krupki.by

ru RU be BE en EN


Ніна Сцяпанаўна Касенка – настаўніца па прызванні

Автор / Земляки / Серада, 07 Жнівень 2024 16:25 / Просмотров: 1134

У жыцці кожнага чалавека наступае такі момант, калі аднойчы сумам ускалыхнецца душа: «Як хутка праляцелі гады!»

Але існуе просты і даступны кожнаму метад аднаўлення сэрца – вобраз успамінаў дарагіх, які звініць час ад часу выратавальным званочкам і кліча нас у радасць перажытага, непаўторнага, кружыць у віхры шчаслівых імгненняў.

Вось і нядаўна, у адзін з летніх вечароў, неяк нагадала ў памяці сустрэчу з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Ухвальскай СШ Нінай Сцяпанаўнай Касенка, якая выкладала свой прадмет у 1960-1990-х гадах. Але і сёння гэтая жанчына засталася настаўніцай па прызванні. З нагоды юбілейнай даты, якая прыпадае на жнівеньскія дні, Ніна Сцяпанаўна, без­умоўна, прыме шмат віншаванняў ад калег, знаёмых, былых вучняў.

Разам з маёй суразмоўцай мы пачалі гутарку з таго, што аснова любога поспеху – людзі, адданыя сваёй справе. А як атрымалася ў жыцці Ніны Сцяпанаўны?

– Нарадзілася ў вёсцы Дубраўка. Скончыла Халопеніцкую сярэднюю школу, – успамінае Ніна Сцяпанаўна. – У   старэйшых класах рускую мову і літаратуру выкладала Крыцкая Вольга Кузьмінічна. Я з вялікім задавальненнем і радасцю чакала яе ўрокі. Менавіта так і з’явілася жаданне стаць настаўніцай.

У гады вучобы ў Полацкім педвучылішчы Ніна Сцяпанаўна сустрэла сваё каханне – Рыгора. Пасля заканчэння вучобы маладая сям’я па размеркаванні прыехала ў Крупскі раён. Першыя настаўніцкія крокі былі зроблены ў Новасакольскай васьмігадовай школе, а пасля адкрыцця Ухвальскай сярэдняй школы калектывы настаўнікаў і вучняў былі пераве­дзены ў школу-новабудоўлю.

– Я імкнулася з любоўю адносіцца да сваёй працы, – кажа Ніна Сцяпанаўна. – Яшчэ раз пераканалася ў тым, што настаўніцкая прафесія не манатонная, не сумная, а цікавая, змястоўная, насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі, дзе кожны дзень у ёй адкрываюцца новыя грані. Настаўнік – ён і дызайнер, і рамонтнік, і філосаф, і сацыёлаг, і псіхолаг.

Працуючы ва Ухвальскай школе, Ніна Сцяпанаўна атрымала завочна вышэйшую адукацыю – скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут, факультэт рускай мовы і літаратуры. З цеплынёй у сэрцы яна адзначае дапамогу з боку адміністрацыі: дырэктараў школы Жылінскага Генадзя Васільевіча, Гіро Анатолія Іванавіча, намесніка дырэктара Сіняк Таісіі Нікіфараўны, калег па працы Мілановіч Зоі Аляксандраўны, Цітавец Марыі Андрэеўны, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Барковай Наталлі Васільеўны і іншых.

Зараз і я згадваю тыя далёкія і такія блізкія гады, калі мне па­шчасціла прысутнічаць на ўроку рускай літаратуры ў 10-м класе падчас франтальнай праверкі. Настаўніца чытала на памяць вершы М. Цвятаевай, Р. Гамзатава. Урок быў падобны на маленькі аповяд. Празвінеў званок, але ніхто з вучняў гэтага не заўважыў. Настаўніца працягвала чытаць вершы. І такіх урокаў на творчым шляху Ніны Сцяпанаўны тысячы. Сваім вопытам яна ахвотна дзялілася з маладымі спецыялістамі.

Ніна Сцяпанаўна з упэўненасцю кажа, што патрэбна душой і сэрцам адчуваць настрой, стан дзяцей. Таму добразычлівыя адносіны, веданне індывідуальных асаблівасцей кожнага свайго вучня дапамагалі ёй лепш знаходзіць агульную мову з вучнямі, падтрымліваць іх упэўненасць у сваіх сілах, дапамагалі прарасці дабру ў сэрцах выхаванцаў. З гонарам Ніна Сцяпанаўна гаварыла пра сваіх вучняў – Гоман Ларысу, Аўхімовіч Алену, Сяргун Алену і іншых, якія выбралі прафесію настаўніка.

Мінае час, змяняюцца пакаленні, але такія настаўнікі, як Ніна Сцяпанаўна Касенка застаюцца маладымі ў любым узросце. Яны любяць былых вучняў, шчыра перажываюць за іх далейшы лёс і радуюцца поспехам.

З замілаваннем расказвала Ніна Сцяпанаўна пра сваіх дзяцей. Вадзім – музыкант, працаваў у свой час у калектыве «Песняры». Алена – псіхолаг, працуе ва ўстанове адукацыі г. Мінска.  Дзеці і двое ўнукаў часта прыязджаюць. І такія сустрэчы для Ніны Сцяпанаўны самыя шчаслівыя.

У гэтыя дні педагог адзначае свой юбілей. Хай жа юбілейныя дні падораць Вам, Ніна Сцяпанаўна, радасць, сяброўскія сустрэчы, яркія і незабыўныя ўражанні.

Сваімі ўспамінамі падзяліліся тыя, хто добра ведае педагога.

Ларыса ГОМАН:

– На працягу сямі гадоў Ніна Сцяпанаўна была маім класным кіраўніком. Гэта вельмі цікавы, захоплены сваёй справай чалавек. Яна падаравала нам, сваім вучням, шмат прыемных і памятных момантаў: літаратурна-музычныя вечары, экскурсійныя паездкі, паходы. А ўрокі рускай мовы і літаратуры! Настаўніца давала веды шырэй праграмы. Урокі былі заўсёды эмацыянальныя, павучальныя, захапляльныя. Ніна Сцяпанаўна выкарыстоўвала розныя формы работы. Я, як настаўніца пачатковых класаў, і зараз выкарыстоўваю ўсё цікавае на ўроках, што давала нам педагог. Вялікі дзякуй ёй, нашай любімай настаўніцы, моцнага здароўя, даўгалецця!

Марыя Мікітаўна АЎХІМАВА:

– Ведаю Ніну Сцяпанаўну на працягу 20-ці год. Вопытны, мудры чалавек, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу. Была душой ­калектыву. Ахвотна дзялілася сваім вопытам работы, запрашала на ўрокі, падказвала, як лепш раскрыць дзецям тую ці іншую тэму.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.