krupki.by

ru RU be BE en EN


Уладзімір Канапліцкі: «Сам лёс накіраваў мяне ў педагогіку»

Автор / Земляки / Субота, 09 Сакавік 2024 13:38 / Просмотров: 759

Сустрэчу з ветэранам педагагічнай працы арганізавалі вучнi i настаўнiкi Нацкай сярэдняй школы.

Нагода – пераняць вопыт па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, а таксама павіншаваць педагога з юбілеем.

Уладзiмiр Канстанцiнавiч Канаплiцкі мае больш за 40-гадовы стаж работы, і яму, зразумела, было што расказаць юным сучаснікам.

Субяседнік пачаў сустрэчу з аўтабіяграфічнага аповяду. Адзначыў, што родам ён з вёскi Вялiкiя Арлы Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi. Нарадзiўся ў сям’i калгаснiкаў. Улiчваючы складаныя сямейныя абставiны, рана пачаў працаваць, дапамагаць мацi на калгасных работах: праполцы буракоў, капусты, iншых палявых работах, пасвiць сялянскi статак кароў.

Пасля заканчэння сярэдняй школы i службы ў армii, працаваў на Мiнскiм заводзе аўтаматычных лiнiй. Затым разам з жонкай, якую накіравалі ў Крупскi раён, прыехаў у Нацкую сярэднюю школу i ўладкаваўся на працу настаўнiкам вытворчага навучання.

– Вельмі спадабалася мясцовасць, – гаварыў Уладзімір Канстанцінавіч. – У прыватнасці акалічнасць, што драўляны будынак школы знаходзiўся ў маляўнiчым месцы на ўзбярэжжы ракi Нача. Так Крупшчына амаль на 50 гадоў стала для мяне другой радзiмай. Я настаўнiк ад завадскога станка (усміхаецца).

Першыя настаўнiцкiя крокі складалiся па-рознаму: былi поспехi, дзесьцi i няўдачы. Аднак з цягам часу набываўся вопыт. Істотную дапамогу аказвалi ветэраны педагагiчнай працы, заслужаныя педагогі Валянціна Сямёнаўна Былюк і Ганна Мікалаеўна Васілеўская. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Ленiна стаў працаваць настаўнiкам гiсторыi i грамадазнаўства.

Каб прывiць вучням цiкавасць да прадмета, урокі атрымліваліся цікавейшымі і больш пазнавальнымі, праводзiлася работа па краязнаўству, гiсторыi роднага краю: экскурсii i паходы па мясцiнах баявой i працоўнай славы, сустрэчы з ветэранамi вайны i працы. За перыяд работы ў школе арганізоўвалі экскурсii ў Брэсцкую крэпасць, музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, да Кургана Славы, наведвалі мемарыяльны комплекс «Хатынь», Нясвiжскі i Мiрскі замкі i iншыя гістарычныя аб’екты.

Разам з тым, на занятках краязнаўчага гуртка займалiся зборам матэрыялу по вуснай народнай творчасцi, прылад працы мiнулых гадоў, гiсторыi вёскi, былога калгаса, школы. На аснове гэтых матэрыялаў быў створаны этнаграфiчны пакой.

– Важнае месца ў пакоi, – гаварыў ветэран, – займаюць стэнды i другiя матэрыялы аб Героях Савецкага Саюза Шастакове М.Д. i Сурыне М.А., якiя жылi на тэрыторыi былога Нацкага сельсавета, воiнах, загiнуўшых пры вызваленнi вёскi i раёна ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, пахаваных у брацкай магiле, што за вёскай Нача, настаўнiках-удзельнiках вайны. Сярод iх Аляксандр Мiкалаевiч Харытановiч – удзельнiк абароны Ленiнграда (настаўнiк фiзiкi), Iван Аляксеевiч Лапiн – удзельнiк Сталiнградскай бiтвы (настаўнiк мовы i лiтаратуры), Мiкалай Пiлiпавiч Шастакоў – абаронца Масквы, дайшоў да Берліна (настаўнiк пачатковай ваеннай падрыхтоўкi), Вольга Iванаўна Лаппо – удзельнiца партызанскага руху (настаўнiца пачатковых класаў). Успамiны ветэранаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў Нацкага сельсавета, звесткi аб iх подзвiгах змяшчалiся на старонках раённай газеты i кнiгi «Памяць. Яны праславiлi Крупшчыну», складальнiкам якой з’яўляецца краязнаўца, кандыдат гiстарычных навук Дзмiтрый Мiкалаевіч Хромчанка.

У гутарцы Уладзiмiр Канстанцiнавiч зазначыў, што і яго бацька з 1939 года прайшоў франтавымi дарогамi. Перажыў акружэнне, нямецкую катаргу, канцлагер. Пасля ўцёкаў з лагера – зноў на фронт. Асаблiва вызначыўся пры вызваленнi Украiны, Заходняй Еўропы. У баях пры штурме Будапешта, які немцы iмкнулiся ператварыць у непрыступную крэпасць, быў паранены, трапiў у шпiталь. За паспяховы разгром нямецкiх войск, адзначае наш субяседнiк, бацька быў узнагароджаны медалямi «За ўзяцце Будапешта» i «За адвагу» (№ 2236826), пазней «За перамогу над Германiяй» і інш. Ваенныя выпрабаваннi адмоўна сказалiся на здароўi бацькi (з-за ранення пад Будапештам), i ён рана, не дажыўшы нават да 40 гадоў, памёр ад цяжкай хваробы.

Расказ ветэрана зацiкавiў вучняў, яны ўважлiва слухалi, атрымалi адказы на пытаннi.

Уладзiмiр Канстанцiнавiч даўно на заслужаным адпачынку. Цiкавiцца справамi ў школе, дзелiцца ўспамiнамi аб мiнулым нашага краю. Вучнi яго часта наведваюць, аказ­ваюць дапамогу. 26 лютага настаўнік-ветэран прымаў віншаванні з 70-годдзем.

Ганна СМІРНОВА,

у мінулым выпускніца

Нацкай сярэдняй школы.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.