krupki.by

ru RU be BE en EN


Леаніда ДРАБЫШЭЎСКАЯ: "Наша вёска Спярыжжа знаходзілася за 26 кіламетраў ад Чарнобыльскай АЭС"

Автор / Земляки / Аўторак, 20 Красавік 2021 14:58 / Просмотров: 4626

Працягваем публікацыю ўспамінаў тых людзей, якія тры з паловай дзесяцігоддзі таму былі вымушаны пакінуць родныя мясціны.

Леаніда Міхайлаўна ДРАБЫШЭЎСКАЯ:

– Усё ў жыцці пакідае след. Чорны след пакінула аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года.

Што помніцца аб тым далёкім часе? Пра страшную вестку я даведалася адразу ж у суботу, бо наша вёска Спярыжжа, што на Брагіншчыне, знаходзілася за 26 кіламетраў ад гэтага месца. Шмат моладзі з яе працавала на прадпрыемствах і вучылася ва ўстановах горада Прыпяць, у тым месцы, дзе знаходзілася сама атамная станцыя. А вось дакладна аб тым, што на самой справе гэта катастрофа такіх памераў, у той час ніхто не мог сабе і ўявіць.

Той ракавы красавік на Беларусі выдаўся незвычайна цёплым, усталявалася практычна летняе надвор’е. Ва ўсю ішла праца на агародах. 26 красавіка мы пасадзілі бульбу ў сябе, а ў нядзелю, 27 красавіка, – у стрыечнай сястры. Раптам сястра Фаіна, а яна працавала на пошце, прынесла ўсім нам, хто быў на агародзе, сумную вестку: Івану Тарасавічу Ігнаценку – бацьку вядомага ўсім пажарнага Васіля, які 26 красавіка адным з першых уступіў у схватку з неўтаймаваным атамам на Чарнобыльскай АЭС, прыйшла тэлеграма. У ёй гаварылася, каб родныя прыехалі ў Маскву ў бальніцу, куды з Кіева перавезлі пажарных для перасадкі касцявога мозгу.

Кароткім было жыццё Васіля. Указам Прэзідэнта Украіны ў 2006 годзе ён удастоены звання Героя Украіны. У Беразіно, куды пераехалі родныя хлопца, у Мінску і Брагіне ў яго гонар названы вуліцы. Яго імя носіць піянерская арганізацыя адной са школ Беразіно. На малой радзіме ў Брагіне ўстаноўлены мемарыяльны помнік.

Родных Васіля – бацьку, брата і дзвюх сёстраў – у аэрапорт Гомеля адвозіў мой муж Пётр Рыгоравіч. Заадно да свайго брата Уладзіміра завёз і нашых дзяцей – Ігара і Людмілу. Добра помніцца, як хораша прайшло 1 Мая ў Брагіне, куды мы ездзілі з мужам. Са свята людзі разыходзіліся супакоенымі.

Сапраўдную трагедыю я адчула толькі тады, калі 4 мая, на Вялікдзень, мы вырашылі наведаць, а магчыма і забраць дзяцей з Гомеля дамоў. Па дарозе на Хойнікі сустрэлі калону аўтобусаў і грузавых машын з высокімі бартамі, якія ехалі на адсяленне людзей з тых вёсак, што знаходзіліся непадалёк ад станцыі. Па дарозе ішло яшчэ некалькі такіх калон. Вось тут мяне ахапіў жах, я не магла ўжо без слёз глядзець на тое, што адбывалася. Прапанавала мужу вяртацца назад, але ён мяне супакоіў.

У Гомелі мы даведаліся, што маці мужа, якая жыла ў вёсцы Сцяпанаў, эвакуіравана ў вёску Ігрушнае, што за 15 кіламетраў далей. Не прымусіла сябе доўга чакаць гэта бяда і нашу вёску. Першымі вывезлі дзяцей. Адразу ў піянерскі лагер непадалёк ад Гомеля, а затым разам з вучнямі мы апынуліся ў піянерскім лагеры «Лясны» ажно пад Маладзечна. Дзеці сумавалі па сваіх родных, плакалі. Ім было трывожна за бацькоў. Разам з імі я правяла там два месяцы. Вяртацца мне прыйшлося ўжо на чужыну, куды 10 чэрвеня была адселена наша вёска. У адной хаціне са сваякамі жыў муж, на работу ездзілі ў сваю вёску.

Кіраўніцтва краіны рабіла ўсё магчымае, каб знізіць наступствы катастрофы. «Партызаны», так звалі дэмабілізаваных людзей, выбіралі зямлю з двароў, вуліц, перакопвалі зямлю ля агароджаў, мылі дахі і сцены дамоў, верталёты распылялі сумесь, якая застывала і не давала ўзнімацца пылу.

Наведваліся да дзяцей, а за­адно шукалі сабе месца для далейшага жыцця. Мужа бралі ўсюды, а мне прапаноўвалі месца ў дзіцячым садзе. Братава жонка са сваім шасцігадовым сыночкам знаходзілася ў Барысаве. Там яна ад суседзяў даведалася, што ў Дакудаве Крупскага раёна ёсць свабодныя домікі. Яны першыя з маёй сястрой Надзеяй апынуліся ў гэтай вёсцы. Пасля на «разведку» прыехалі і мы з Валянцінай Іванаўнай Андрэенка. Нам трэба было яшчэ і рабочае месца, і мы пайшлі ў школу. Сустрэлі нас тут вельмі цёпла, прапанавалі месца ў групе падоўжанага дня. Дамовіліся, што прыедзем 26 жніўня. Але давялося затрымацца: дзеці з лагера вярнуліся 29 жніўня, і ў гэты ж дзень мужу ўручылі ордэн Працоўнай Славы. У Дакудава мы прыехалі 31 жніўня, дзе і жывём ужо амаль 35 гадоў. Разам з намі пераехала яшчэ 7 сем’яў.

Але цягнуць родныя мясціны. Спачатку наведвалі іх кожны год. Якая гэта была радасць убачыць свае мілыя сэрцу краявіды, су­стрэць знаёмых, пагутарыць. А потым сталі ездзіць радзей і ра­дзей. Але і праз 35 гадоў бывае так хочацца пабыць там хоць дзень, пахадзіць па родных сцежках. А сцежак ужо і няма. Нават па дарозе нельга прайсці, бо вырас сапраўдны лес. У апошні раз дзеці знялі ўсё на відэакамеру. І ў хвіліны суму, калі ўспамінаеш сваё жыццё ў роднай вёсцы, праглядваеш фотаздымкі і гэты фільм.

Для нас другой радзімай стала Крупшчына. Тут выраслі нашы дзеці, растуць унукі. Тут у нас ёсць тое святое, што зрадніла з гэтай зямлёй: пахаваны дарагія тата і мама, цётка, муж, які стаў ахвярай Чарнобыля. Для нас сталі дарагімі вяскоўцы, з якімі мы разам жывём. Няхай лёс беражэ ўсіх людзей, каб такое не паўтарылася ніколі.

Автор

admin

admin

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.