krupki.by

ru RU be BE en EN


Антаніна Антонаўна Бароўская з пасёлка Шарнева адзначыла сваё 90-годдзе

Автор / Земляки / Чацвер, 26 Май 2016 10:12 / Просмотров: 5952

Адразу зазначым, што ў гераіні нашага сённяшняга аповяду вялікая і дружная сям’я – тры дачкі, тры зяці, шасцёра ўнукаў і васьмёра праўнукаў. І да каго б ні прыехала Антаніна Антонаўна, усе ёй рады, усе аб ёй клапоцяцца, шануюць і прывячаюць. «Некалі на зіму ў Маскву да дачкі ездзіла, а цяпер пастарэла – дык у Мінск, дзе дзве мае дачкі жывуць», – заўважыла пры размове бабуля.

Так, апошнім часам, калі надыходзяць халады, Антаніне Антонаўне даводзіцца пакідаць сваю сядзібу. «Дзе ж ты дзенешся, – гаварыла яна. –  Нялёгка адной заставацца, і напаліць жа ў хаце трэба, і есці прыгатаваць. Пакуль магла – спраўлялася. Але ж ведаю, што і ў дачок тады баліць душа за мяне. Вось і пачала ездзіць да іх узімку. Але як бы добра не было, цягне дадому. Вось і сёлета ўжо 7 мая прывезлі мяне ў Шарнева. Ды яшчэ і сюрпрыз падрыхтавалі да майго юбілею: загадзя разабралі старыя пабудовы, хлявы, вычысцілі ўвесь двор, зрабілі новую агароджу, нават клумбы разбілі. Светла стала ў двары, чыста. І ўсё гэта рабілася скрытна, мне нават не сказалі ні слова. Але ж яшчэ ў Мінску, калі села ў машыну, папярэдзілі ўсё-такі, каб я не здзівілася, калі ўбачу абноўленую сядзібу».

І мы, дарэчы, таксама былі ўражаны, калі ля дома № 4, дзе жыве Антаніна Антонаўна, убачылі новую дабротную агароджу, вароты, брамку. Усё зроблена акуратна, з веданнем справы. У калідоры стаялі скрынкі з расадай таматаў, перцаў, капусты. Усё гэта вырошчвалася ў кватэры, каб затым высадзіць на сваім агаро-дзе і цэлае лета даглядаць. А сумаваць Антаніне Антонаўне ўвесь гэты час і не будзе калі. Па яе словах, дочкі з Мінску са сваімі сем’ямі кожны выхадны прыязджаюць, ды і дачка і ўнучка з дзецьмі з Масквы любяць гасцяваць у Шарнева.

У сваю чаргу ахвотна, з вялікай радасцю і жаданнем прымае ўсіх сама гаспадыня. Ёсць што расказаць ёй, ёсць што ўспомніць. Падчас сустрэчы Антаніна Антонаўна распавяла нам пра сваё жыццё. Родам яна з вёскі Кіявец, сям’я была вялікая і перасялілі іх у пасёлак Шарнева, дзе і жылі да 1933 года. «Мой бацька быў граматным, закончыў 4 класы народнага вучылішча. Вось і прапанавалі яму работу рахункавода ў Кіяўцы. Мы і дом свой перавезлі туды, – працягвала Антаніна Антонаўна. – У вайну ж гэты дом згарэў, і мы зноў пераехалі сюды. А якраз перад вайной я скончыла 8 класаў. І вось, калі ў 1944 годзе наш раён быў вызвалены ад немцаў, прыходзіць да нас настаўніца і кажа: «Тоня, я дам табе работу, толькі на курсы паедзеш». Бацькі не надта хацелі адпускаць мяне, ды і не было за што ехаць. Але мама прадала козачку, дала мне грошы і паехала я ў Барысаў на трохмесячныя курсы. Закончыла іх, а ў Абчугскую школу за гэты час прыслалі настаўніцу, дырэктара, і мне месца не аказалася. Накіравалі мяне тады ў Вязок. Вось тут і пачулі мы, што наступіў Дзень Перамогі. Так радасна было, што і плакалі, і плясалі. Дапрацавала той навучальны год у Вязку, і прыехала дамоў. Пакуль не выйшла замуж, настаўнічала і ў Ламскім, і ў Начы. Але асноўная мая дзейнасць настаўніцы пачатковых класаў прайшла ў Абчузе. Агульны стаж у мяне – 37 гадоў. Вось і мяркуйце самі, колькі дзяцей я навучыла чытаць і пісаць».

У Шарнева яны пабудавалі дом, у якім нарадзіліся тры дачкі. Гэта сёння ў пасёлку пражываюць толькі чатыры чалавекі, а было (Антаніна Антонаўна неяк лічыла) чалавек 75. Прыгожыя тут мясціны. І, мяркуем, менавіта яны натхнілі Антаніну Антонаўну напісаць верш пра сваю вёску:

Люблю я край свой беларускі,

Дзе ў лузе кветкі расцвітаюць,

Дзе гоман птушак не сціхае, 

Люблю красу я ўсёй зямлі.

Тут людзі працу паважаюць,

І дружна так адпачываюць,

Здалёк іх песні льюцца звонка,

Што чуе ўся мая старонка.

А Кіявец не забываю,

Яго я часта ўспамінаю,

Бо там прайшло маё дзяцінства,

Мае ўсе родзічы жылі.

І вёску Шарнева люблю,

Ў якой я зараз і жыву.

Тут рэчка Бобр працякае,

Кругом чаромха расцвітае.

Але ў вёсцы нас так мала:

Я, мой брат, Пазнякова, Таня, Рая,

Шкада, што многіх ўжо не стала, 

Так і жывем вось, як хто знае.

Ды дзеці нас не забываюць

І вельмі часта прыязджаюць,

А мы сустрэчы з імі рады,

Вось так і жыць у дружбе нада.

Да месца сказаць, што і да самых розных адметных дат родныя і блізкія атрымліваюць невялікія вершаваныя віншаванні, якія адрасуе ім маці, цешча, бабуля і прабабуля Антаніна Антонаўна Бароўская. А сёння яна і сама прымае шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды свайго 90-годдзя.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа ИМНС проведет телефонную консультацию

21 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и представителями юридических лиц по вопросам налогообложения при переходе индивидуального предпринимателя в коммерческую организацию в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2024 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа пройдет прием граждан и "прямая линия" с директором государственного предприятия «Миноблпассажиртранс»

В четверг, 21 августа, в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, с 10.00 до 11.00 будет осуществлять прием граждан, с 11.00 до 11.30 проводить прямую телефонную линию по телефону 2-77-47 директор государственного предприятия «Миноблпассажиртранс» КОХНО Александр Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 18 августа с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 2-77-47.

С 18 по 22 августа пройдет «горячая линия» по вопросам обращения чеков «Имущество»

Комитет государственного имущества Миноблисполкома с 18 по 22 августа проводит «горячую линию» по вопросам обращения именных приватизационных чеков «Имущество». Граждане могут задать интересующие вопросы об использовании чеков «Имущество» и сообщить о проб­лемных вопросах, связанных с обменом чеков на акции предприятий. Телефон «горячей линии» (+375 17) 500-45-08. Звонки принимаются 18, 20 и 22 августа с 9.00 до 13.00; 19 и 21 августа – с 14.00 до 17.00.

С 24 июня по 28 августа работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

По 28 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Please publish modules in offcanvas position.