krupki.by

ru RU be BE en EN


Падведзены вынікі абласнога конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е»

Автор / Земляки / Чацвер, 26 Кастрычнік 2017 09:27 / Просмотров: 4005

Як ужо неаднаразова паведамлялася, у жніўні-верасні бягучага года такі агляд-конкурс праходзіў і ў нашым раёне. Пярвічныя ветэранскія арганізацыі разам з сельвыканкамамі праводзілі яго на месцах, вызначалі пераможцаў, а фотаматэрыялы прадастаўлялі ў арганізацыйны камітэт. Вынікі раённага агляду-конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е-2017» былі падведзены на мерапрыемстве з нагоды Дня пажылых людзей, якое праходзіла ў раённым Цэнтры культуры. Першае месца тады было прысуджана Валянціне Кажаноўскай – жыхарцы вёскі Чырвоная Слабада Акцябрскага сельсавета. 

Прыгожа аформленая відэапрэзентацыя падвор’я Валянціны Іванаўны была прадстаўлена на абласны конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е». І вось на Крупшчыну прыйшла радасная навіна: сярод 9-ці прызёраў у намінацыях вызначана і падвор’е крупчанкі.

– Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу праходзіла на базе філіяла «Палац культуры ветэранаў», і мы былі запрошаны разам з Валянцінай Кажаноўскай, – расказаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Кушнер. – Адразу заўважу, што кожнае падвор’е ўдзельнікаў конкурсу дастойна захаплення і павагі. Мы разумеем, што пастаянная праца нашых ветэранаў упрыгожвае не толькі сваё жыццё, але і садзейнічае навядзенню парадку на зямлі, з’яўляецца прыкладам для сваіх суседзяў. І было вельмі прыемна, што ў намінацыі «Агульны выгляд падвор’я» адзначана Валянціна Іванаўна, якой былі адрасаваны цёплыя словы віншаванняў, Дыплом прызёра і падарунак. І дадому яна вярталася з цудоўным настроем. Так трымаць!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

9 октября прямую телефонную линию проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 9 октября, с 11.00 до 12.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.