Нарадзілася яна у мястэчку Бобр. «Школа ў мяне ў генах, – пачынае размову Зоя Аляксандраўна. – Мама Марыя Данілаўна працавала настаўніцай пачатковых класаў. Бацька Аляксандр Антонавіч пасля вайны скончыў тры курсы фізмата БДУ імя У. І. Леніна. Бацькі яшчэ з малых гадоў заўважылі маю цікавасць да дзяцей. Сярод іх я адчувала сябе як рыба ў вадзе. І ім вельмі хацелася, каб я стала настаўніцай.
Так працягвалася ўсе школьныя гады. Юная Зоя вельмі любіла чытаць, а сачыненні заўседы ацэньваліся на «5». З сярэбраным медалем скончыла дзяўчына школу. І ў час выбару далейшай жыццёвай дарогі Зоя вырашыла: «Буду перадаваць свае веды, уменні іншым, тым самым ажыццяўлю мары бацькоў. Я стану настаўніцай».
Паступіла ў БДУ на філалагічны факультэт. Пяць год студэнцкага жыцця Зоя Аляксандраўна ўспамінае як адну вялікую казку: удзел ва ўсемагчымых конкурсах, мастацкай самадзейнасці, праца ў піянерскіх лагерах, студэнцкіх атрадах… А наперадзе – самастойнае жыццё. З дыпломам у руках у 1951 годзе маладая настаўніца накіравалася па размеркаванню ў Галькоўскую сярэднюю школу Пухавіцкага раёна.
«Нялёгкімі былі першыя самастойныя крокі. Але перамагала заўсёды любоў да дзяцей, павага да калег. На Пухавіцкай зямлі я яшчэ раз упэўнілася, што чалавек павінен жыць дзеля дабра, славіцца добрымі ўчынкамі, бо гэта і ёсць асноўныя якасці грамадзяніна нашай краіны», – з упэўненасцю дадае Зоя Аляксандраўна.
Так склаўся лёс: праз 4 гады настаўніца пераехала ў Калінінград. Потым, пасля працяглай хваробы, – у Беларусь. З 1964 года Зоя Аляксандраўна Мілановіч – настаўніца рускай мовы і літаратуры Ухвальскай сярэдняй школы. «За ўсе гады педагагічнай дзейнасці ў настаўніцкай прафесіі не расчаравалася»,– прызнаецца Зоя Аляксандраўна. З удзячнасцю і павагай успамінае сваіх калег Ціхановіч Еўдакію Фёдараўну, Саскавец Любоў Ільінічну, з якімі заўсёды дзялілася творчымі пошукамі, радаснымі і сумнымі хвілінамі. Значную дапамогу аказваў дырэктар школы Бабоўка Іван Іванавіч.
Зоя Аляксандраўна працытавала ў нейкі момант словы Васіля Сухамлінскага: «Без гарэння сэрца для стварэння дарагога і святога самыя правільныя ісціны застануцца для цябе мёртвымі і халоднымі літарамі». І гэта так. Зоя Аляксандраўна заўсёды адкрывала сваё сэрца ўсім, хто ў гэтым меў неабходнасць. Усё новае яна прапускала праз сваю творчую індывідуальнасць у абагуленым выглядзе і аддавала дзецям, шчодра дзялілася сваім багатым вопытам з калегамі. Столькі цяпла і дабрыні адчувалася ў голасе Зоі Аляксандраўны, калі яна расказвала пра сваіх выпускнікоў, многія з якіх знашлі дастойнае месца ў жыцці. Гэта Ганчар Анатолій Уладзіміравіч, Доўгі Анатолій Мікалаевіч, Сіняк Тамара Іванаўна і многія іншыя. А яшчэ – вочы Зоі Аляксандраўны засвяціліся непараўнальнай радасцю, калі яна расказвала пра родных, бацькоўскі дом…
Са слаўным юбілеем, шаноўная Зоя Аляксандраўна! Моцнага здароўя Вам, цяпла ў доме, любові і павагі ад родных і блізкіх.
Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.
Не забывают своего учителя и выпускники Ухвальской школы
В редакцию газеты пришло письмо:
«От имени выпускников 1979 года хочу рассказать о замечательном, удивительном, добрейшей души человеке – Зое Александровне Разумовской-Милонович. Судьба свела меня с ней 1 сентября 1973 года, когда я пошла в 5 класс. Зоя Александровна была у нас классным руководителем.
Она родилась 11 августа 1932 года. В семье кроме Зои Александровны был брат Валерий и сестра Людмила. «У нее были очень хорошие родители, которые всегда радушно встречали гостей в своем доме. Никогда не отпускали пришедших без угощения», – вспоминают односельчане.
Отличница в школе, выпускница БГУ. Зоя Александровна очень любила путешествия, экскурсии. Побывала в Прибалтике, Молдовии, посетила Ясную Поляну, Пушкинские горы. Мечтала, выйдя на пенсию, проехать на поезде от Москвы до Владивостока.
В 1966 году судьба свела ее с Разумовским Юрием Петровичем. Когда он пришел к ней свататься, сказал: «Подумайте, сможете ли Вы моему Васильку (сын) заменить мать. А я Вас никогда не брошу». Он дал на раздумие два дня. Как вспоминает Зоя Александровна: «Я ни разу не пожалела и благодарна судьбе за то, что она свела меня с Юрием Петровичем и Васей».
До пенсии (1987 г.) Зоя Александровна проработала в Ухвальской школе. Сейчас она на заслуженном отдыхе – ее не забывают ученики, которые благодарны ей за понимание, душевное тепло.
Уважаемая Зоя Александровна! Вы взяли нас маленькими мечтателями, которые верили в свои фантазии. Но самое ценно – то, что Вы верили в нас и поддерживали. Спасибо Вам, что всегда рядом с нами были Ваши добрые и ласковые руки, Ваш тихий голос, Ваш мудрый совет. Спасибо за то, что школа стала для нас не только источником знаний, но и стартовой площадкой наших личностей. Мы стремились к своим заветным вершинам, не осознавая, что именно Ваши руки подталкивают нас вперед, не давая остановиться на полпути. Еще раз спасибо Вам за всё!»
Выпускники 1979 года.