krupki.by

ru RU be BE en EN


Вялікая падпольная работа ў гады вайны вялася і ў Халопенічах

Автор / Земляки / Чацвер, 24 Красавік 2025 10:28 / Просмотров: 29

Вялікая падпольная работа ў гады вайны вялася і ў Халопенічах. Там маладзёжная арганізацыя складалася ў асноўным з работнікаў Халопеніцкай лячэбніцы і была звязана з партызанамі брыгады імя Кірава. Узначальваў яе камсамолец, фельчар Кісялёў Пётр.

Пётр Кісялеў Пётр Кісялёў быў арыштаваны гестапа і пасля здзекаў у Крупскай турме 1 сакавіка 1944 года спалены жывым у вёсцы Новае Жыццё. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені.Фактычна яго намеснікам у падпольнай дзейнасці стаў таксама медыцынскі работнік Шэўка Сямён Паўлавіч, уражэнец мястэчка Халопенічы, член УЛКСМ з 1928 года. Падчас нацысцкай акупацыі працаваў у мястэчку зубным урачом. Гэта дазваляла набываць медыкаменты для перадачы партызанам. Вось што сказана ў пасведчанні, выдадзеным пасля вызвалення раёна: «Выдано настоящее комсомольцу Шевко Семену Павловичу, проживающему в местечке Холопеничи, в том, что он действительно во время оккупации района немцами имел связь с подпольным райкомом комсомола и состоял членом подпольной организации местечка Холопеничи с декабря 1942 года по 5 марта 1944 года, после чего был арестован гестапо и сослан в концлагерь города Борисов. За время подпольной работы тов. Шевко передал для партизан бригады имени Кирова медикаменты в несколько тысяч рублей, 35 кг бумаги для подпольной типографии. Шевко распространял среди населения советскую литературу, расклеивал по местечку и подбрасывал в казармы, где размещались немецкие солдаты и полицейские».

У канцлагеры Сямён знаходзіўся да 28 чэрвеня 1944 года, да вызвалення Барысава часцямі Чырвонай Арміі. Пасля вызвалення пражыў вельмі кароткае жыццё. Пасля вайны Шэўка быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны».

Шмат пра медыкаў пісаў у сваіх публікацыях М.П. Вайцяховіч.

Давялося знайсці дадатковыя звесткі пра актывіста камсамольскай арганізаціі з Якімаўкі. Зязюлька Мікалая Рыгоравіча, узнагароджанага медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені. У баявой характарыстыцы адзначалася наступнае: «Тов. Зезюлька Николай Григорьевич, член подпольной комсомольской организации, связной подпольного райкома комсомола  с декабря 1942 года. Распространял советские газеты и листовки среди населения. Добывал вооружение и бое­припасы. Передал в партизанскую бригаду имени Кирова 2 винтовки и большое количество патронов. Добывал ценные сведения для подпольного райкома комсомола».

Пасля вызвалення Крупшчыны Зязюлька прадоўжыў барацьбу супраць гітлераўцаў на фронце і вайну закончыў у Берліне. Ужо ў 1945 годзе ён быў узнагароджаны медалямі «За адвагу» і «За ўзяцце Берліна».

У вёсцы Падбярэззе падпольную арганізацыю ўзначальваў са студзеня 1943 года камсамолец Ганчаронак Дзяніс Сцяпанавіч. Ён трымаў цесную сувязь з партызанамі, наладзіў сувязі з паліцэйскімі Хацюхоўскага і Узнацкага гарнізонаў, перадаў у падпольны райкам камсамола зброю, патроны, бланкі дакументаў, якія ён атрымаў ад бургамістра Узнацкай воласці З.Р. Дубіны.

Камсамольцы Падбярэз­зя забяспечвалі партызан харчаваннем, збіралі і перадавалі ім звесткі пра акупантаў, былі праваднікамі падчас ваенных аперацый.

 Актыўна дзейнічаў супраць акупантаў уражэнец мястэчка Халопенічы камсамолец Пятроўскі Браніслаў Антонавіч. Камсамольцы ўстанавілі сувязь з партызанамі брыгады імя Кірава, перадавалі звесткі пра варожы гарнізон, які дыслацыраваўся ў Хацюхова,  і партызанам зброю. Пры дапамозе Пятроўскага быў  у лютым 1944 года выкрыты і перададзены ў асобы аддзел партызанскай брыгады тайны агент гестапа. З яго дапамогай была арганізавана засада партызан  супраць паліцэйскіх з Хацюхоўскага гарнізона, у якой былі забіты 10 паліцэйскіх, узяты трафеі: кулямёт, аўтамат і 10 вінтовак. З цягам часу Пятроўскі працягнуў сваю баявую дзейнасць як партызан. Пятроўскі Б.А. быў узнагароджаны, акрамя медаля «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені, таксама ордэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступеняў. Рашэннем бюро Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б ад 12 сакавіка 1945 года ён быў прадстаўлены да ўзнагароджвання медалём «За баявыя заслугі».

Пасля Пятроўскага падпольную арганізацыю вёскі Восава ўзначаліў яе ўраджэнец камсамолец Шульга Віктар Захаравіч. Да вайны працаваў настаўнікам, быў актыўным членам патрыятычнай арганізацыі Асаавіахім. У верасні 1939 года Віктар Захаравіч быў накіраваны на вучобу ў ваенна-пяхотнае вучылішча. Пасля паскоранага курса Шульга ў званні лейтэнанта ў маі 1941 года накіраваны камандзірам сапёрнага ўзвода ў танкавую часць на заходнюю мяжу. Там з 22 чэрвеня па кастрычнік 1941 года Віктар Захаравіч уключыўся ў баявыя дзеянні. Віктар апынуўся на акупіраванай тэрыторыі, спыніўся ў бацькоўскім доме. Калі ж гітлераўцы акупіравалі Крупскі раён, Шульга разам з сябрамі ўключыўся ў падпольную барацьбу з ворагам. Восаўскія камсамольцы мелі сувязь з партызанамі. Шульга ўступіў у іх рады. Спачатку ён камандаваў узводам, затым быў прызначаны начальнікам разведкі, пазней начальнікам штаба атрада. Гэтую пасаду ён займаў да дня вызвалення – да чэрвеня 1944 года.

Шульга не толькі займаўся штабной работай, але і непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання яго ордэнам Чырвонай Зоркі адзначана, што «тов. Шульга во главе группы партизан имеет на своем счету 40 убитых немецких солдат и офицеров, 32 раненых. Уничтожены четыре автомашины, два раза вырублен кабель, связывавший ставку Гитлера с фронтом. На автомагистрали Москва-Минск срезано 600 метров наземной связи. Один раз свершена диверсия на железной дороге». Далей сведчыцца пра некалькі засад, у якіх удзельнічаў Шульга і падчас якіх было забіта альбо паранена каля 50 гітлераўцаў.  З нагоды ж узнагроджвання медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені  адзначана ўжо пра большую колькасць варожых машын, знішчаных з удзелам Шульгі.

Пасля Шульгі падпольную арганізацыю вёскі Восава ўзначаліў камсамолец Наўроцкі Мікалай Анікеевіч.  Вось што пісаў В. Шаркоў у сваёй кнізе «На берагах Паліка»: «Много славных дел совершили комсомольцы деревни Большое Осово. Они смело ходили в разведку в гарнизоны Холопеничи, Хотюхово, в город Борисов, разыскивали оружие и боеприпасы, доставали медикаменты и передавали их партизанам. Парни и девчата вели активную массово-политическую работу среди населения окружающих деревень, распрост­раняли газеты, листовки подпольной типографии. В октябре 1943 года осовские подпольщики также участвовали в организации перехода в партизанскую бригаду врача Холопеничской больницы хирурга Василия Дробота, заведующей аптекой Зинаиды Новик и еще двух медицинских работников, которые стали работать в партизанском госпитале…»

Ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання медалём «За адвагу» адзначана: «…Навроцкий Николай Аникеевич начал подпольную деятельность с 17 января 1943 года. Работал секретарем комсомольской организации в деревне Большое Осово, являлся главным связным от РК ЛКСМ(б)Б с подпольными организациями в деревнях Подберезье, Старые Щавры и м. Холопеничи. Через его РК ЛКСМ(б)Б давал задания подпольным организациям и получал от них все необходимое. При непосредственном участии Навроцкого и членов его организации из местечка Холопеничи четыре медицинских работника перешли в партизанскую бригаду имени Кирова и доставлены им лично все медикаменты и лечебные инструменты из больницы м. Холопеничи. Неоднократно был проводником партизан… Регулярно сообщал в райком комсомола и партизан о замыслах врага и засадах. 27 апреля 1944 года ушел в партизанский отряд, так как больше оставаться в подполье было невозможным… Рискуя своей жизнью и семьей, помогал развертывать партизанское движение».

У партызанским атрадзе Наўроцкі ваяваў да дня вызвалення, лічыўся ў складзе партызанскай брыгады да часу яе расфарміравання, да 1 жніўня 1944 года.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

25 апреля личный прием граждан проведет первый заместитель председателя Миноблисполкома

В пятницу, 25 апреля, с 14.00 до 15.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, каб. 16 личный прием граждан будет проводить первый заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета СЫСОЕВ Василий Васильевич.
Предварительная запись на прием будет проводиться 24 апреля с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 2-77-47.

24 апреля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 24 апреля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

26 апреля "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 26 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.