ад нашых даўніх і пастаянных чытачоў было выказана шмат шчырых і ўдзячных слоў. Тамара Лупіна, Людміла Валчок, Валянціна Красоўская, Галіна Сіняк, Таццяна Белая, Валянціна Білецкая адзначалі, што з газетай сябруюць ужо не адзін дзясятак гадоў, давяраюць ёй і не думаюць здраджваць свайму любімаму выданню.

Сёння – субота, 20 чэрвеня. Хочацца напомніць тым, хто яшчэ не выпісаў раённую газету, каб яны паспяшаліся. Час бяжыць вельмі хутка, не паспееце азірнуцца, як на календары будзе ліпень. І калі ў вас на руках будзе падпісны абанемент, то ўжо ў другі дзень гэтага месяца смела адчыняйце сваю паштовую скрынку – там вас будзе чакаць «Крупскі веснік»!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.