krupki.by

ru RU be BE en EN


Настаўніцкі лёс Соф’і Васільеўны Ерашэнка адлічвае каля 30 гадоў

Автор / Земляки / Нядзеля, 27 Жнівень 2023 09:52 / Просмотров: 726

Соф’я Васільеўна Ерашэнка – яе настаўніцкі лёс адлічвае каля 30 гадоў – сапраўды, можна гаварыць аб прафесійным прызванні.

Яшчэ ў 1-м класе дзяўчынка Соф’я сказала сваёй маме: «Я буду настаўніцай». Так і атрымалася. Кожны год вучобы ў Натагаеўскай школе, а затым у сярэдняй школе № 1 г. Нароўлі набліжаў шлях да паступлення ў педагагічную навучальную ўстанову. Юную Соф’ю запрашалі праводзіць урокі ў пачатковых класах, і яна з задавальненнем гэта рабіла. У школе была вельмі актыўная, прымала ўдзел у  розных мерапрыемствах. Усе даручэнні класнага кіраўніка выконвала якасна.

– Мне вельмі было блізкае выказванне: «Лепш пашкадаваць аб тым, што зрабіў, чым аб тым, што не зрабіў», – прызнаецца суразмоўца. – Доўга не раздумвалася, прыслухалася да сябе і паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут на факультэт пачатковых класаў.

Студэнцкія гады праляцелі хутка, і ў 1974 годзе з дыпломам у руках вярнулася маладая настаўніца на сваю маленькую радзіму – горад Нароўля ў сярэднюю школу № 1, якую ў свой час скончыла.

– Радасці не было канца, – успамінае Соф’я Васільеўна. –  Мае настаўнікі сталі маімі калегамі. Даверылі мне пад­рыхтоўчы клас. Успрымала чужых дзяцей як сваіх уласных, перажывала за няўдачы шасці­годак, турбавалася за іх бяспеку, радавалася іх поспехам.

Настаўніца актыўна пачала ўкараняць у сваю прафесійную дзейнасць эфектыўныя методыкі па працы з шасцігодкамі. Вопыт Соф’і Васільеўны па гэтаму накірунку быў абагулены, і ў хуткім часе ёй прысвоілі званне «Старэйшы настаўнік».

Сустрэла і сваё каханне – Пятра, які стаў мужам. Нара­дзіліся два сыны. Дзень 26 красавіка 1986 года змяніў жыццё многіх тысяч людзей, у тым ліку і сям’і Соф’і Васільеўны.

– Да 1990 года школу не закрывалі, – расказвае Соф’я Васільеўна. – Толькі з 7 мая па 26 жніўня разам з дзецьмі настаўнікі ездзілі ў санаторыі Гомеля і Гродна. У 1990 годзе пачалося абавязковае адсяленне. У Нароўлю сталі прыязджаць «сваты» з прапановамі ехаць працаваць у раёны, далёкія ад трагедыі. З Крупак таксама прыязджалі – Міхаіл Радушкевіч і Святлана Генчык. Мы згадзіліся ехаць у Крупкі.

З 1990 года Соф’я Васільеўна працавала ў аддзеле адукацыі Крупскага райвыканкама, а з 1993 – у СШ № 3 намеснікам дырэктара па пачатковых класах. Мне пашчасціла працаваць у тандэме з ёй. Соф’я Васільеўна заўсёды дапамагала калегам у іх нялёгкай працы, умела разрульваць складаныя педагагічныя сітуацыі, прыкладвала ўсе намаганні, каб выхаваць у сваіх дзетак неабыякавасць да лёсу тых, хто побач, да родных мясцін. І гэта ў яе атрымлівалася. «Галоўнае, каб нашы дзеці не забыліся, чаму іх вучылі бацькі ў сям’і і настаўнікі ў школе, каб захавалі любоў да людзей, роднага краю, краіны», – лічыла яна.

Але па стану здароўя прыйшлося пакінуць настаўніцкую працу. Праз некаторы час Соф’ю Васільеўну запрасілі працаваць у службу сацыяльнага  абслугоўвання, бо шчырасць, любоў да людзей былі ўсё жыццё. Адначасова займалася і грамадскай працай.

Цяпер Соф’я Васільеўна на адпачынку. Часта бывае ў храме Міколы Цудатворцы г. Крупкі. Адзначае, што вельмі важна захоўваць духоўную спадчыну народа. Яна – сястра міласэрнасці пры царкве, мае падзякі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. А яшчэ Соф’я Васільеўна член раённага савета ветэранаў педагагічнай працы. Яна лічыць: «Самае галоўнае – сумленна жыць, не рабіць зла людзям, не зайздросціць. Я шчаслівая жанчына».

Вось такім чынам дзве ра­дзімы сталі любімымі і дарагімі для Соф’і Васільеўны Ерашэнкі – нараўлянскі край і чароўная крупская зямля.

Соф’я Васільеўна захоўвае цеплыню і пакой у сваім доме. Яна любімая і любячая жонка, маці, бабуля. Асабіста я рада, што на маім шляху сустрэла добрую, прыгожую душой, сэрцам жанчыну, верную сяброўку. Хай жа шчасціць у далейшым жыцці Вам, паважаная Соф’я Васільеўна!

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі. Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.