krupki.by

ru RU be BE en EN


Сярод чыгуначнікаў былі дабраахвотныя памочнікі партызан

Автор / Земляки / Панядзелак, 21 Красавік 2025 10:58 / Просмотров: 402

Сярод чыгуначнікаў былі дабраахвотныя памочнікі партызан.

На станцыі Крупкі каштоўныя звесткі пра рух цягнікоў перадаваў Бейнаровіч, на станцыі Бобр Якублевіч Р.Р. У баявой характарыстыкі Якублевіча Рыгора Рыгоравіча, падрыхтаванай ужо ў перыяд, калі атрад «Сяргея» вырас у партызанскую брыгаду № 8, і падпісанай камандзірам і камісарам партызанскага атрада Машчыцкім і Гурскім, а таксама камбрыгам С.Р. Жуніным, значыцца: «За время подпольной работы Якублевич Г.Г. добывал сведения под псевдонимом «Добронравов». Тов. Якублевич вел разведку в гарнизонах Бобр, Крупки, Приямино, указывал расположение штабов воинских частей, отмечал передвижение воинских частей в поселке Бобр и железнодорожной станции Бобр. Лично им были сделаны и переданы партизанам схемы расположения огневых точек гарнизонов Бобр и Крупки, складов, укреплений вдоль железной дороги Бобр-Минск. За это в марте 1944 года был схвачен немецким гестапо».

Успомнім таксама патрыёта-камсамольца Каралёва Івана Аляксандравіча, які працаваў у Крупскай МТС і разам з таварышам рыхтаваў там дыверсію.

Каралёў таксама пераправіў партызанам бальш за 200 кіла­грамаў гаручага, перадаваў звесткі пра аэрадром у Дакудава і інш. 15 снежня за сувязь з партызанамі ён быў арыштаваны і пасля допытаў расстраляны.

Сярод падпольшчыкаў было і шмат медыкаў. Вось вытрымка з аўтабіяграфіі камсамольца Буракова Георгія Майсеевіча, фельчара, падрыхтаваная ў пасляваенны час з нагоды прызнання яго удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: «Я, Бураков Георгий Мойсеевич, 1923 года рождения, комсомолец, уроженец д. Липовец Шейского сельсовета, в настоящее время Бобрского сельсовета Крупского района. В июне 1941 года я окончил Могилевский фельдшерско-акушеский медицинский техникум. С августа 1941 года я включился в подпольную работу… Все время я работал с Доманьковым С.П., который до Отечественной войны был преподавателем истории в Денисовичской СШ. Я был устроен медфельдшером в деревне Денисовичи, недалеко от дислокации партизанского отряда «Сергея». Вся моя работа отражена в свидетельских показаниях…»

Гэтую кароткую біяграфію значна дапаўняе тэкст баявой характарыстыкі Буракова за подпісам камандзіра брыгады Жуніна і сакратара Крупскага партыі: «Бое­вая характеристика на Буракова Георгия Мойсеевича, комсомольца, подпольщика, связного отряда Сергея № 36, действовавшего в Крупском районе. Во время немецко-фашистской оккупации в 1941 году оказывал партизанам отряда «Сергея» медицинскую помощь, доставлял медикаменты, выполнял задания по дислокации и передвижению немецких войск. В сентябре 1942 года был схвачен немецким гестапо и заключен в тюрьму. Тов. Бураков Г.М. в трудное время 1941 года показал себя настоящим патриотом Родины».

Адзначым, што падчас допытаў у гестапа Буракоў цвёрда трымаўся, нікога не выдаў і ў выніку быў накіраваны ў Германію у канцлагер, але застаўся жывым. Былы партызан брыгады Жуніна Кавалеўскі Ілля Мацвеевіч таксама ўзгадваў пра Буракова як пра патрыёта, які, рызыкуючы сваім жыццём, аказваў дапамогу параненым партызанам, але і праводзіў агітацыйную работу сярод моладзі, перадаваў партызанам звесткі.

Пасля вайны Буракоў працаваў начальнікам санэпідэмстанцыі, затым узначаліў Шынкаўскі ФАП, пазней працаваў у адной з бальніц горада Мінска.

Кавалеўскі напісаў і наступнае: «Я хочу также написать еще об одном человеке, подпольщике, фельдшере тов. Чайкине, который во время немецко-фашистской оккупации работал заведующим райздравотделом в г.п. Крупки. Он очень много сделал для партизан: помогал собирать все необходимые сведения о немецких войсках, снабжал медикаментами и только в конце оккупации был схвачен немцами и сожжен живым».

Чайкін не толькі быў сувязаны з партызанамі брыгады Жуніна, але і з разведчыкамі Сенненскай партызанскай брыгады Лявонава. Камандзір групы агентурнай разведкі штаба брыгады Лявонава Бароўскі пацвердзіў, што Чайкін не толькі перадаваў партызанам медыкаменты, але і забяспечваў разведданымі. Ён інфармаваў пра нямецкі аэрадром каля вёскі Дакудава і колькасці там нямецкіх самалётаў.

28 лютага 1944 года Чайкін быў арыштаваны гестапа за сувязь з партызанамі і пасля допытаў спалены жывым 2 красавіка 1944 года ў пабудове ў вёсцы Новае Жыццё недалёка ад Крупак.

Адзначым, што прыведзенымі прыкладамі не абмяжоўваецца аповяд аб супраціву на Крупшчыне ў гады нацысцкай акупацыі. Прычына заключаецца ў даўнасці часу. Ды і асаблівасці падпольнай барацьбы не дапускаюць галоснасці. Вядома, што падчас нацысцкай акупацыі дзейнічалі падпольныя камсамольскія арганізацыі альбо групы ў вёсцы Мажаны пад кіраўніцтвам Івана Лебедзева, Асяцішча пад кіраўніцтвам Паўла Аўхімовіча. У вёсцы Селішча  падпольную арганізацыю ўзначальваў Антон Цітавец, вёсцы Слабада Іван Пацына. Падрабязнасці ж нам невядомыя…

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

19 июня пройдет консультация о содействии занятости населения

В четверг, 19 июня, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

19 июня "прямую линию" проведет начальник управления по труду, занятости и соцзащите

В четверг, 19 июня, с 10.00 до 12.00  по телефону 2-72-55 замес­титель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома – заведующий сектором по занятости КАРАНЬ Тамара Владимировна проведет прямую телефонную линию по вопросам  летней трудовой занятости учащейся молодежи в свободное от учебы время

21 июня "прямую линию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 21 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

18 июня в Худовцах встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

18 июня в 15.00 в аг. Худовцы Крупского сельсовета (возле магазина ОДО «Декас») встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома Юлия Комарова.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.