krupki.by

ru RU be BE en EN


Пасяджэнне клубаў «Жамчужына» і «Залаты ўзрост» было прымеркавана да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Автор / Земляки / Панядзелак, 02 Май 2016 16:22 / Просмотров: 7374

Чарнобыль... Ва ўсім свеце назва гэтага невялікага ўкраінскага горада, які размешчаны ў сямі кіламетрах ад паўднёвай мяжы Беларусі, вось ужо тры дзесяцігоддзі асацыіруецца з буйнейшай за ўсю гісторыю чалавецтва тэхнагеннай катастрофай. 26 красавіка 1986 года выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС нанёс жорсткі ўдар па лёсах мільёнаў людзей.

«Мірны атам», які ўзбунтаваўся, чорным крылом радыяцыі накрыў вялізныя тэрыторыі, пераўтвараючы ў зону запусцення багатыя землі, прынёс боль і пакуты людзям, для якіх жыццё радзялілася на дзве часткі: да аварыі і пасля. Наступствы трагедыі – не толькі сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя, але і духоўныя – адчуваюцца да гэтага часу. І рэха чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. 

– Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі аб гэтым ведалі і помнілі, – адкрываючы пасяджэнне клубаў «Жамчужына» і «Залаты ўзрост», якія дзейнічаюць пры Крупскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённым Цэнтрам культуры, гаварыла намеснік старшыні раённага савета ветэранаў Алена Іотчанка. – Наша краіна робіць і будзе далей рабіць усё магчымае для адраджэння рэгіёнаў рэспублікі, якія пацярпелі ад гэтай аварыі, і для людзей, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях. Ідзе аднаўленне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў, укараненне новых тэхналогій. Гадавіна аварыі на ЧАЭС служыць папярэджаннем для цяперашняга і будучых пакаленняў.

Далей загадчык аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Крупскага ТЦСАН Наталля Навахрост расказала аб тым, што ў першыя дні пасля аварыі, яшчэ не ведаючы рэальнага становішча, са стыхіяй змагаліся самі работнікі атамнай станцыі, пажарныя, ваенныя, што прыйшлі на дапамогу.

– Наступствы чарнобыльскай трагедыі былі б яшчэ страшнейшымі, калі б не тыя маладыя хлопцы, якія першымі паўсталі на шляху смяротнага агню, калі б не іх самаадданасць і гераізм, – заўважыла Наталля. – Іх было 28. Шасцёра загінулі праз некалькі гадзін пасля абпраменьвання. Сёння мы павінны помніць аб мужнасці гэтых людзей.

Усе прысутныя на сустрэчы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы, прагледзелі відэаролікі пра выбух на атамнай станцыі, пра ліквідацыю наступстваў, пра Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, уважліва слухалі разнастайную інфармацыю пра чарнобыльскую аварыю. У прыватнасці, вядучая паведаміла, што ад катастрофы пацярпела 56 раёнаў рэспублікі. На тэрыторыі Мінскай вобласці ў 10 раёнах, у тым ліку і Крупскім, былі забруджані радыенуклідамі 153 населеныя пункты. 

На пасяджэнне клубаў запрашаліся загадчык рэнтгенкабінета Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы Юлія Анохіна і ўрач-радыёлаграённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Лемех. Іх выступленні выклікалі вялікую цікавасць усіх прысутных, многія задавалі пытанні, што тычыліся радыяцыйнай абстаноўкі ў канкрэтнай мясцовасці. Да месца адзначыць, што ў нашым раёне да зон радыяцыйнага забруджвання адносяцца толькі дзве вёскі – Колас і Куты Бобрскага сельсавета, а самая экалагічна чыстая лясная прадукцыя расце ля населеных пунктаў, што знаходзяцца ля возера Сялява.

Немагчыма было слухаць без слёз выступленні былых жыхароў Хойніцкага, Брагінскага, Нараўлянскага, Веткаўскага, Чачэрскага раёнаў. Ды і самі выступаючыя – Галіна Сівак, Мікалай Мартыненка, Валянцін Андрэенка, Раіса Барбаровіч, Валянціна Мініч, расказваючы аб сваіх родных мясцінах, таксама не маглі стрымаць слёз. Расчуленыя, яны ўспаміналі першыя дні пасля аварыі, гаварылі пра сваё далейшае жыццё, адзначалі, што гэта трагедыя зблізіла ўсіх і пазнаёміла з новымі людзьмі, дзякавалі крупчанам, якія прынялі іх, і цяпер ужо ўсе яны лічаць Крупшчыну сваёй другой радзімай. 

Шмат цёплых слоў у адрас прысутных на сустрэчы і наогул усіх тых, хто прыехаў да нас на пастаяннае месца жыхарства, сказала Алена Іотчанка. Яна адзначала іх працавітасць, адказнасць, памяркоўнасць. Называла прозвішчы тых, хто працаваў на кіруючых пасадах, дабіваўся важкіх ураджаяў, узводзіў цэлыя пасёлкі. 

– Гэты год, як вядома, аб’яўлены Годам культуры, – заўважыла напрыканцы Алена Яўціхіеўна. – На Крупшчыне многа людзей, якія пераехалі з іншых абласцей нашай рэспублікі і былога Савецкага Саюза. Давайце наладзім сустрэчу і пакажам усё, на што мы здольныя. Зробім выставу, пап’ем гарбаты, пакаштуем выпечку, паслухаем аб адметнасцях кожнай мясціны, паспяваем песні. Спадзяюся, што такая сустрэча абавязкова адбудзецца.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.