krupki.by

ru RU be BE en EN


Праз многія выпрабаванні давялося прайсці Таццяне Азараўне Шапчыц

Автор / Земляки / Нядзеля, 03 Красавік 2016 12:05 / Просмотров: 6643

Таццяна Азараўна ШАПЧЫЦ з пляменніцай і Святланай МАКРЫЦКАЙЗаўважым, што жыццё яе ніколі не песціла, гэтай жанчыне нічога не давалася лёгка. Але яна імкнулася, каб і на яе вуліцы, як кажуць, было свята.

І сёння Таццяне Азараўне часта сніцца яе родная вёска Буда, дзе яна нарадзілася, расла, дзе быў знаёмы кожны таемны куточак. Менавіта ў снах яна вяртаецца ў сваё маленства і дзяцінства, няхай і не бесклапотным яно было. Нягледзячы на тое, што большая частка жыцця пражыта ў пасёлку Крупскім, пры сустрэчы са знаёмымі Таццяна Азараўна жыва цікавіцца сваімі былымі аднавяскоўцамі, распытвае пра іх лёс. Вось і падчас нашай размовы яна ўспамінала, як дзеці дружна пераадольвалі мяцеліцы і паводкі, пакуль ішлі да Худаўцоў, дзе вучыліся ў школе, нагадвала розныя выпадкі і здарэнні.

– З радасцю хадзіла ў школу, хацелася спасцігаць штосьці новае, нязведанае, – працягвала Таццяна Азараўна. – Але давялося мне скончыць толькі 5 класаў. У нашай сям’і, акрамя мяне, выхоўваліся яшчэ чатыры дзеўкі, з іх дзве ад першага шлюбу бацькі. Жылі ўсе дружна, дапамагалі па гаспадарцы, працавалі ў калгасе. Ды так доўжылася нядоўга. 1941 год... Чэрвень... Лета выдалася надзвычай цёплым і прыгожым, вяскоўцы  шчыравалі на палетках і, здавалася б, нішто не прадказвала бяды. Але словы Левітана аб нападзенні Германіі на Савецкі Саюз ураз абарвалі мары і надзеі ўсіх.

Кропкай адліку далейшага жыцця тады 17-гадовай Таццяны Гур’евай (дзявочае прозвішча) стаў вываз яе, як і іншых хлопцаў і дзяўчат 1925-26 гадоў нараджэння, на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Менавіта так багатыя немцы карысталіся магчымасцю атрымаць танную рабочую сілу. Але гаспадар, да якога трапіла Таццяна, па яе словах, аказаўся добрым, нават елі за адным сталом. Хаця работы ў баўэра хапала: і кароў даілі, і буракі ўбіралі, і зерне малацілі. Няволя і ёсць няволя.

– Як паехала ў спадніцы ды кофце, так  у той адзежы і пражыла два гады, – нагадала Таццяна Азараўна. – Як-ніяк памыеш вопратку, крыху прасушыш ды і зноў апранаеш на сябе. Вось так і жылі. 14 красавіка 1945 года нас вызвалілі амерыканцы. Пераправіліся праз Эльбу, а побач у невялікім гарадку эвакуіраваўся завод, дык нам давялося яго разбіраць па частках ажно да восені. І ў сваю Буду я трапіла, ужо як снег выпаў. 

Пачаўся чарговы этап яе жыцця. Пасля вайны цяжка было. І паехала наша дзяўчына на Ігрушку, дзе ўладкавалася ў малочную. Жыла на кватэры ў гаспадыні. Там жа ў хуткім часе пазнаёмілася з хлопцам, які жыў у Стараселлі. Пажаніліся маладыя і пераехалі на станцыю Крупкі, дзе таксама адразу знімалі кватэру, а потым неяк агоралі невялічкую хаціну. Гэта ўжо праз дзясяткі гадоў менавіта на тым жа месцы і вырасла сапраўдная сядзіба, дзе  сёння жыве Таццяна Азараўна. Але яшчэ шмат гора давялося перажыць нашай гераіні. Сыну было толькі два гады, як памёр муж. А сама, пакуль не ўладкавалася ў мясцовы дзіцячы сад-яслі, дзе і адпрацавала няняй да самай пенсіі, шчыравала на самых розных работах – і на нафтаправодзе, і на чыгунцы. Шматлікія абавязкі былі ўскладзены на яе ў дзіцячым садзе, але з усімі імі яна спраўлялася, за што і атрымлівала ўдзячнасць як ад дзяцей, так і ад іх бацькоў.

Каб павіншаваць з юбілеем Таццяну Азараўну, да яе прыехалі благачынны Крупскай акругі і настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы пратаіерэй Мікалай Гмір і многія прыхаджане. 

– У царкве я была заўсёды, – з гонарам гаварыла імянінніца. – Тым больш, што аказвала самую непасрэдную дапамогу ў яе ўзвядзенні – хадзіла па пасёлку, збірала сродкі і ніхто мне не адмаўляў, давалі столькі, колькі маглі. Мо’ таму і не забываюць мяне.

Шчыра дзякавала Таццяна Азараўна і раённай уладзе за падарунак, які са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў уручылі ёй старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Макрыцкая і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Парашылава.

...Павольна час гоіць балючыя раны. Усё становіцца на сваё месца. Любяць, глыбока паважаюць і шануюць сваю матулю, клапатлівую бабулю і прабабулю сын, нявестка, двое ўнукаў і праўнучка. І ў той сакавіцкі выхадны дзень ва ўтульным доме 90-гадовага юбіляра сабраліся родныя, каб павіншаваць яе з адметнай датай. Размовы вяліся пра ўсё. Але галоўнае – гучалі пажаданні здароўя, каб яна яшчэ доўга жыла і гэтым радавала ўсіх.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.