krupki.by

ru RU be BE en EN


Сапраўднае супраціўленне піянеры-патрыёты арганізавалі супраць ворага падчас Вялікай Айчыннай вайны

Автор / Земляки / Серада, 22 Май 2024 10:25 / Просмотров: 432

Як бы не змянялася назва піянерскай арганізацыі, сутнасць заставалася нязменная – сяброўства, дапамога, патрыятызм. З гэтым піянерыя крочыць ужо больш за 100 гадоў.

Стварэнне ўсесаюзнай піянерскай  арганізацыі супала з адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформай. Згодна з ёй замест акруг у Беларусі было створана больш за 100 раёнаў, у тым ліку і Крупскі. Адпаведна пачала адлік сваёй гісторыі і Крупская раённая піянерская арганізацыя. Гэта супала таксама і са школьнай рэформай – пераходам да ўсеагульнага абавязковага навучання, а затым і да сямігадовай адукацыі. Адпаведна і ў школах, у якіх дзеці дасягнулі піянерскага ўзросту, пачалі стварацца піянерскія арганізацыі.

Таксама пачалі працаваць піянерскія атрады сярод дзяцей работнікаў прамысловых прадпрыемстваў. Таму яны так і называліся, напрыклад, піянерская арганізацыя фабрыкі «Саломка», альбо фабрыкі імя Вароўскага.

Піянеры ва ўсім імкнуліся дапамагаць сваім старэйшым сябрам – камсамольцам, ды і працавалі яны пад кіраўніцтвам камсамольскіх ячэек.

Развіваўся і шырыўся піянерскі рух і ў 1930-я гады, падчас калектывізацыі. З утварэннем калгасаў і пашырэннем сеткі школьных устаноў павялічвалася і колькасць піянерскіх атрадаў.

Сапраўднае супраціўленне піянеры-патрыёты арганізавалі супраць ворага падчас Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і ў Крупскім раёне. Успомнім піянера, партызана Барыса Крывашэіна, які пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны.

На прыкладзе піянераў-герояў выхоўваецца як у пасляваенныя гады, так і ў цяперашні час не адно пакаленне моладзі. У свой час я працаваў сакратаром па школах Крупскага райкама камсамола і адначасова выконваў абавязкі старшыні Крупскай раённай піянерскай арганізацыі. Работа была ў асноўным накіравана на працоўнае і патрыятычнае выхаванне школьнікаў. Немалы ўклад уносілі Саветы піянерскіх дружын і піянерскіх атрадаў на месцах. Узначальвалі гэту работу, акрамя старшынь Саветаў дружын і атрадаў, таксама піянерважатыя. У некаторых школах яны ўваходзілі ў штат педагагічных калектываў, у іншых, пераважна васьмігадовых, часта выконвалі свае абавязкі як сумяшчальнікі.

Успамінаецца, як святкаванне пяцідзесяці­годдзя піянерскай арганізацыі было адзначана на вышэйшым рэспубліканскім узроўні. Піянерскія важатыя Крупскіх школ № 1 і № 2 Наважылава Раіса, Беспаяська Людміла, Халопеніцкай школы-інтэрната Макрыцкая Святлана і іншыя былі адзначаны высокімі ўзнагародамі, пачынаючы ад раённага ўзроўню і заканчваючы Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і нават медалём «За працоўную адзнаку».

Піянерыя раёна шырока святкавала ў школах, а лепшыя атрады і дружыны – на раённым злёце, дзе прысутнічала ўсё кіраўніцтва. Піянерскія атрады і дружыны ганаровым маршам прайшлі цераз увесь пасёлак пад гукі горнаў і піянерскіх барабанаў з разгорнутымі сцягамі. Пасля ўрачыстасці пачаліся спартыўныя спаборніцтвы, выступленне мастацкай самадзейнасці. Скончылася свята традыцыйным агульным піянерскім вогнішчам.

А далей зноў пацягнуліся піянерскія будні…

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук, былы старшыня Крупскай раённай піянерскай арганізацыі.

Автор

admin

admin

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.