krupki.by

ru RU be BE en EN


Праўнукі партызанкі Мальвіны Іванаўны Гармазінскай прысвячаюць свае ўрачыстыя выступленні гераічнай прабабулі

Автор / Земляки / Чацвер, 10 Май 2018 14:17 / Просмотров: 7975

Мальвіна Іванаўна ГармазінскаяКалі мы прыехалі ў Сакалавічы і спыніліся ля добра знаёмага нам дома Мальвіны Іванаўны, позірк міжволі прыцягнулі апранутыя ў беласнежны вэлюм вішні, слівы, яблыні. Такога ж колеру зараз і валасы ў нашай гераіні – жыццё ўпляло ў іх серабрыстыя ніткі.

– Што ж вы хочаце, праз пару месяцаў мне споўніцца 95. Пагляньце, колькі на твары маршчынак, – прамовіла Мальвіна Іванаўна і з усмешкай дадала: – Але ж пры любых абставінах, у любым узросце жанчыне хочацца быць прывабнай. І нават калі час закружыў цябе ў шчодрым цвіценні пражытых вёснаў, усё роўна гэта жаданне не губляе сілы.І сапраўды, якая ж яна прыгажуня!

І тут наша размова зайшла пра Дзень Перамогі. Мальвіна Іванаўна з гонарам паведаміла:

– Сёлета да маіх медалёў «За баявыя заслугі», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені», шматлікіх юбілейных узнагарод дабавіўся новы медаль «100 гадоў Узброеным Сілам». Але перад ад’ездам з Мінска ў сваю вёску праўнучка Дзіяна папрасіла яго ў мяне, бо на 9 Мая ў парку Чалюскінцаў яна будзе прымаць удзел у святочнай канцэртнай праграме. У ваеннай форме Дзіяна праспявае песню «Месяц Май», прысвечаную мне. Яна так і сказала: «Са сцэны я аб’яўлю, што гэту песню я прысвячаю прабабулі». А вось у парку Горкага разам з харэаграфічным ансамблем «Хорошки» будзе выступаць і мой праўнук Данііл. Наогул жа, іх у мяне шасцёра. Дачакалася таго, што бачу, па якой дарозе ідуць мае ўнукі і праўнукі. Я вельмі ганаруся імі, а яны ў сваю чаргу ганарацца мной.

І ўсё ж, перш чым весці размову пра Перамогу, Мальвіна Іванаўна зноў нагадала гады вайны:

– Дзесьці ў дваццатых чыслах чэрвеня 1941 года мы, студэнты Барысаўскага педагагічнага вучылішча, рыхтаваліся да апошняга экзамена. Каб добра здаць, я і яшчэ дзве маіх сяброўкі з Крупшчыны пайшлі вучыць у ціхае месца. А калі вярнуліся ў інтэрнат, дзяўчына, якая жыла разам з намі, стаіць уся ў слязах. Аказваецца, яна пачула па радыё паведамленне, што пачалася вайна. Здалі экзамен, там і аб’явілі, што хлопцы павінны прыбыць у ваенкамат, а дзяўчат адправілі па дамах. Білеты на вакзале не прадавалі, бо цягнікі перасталі ўжо хадзіць. Узялі мы якія-ніякія пажыткі і рушылі пяшком з Барысава. Адна дзяўчына з Плісы, другая – з Красноўкі, а мне на хутар Рэпішча трэба было. За два дні з горам папалам дабраліся дадому. Але ўжо тады зведалі абстрэлы з самалётаў, пабачылі разбураныя хаты, забітых і параненых.

У гэтыя ліхія часіны не магла дзяўчына сядзець, склаўшы рукі. Да іх у дом сталі прыходзіць узброеныя людзі. А калі ва ўхвальскіх лясах з’явіліся партызаны, то бацька і дачка пачалі наладжваць з імі сувязь. Спачатку даваліся невялікія даручэнні – даставаць алоўкі і паперу, прадукты харчавання, а затым ужо і больш складаныя – раздабыць медыкаменты, распаўсюдзіць лістоўкі Савінфармбюро, сабраць інфармацыю аб нямецкіх умацаваннях (у Сакалавічах ужо стаяў нямецкі гарнізон), аб руху эшалонаў па чыгунцы. І ўсе найбольш важныя даручэнні выконвала Мальвіна, якая лічылася галоўнай сувязной.

– Пакуль можна было, партызаны прыходзілі да нас дамоў, часам усе данясенні я пакідала ў дамоўленым месцы, а калі надараліся тэрміновыя, то сама насіла ў атрад, – успамінала Мальвіна Іванаўна. – Хадзіць у лес даводзілася часта. То медыкаменты трэба было перадаць, то правесці ў атрад свайго чалавека. Бясспрэчна, што на шляху ўзнікалі самыя розныя непрадбачаныя сітуацыі.

І мы пачулі шматлікія эпізоды з жыцця сувязной. Пра многія з іх, а таксама пра арышт Мальвіны і яе бацькі Івана Фёдаравіча Калашнікава падрабязна напісана ў кнізе Героя Савецкага Саюза Сяргея Жуніна «Ад Дняпра да Буга».                                                                                                

– Вызваленне Беларусі прыйшло, – працягвала жанчына. – Бацька пайшоў на фронт, прымаў удзел у вайне з Японіяй. Дамоў вярнуўся толькі ў 1947 годзе. А я пачала настаўнічаць ужо ўвосень 1944 года. Хаця і не было ў мяне педагагічнай адукацыі, выкладала адразу ў чатырох класах, дзе вучыліся і пераросткі. Не проста было правесці першы ўрок. Усе дзеткі свае, вясковыя. Называлі мяне проста па імя. Ідучы ў школу, доўга думала, як мне сябе павесці. І знаёмства наша пачала з таго, што сказала ім, што я крыху старэй за іх і трэба зваць мяне Мальвінай Іванаўнай. Тады ж не было на чым пісаць, на чым сядзець. Адзіны мужчына ў вёсцы ўзяў у Сакалавічах каня і прывёз з Крупак чатыры доўгія лаўкі. Вучні ж мае прыйшлі ў клас босенькімі, у бедненькім адзенні. З Сакалавіч прывезлі дошку і крэйду. Далі чарнільніцы-невылівашкі, з хімічнага алоўка я зрабіла чарнілы, выдала драўляныя ручкі з пер’ямі, па алоўку і па два сшыткі. Не хапала і кніг. У Рэпішчы, напрыклад, быў адзін буквар на дваіх – на мяне і дзяўчынку, якая хадзіла ў школу.

Мальвіна Іванаўна адзначыла, што ў яе захаваўся акт праверкі раённага аддзела народнай адукацыі. Там было напісана, што вучні 1-га класа добра чытаюць і лічаць, і ў яе пыталіся, якім метадам яна дабілася гэтага? А настаўніца, калі бачыла, што хтосьці адстае, пакідала яго на дадатковыя заняткі, бо падтрымлівала імкненне дзяцей спасцігаць адукацыю.

Мінуў амаль год, як краіна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На хутары Рэпішча радыё не было. А ў суседняй вёсцы Скакоўка пакінулі партызана-медыка, каб дапамагаў людзям лячыць хваробы.

– І вось 9 мая ён прыйшоў да нас і сказаў, што наступіла Перамога, – гаварыла Мальвіна Іванаўна, час ад часу выціраючы няпрошаныя слёзы. – Мы хацелі яго падняць, але ў нас не было сілы. Усе плакалі ад радасці. Многія ўжо ведалі, хто загінуў, хто прапаў без вестак. А вось у мяне не было звестак ні пра брата Івана, ні пра сястру Эму, якія жылі ў г. Чэрнь Тульскай вобласці. Калі пачалася вайна, сястру мабілізавалі і яна працавала ў шпіталі медсястрой. Брат быў ваенным, і па дарозе на фронт адправіў нам пісьмо са Слаўнага, у якім напісаў: «Калі Гітлер захацеў атрымаць кулю, ён яе атрымае». Гэтыя словы я запомніла на ўсё жыццё.

Як расказала далей Мальвіна Іванаўна, яна пісала пісьмы па адрасу, дзе жыла Эма, але прыходзіў адказ, што адрасат тут не пражывае. Тады быў пасланы запыт у ваенкамат, і нарэшце прыйшоў падрабязны адказ: «На жаль, паведамляем вам страшную вестку – ваша сястра загінула 23 лютага 1942 года, калі была бамбёжка шпіталя. Хто мог ісці, пакінуў шпіталь сам, а медсёстрам далі загад завесці ў бамбасховішча тых, хто не мог сам рухацца. Эмілія ўзяла пад рукі двух параненых, вывела на вуліцу, і тут зноў налёт. Тры асколкі трапілі ў яе, і яна пажыла яшчэ пяць гадзін. Разам з ёй загінулі і тыя хлопцы». На брата прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак.

У кожнага, хто перажыў вайну, – сваё гора, свой боль. На цэлую кнігу ўспамінаў хопіць. «Каб у мяне быў добры зрок, то я запісала б усе свае думкі і разважанні», – зазначыла жанчына. – Але, спадзяюся, што гэта зробяць мае праўнукі.

Ідзе час. Гады даюць аб сабе знаць хваробамі, але Мальвіна Іванаўна не скардзіцца і не падае выгляду. У яе на ўсіх хапае і сэрца, і сіл, перад усімі яна сумленная і адкрытая. Апошнія зімы жыве ў дачкі Валянціны ў Мінску, дапамагае расціць праўнукаў. А значыць, жыццё працягваецца і ёсць у ім сэнс. Яна вучыць іх, каб яны з дабром адносіліся да людзей, бо дабро, як вядома, дабром і вяртаецца.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.