krupki.by

ru RU be BE en EN


Прафесію Анатолій Мікалаевіч Долгі абраў па душы

Автор / Земляки / Чацвер, 19 Снежань 2024 11:46 / Просмотров: 379

«Ні ў якім разе нельга дапускаць абыякавасці ні ў сям’і, ні ў школе, каб дзеці не адчувалі сябе непатрэбнымі», – у гэтым упэўнены педагог-ветэран Анатолій Мікалаевіч Долгі.

Мой суразмоўца выказаў думку аб тым, што яшчэ ў дзяцінстве бачыў сябе настаўнікам, старэйшым сябрам для тых, хто побач.

Вёска Новы Сокал. Менавіта тут, у мясцовай васьмі­годцы, нарадзілася думка быць настаўнікам. А потым Ухвальская сярэдняя школа імя А.С. Лукашэвіча. Цудоўныя школьныя гады вельмі хутка праляцелі. У першы год пасля школы паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову не атрымалася. Анатолій працаваў у школе сакратаром, а затым – піянерважатым. Вось тут і праявіліся лепшыя якасці, якія павінны быць у кожнага настаўніка – любоў да дзяцей. За аснову ў сваёй працы Анатолій Мікалаевіч браў вопыт сваіх калег і асабісты творчы запал. Імкнуўся заўсёды да плённага ўзаемадзеяння з дзеткамі любога ўзросту. Агульнашкольныя і класныя мерапрыемствы, конкурсы, экскурсіі, піянерскія кастры, вечары адпачынку – усё гэта давала магчымасць рабіць жыццё вучняў яркім і багатым на ўражанні. Даводзілася быць і артыстам, і спеваком, і мастаком, і ­пісьменнікам. У гэтым заўсёды дапамагалі арганізатар пазакласнай і пазашкольнай работы Анатолій Іванавіч Гіро, намеснік дырэктара Ніна Сцяпанаўна Касенка.

– У 1978 годзе я скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута, – успамінае Анатолій Мікалаевіч. – Разам з вучнямі глыбока аналізавалі творы беларускіх пісьменнікаў, разам чыталі вершы паэтаў-землякоў. Гэтаму мяне вучыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ніна Ануфрыеўна Гарленка. Я часта задаваў сабе пытане, ці не памыліўся ў выбары прафесіі. І адказ быў адзіны: «Не, не памыліўся». Я ўпэўнены, што да кожнага дзіцяці ёсць свая сцяжынка, толькі трэба яе шукаць. Падабалася быць класным кіраўніком. Я заўсёды імкнуўся да ўзаемадзеяння са сваімі выхаванцамі. Быў прыкладам для дзяцей, ведаў, што мой вобраз уплывае на вобраз маіх вучняў.

Анатолій Мікалаевіч увесь час займаўся сама­адукацыяй, выступаў на семінарах і нарадах, удзельнічаў у конкурсах, праводзіў адкрытыя ўрокі. Маладога настаўніка заўважылі ў абласным інстытуце развіцця адукацыі. У 2005 годзе метадыст інстытута Людміла Іванаўна Апаровіч сумесна з раённым метадычным кабінетам абагуліла вопыт настаўніка па тэме «Арганізацыя пазакласнай і пазашкольнай работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры». Анатолій Мікалаевіч часта выступаў у інстытуце перад слухачамі курсаў, дзяліўся вопытам на раённых і абласных семінарах. За плённую працу яму прысвоена званне «Старэйшы настаўнік», узнагаро­джаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Яго прозвішча занесена ў кнігу «Памяць. Яны праславілі Крупшчыну». У 2007 годзе Анатолія Мікалаевіча прызначылі дырэктарам школы. Калектыў пад яго кіраўніцтвам паспяхова вырашаў усе задачы. Заўсёды побач з дырэктарам былі намеснікі Ірына Мікалаеўна Макарэвіч, Алена Анатольеўна Пратасевіч, а таксама настаўнікі Алена Віктараўна Кісель, Анатолій Іванавіч Вусік, Ліна Васільеўна Вусік, Тамара Іванаўна Мігаль і іншыя. Ганарыцца педагог сваімі выпускнікам. Гэта Ларыса Абрамовіч, Алег Еўзрэзаў, Віктар Казачонак, Таццяна Хадэка, Яна Швед, Таццяна Ганчар.

А яшчэ Анатолій Мікалаевіч цудоўны сем’янін. У згодзе і шчасці пражылі разам з Нінай Пятроўнай 48 гадоў, выхавалі трое дзетак, радасцю з’яўляюцца сем унукаў.

Мне прыемна, што ведаю гэтага цікавага чалавека. Моцнага здароўя вам, паважаны Анатолій Мікалае­віч, сямейнага дабрабыту і доўгай жыццёвай дарогі.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Фота Ухвальскай СШ.

Автор

admin

admin

Актуально

30 декабря "прямую линию" проведет председатель Крупского райкома профсоюза работников АПК

В понедельник, 30 декабря, прямую телефонную линию по вопросам охраны труда проведет председатель Крупского райкома профсоюза работников АПК Валентина Анатольевна КОЗЕЛ. Интересующие вопросы можно будет задать с 8.00 до 9.00 по телефону 2-77-26.

28 декабря будет работать общественная приёмная районной организации РОО «Белая Русь»

28 декабря с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Интернациональная, 1 будет работать общественная приёмная Крупской районной организации РОО «Белая Русь» с  участием представителей адвокатуры. Тел. 2-19-57.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.