krupki.by

ru RU be BE en EN


Ад першага да апошняга дня

Автор / Паралелі часу / Аўторак, 30 Ліпень 2019 12:16 / Просмотров: 1850

Рыгор Рыгоравіч КалугянЦяжкай ранай засталася на нашай зямлі Вялікая Айчынная вайна. Яе жахі зведалі ўсе: і тыя, хто змагаліся з ворагам на полі бою, у партызанскіх атрадах, і тыя, хто былі ў акупацыі, і тыя, каму выпала працаваць на прымусовых работах… Ад першага да апошняга дня. Летапіс герояў-землякоў склаў Уладзімір Канстанцінавіч Канапліцкі з Начы. Гэта сціплая зямля нарадзіла сапраўды легендарных людзей. Мы гутарым, разглядаем старыя пажоўклыя фатаграфіі, якіх ва Уладзіміра Канстанцінавіча шмат. З іх праз дзесяцігоддзі на нас глядзяць статныя, прыгожыя мужчыны і жанчыны, якія здзейснілі сапраўдныя подзвігі. Вось што расказаў мой суразмоўца.

…Мне шмат давялося сустракацца з аднавяскоўцамі, што бачылі вайну. Іх успаміны – сведчанне пра тое, як пачыналася вайна, як змагаліся людзі, як яны сустракалі Перамогу. Вось што расказвала Вольга Клімаўна Харытановіч: «Вёскі ў ваколіцах Нацкага палігона і суседнія з Начай уваходзілі ў партызанскую зону. У вёсцы немцамі быў узведзены дзот для барацьбы з партызанамі. Але народныя мсціўцы самі знішчалі захопнікаў, іх тэхніку, узрывалі масты, чыгунку, перашкаджалі ворагу рухацца на Маскву».

У вёсцы Нача на могілках ёсць брацкая магіла, дзе пахаваны многія нашы воіны, сярод іх дэсантнікі, лётчыкі, загінуўшыя ў баі. Вольга Герасімаўна Тарашкевіч успамінала: «Загінуўшых нашых лётчыкаў пахавалі на месцы гібелі. Потым, пасля вызвалення, іх перазахавалі на Нацкіх могілках з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Гэта былі яшчэ зусім маладыя байцы і камандзіры. Сярод іх рускія, украінцы, беларусы...»

З вуснаў у вусны перадаюць нашы землякі расказ пра лётчыка Рыгора Рыгоравіча Калугяна. Максім Адамавіч Алісіевіч з Каўпыніцы і яго жонка Варвара Афанасьеўна расказвалі: «Лётчык Калугян у адным з баёў быў цяжка паранены ў жывот і ногі, аднак змог пасадзіць свой самалёт недалёка ад Начы і выратаваць жыццё ўсяму зкіпажу. Яго, ужо без прытомнасці, даставілі ў мясцовы шпіталь, які знаходзіўся ў Начы, дзе жыла Таццяна Фёдараўна Шкробат. Калугян страціў многа крыві. Раненне ў жывот было цяжкім, несумяшчальным з жыццём». Рыгор памёр 6 ліпеня 1944 года, яму было ўсяго 24 гады. Пахавалі маладога лётчыка пад урачыстыя залпы аўтаматаў у Каўпыніцы ля самай дарогі і на магіле замацавалі прапелер ад самалёта. За смеласць і мужнасць наш герой быў удастоены пасмяротна ордэнаў Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і многіх медалёў.

У гады акупацыі фашысты здзекваліся з мясцовага насельніцтва, абкладвалі рознымі паборамі і павіннасцямі. Паліцэйскія – выканаўцы іх волі – выконвалі гэтыя даручэнні шляхам зброі. Напрыклад, жыхарам вёскі трэба было здаць немцам пэўную колькасць яек, сала, мяса, хлеба і г.д. Жылі ў гэты час бедна, хадзілі ў лапцях, прыходзілася есці крапіву і лебяду... Збожжа, якое ўдалося выратаваць, малацілі ланцугамі, малолі на жорнах. Жывёлу можна было пералічыць па пальцах.

Шмат нашых землякоў, ураджэнцаў Начы, мужна змагаліся з ворагам. Гэта былі звычайныя хлопцы. Не, не звычайныя. Людзі, здольныя на подзвіг!

Паважаны наш зямляк, Герой Савецкага Саюза Марцін Акімавіч Сурын, свой гераічны подзвіг здзейсніў на тэрыторыі суседняй Літвы летам 1944 года. Дывізія, у якой Марцін Акімавіч ваяваў стралком, вяла цяжкія абарончыя баі на Нёмане і прыбалтыйскай рацэ Шашупе. Жнівень 1944 года. Ваеннаму падраздзяленню, у якім служыў Сурын, было даручана пераправіцца цераз раку Шашупе, захапіць варожыя пазіцыі, замацавацца там і забяспечыць пераправу танкам і артылерыі. Радавы Сурын першым папрасіў дазволу выканаць баявое заданне. Быў знойдзены неглыбокі брод на другі бераг. Але там знаходзіліся фашысты, якія стралялі чэргамі з кулямётаў. Трэба было любой цаной заглушыць варожыя кулямёты. Сурын перабраўся берагам, захапіў лодку і, штурхаючы яе перад сабой, прыкрываўся ад кулямётных чэргаў. На другі бераг выйшаў асцярожна – і адразу да варожага доту. Фашысты разгубіліся. Сурын дзейнічаў хутка і рашуча: гранатай узарваў дзот. Неўзабаве пераправіліся і байцы яго ўзвода. Да світанку яны выкапалі акопы, замацаваліся ў іх і стрымлівалі націск ворага. Пазней у адным з баёў Марцін Акімавіч выратаваў Сцяг часці, у якой ваяваў. Пасля гібелі камандзіра ён узначаліў камандаванне ўзводам і выканаў баявое заданне да канца.

У сакавіку 1945 года Марціну Акімавічу Сурыну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны ён аднаўляў разбураную вайной родную гаспадарку ў калгасе «Камунар» і да канца свайго жыцця працаваў даглядчыкам жывёлы ў вёсцы Каўпыніца.

У нашай вёсцы нарадзіўся і Герой Савецкага Саюза Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў. Закончыў сельскагаспадарчы тэхнікум, аб’яднаную беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР, камандныя курсы пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА. У Чырвонай Арміі з 1928 года. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай – на перадавой. Шмат подзвігаў здзейсніў гэты бясстрашны чалавек. Апошнім стаў бой за ўкраінскае сяло Непакрытае, якое было адным з найбольш моцных апорных кропак ворага на подступах да Харкава. Камандзір узвода А.Пухкал успамінаў: «Ведучы сваіх танкістаў, капітан Шастакоў першым уварваўся ў вогненныя пазіцыі ворага, змяў таранам дзве гарматы разам з салдатамі. Тады фашысты развярнулі трэцюю гармату, і адзін за другім паляцелі тэрмітныя снарады вялікага калібру. Адзін з іх трапіў па танку Шастакова, і яго магутная машына спынілася, ахопленая полымем. Убачыўшы, што машына камбата гарыць, танкісты кінуліся на дапамогу. Але ўратаваць капітана было ўжо немагчыма. Варожая куля скасіла яго, калі ён, цаною жыцця, хацеў затушыць палаючы танк».

Воіны, загінуўшыя у баях за Непакрытае, пахаваны з усімі воінскімі ўшанаваннямі, на іх магіле ўстаноўлены помнік. А сяло пасля вайны парайменавалі ў Шастакова. За мужнасць і гераізм капітану Шастакову ў снежні 1942 года пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У Начы ёсць помнік Міхаілу Дзянісавічу, яго імя носіць мясцовая школа.

Сцяпан Пятровіч ШупеняПамятаюць вяскоўцы і Сцяпана Пятровіча Шупеню. Ён – салдат Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую сустрэў у Маскве. З першых дзён стаў у рады чырвонаармейцаў, у 1918 годзе ў саставе Жалезнай дывізіі ўжо камандаваў узводам. Чатыры раненні ў баях грамадзянскай не выбілі Сцяпана Пятровіча з шарэнгі байцоў. Пасля чарговай выпіскі са шпіталя ён працягваў службу камандзірам узвода ў чыгуначных войсках. Да Вялікай Айчыннай быў на партыйнай і савецкай рабоце. Вайну сустрэў на пасту першага сакратара Шчучынскага РК КП(б)Б. Актыўна вёў падпольную работу ў тыле ворага, быў арганізатарам партыйна-камсамольскага падполля і партызанскага руху на Палессі. Узначальваў міжраённы падпольны камітэт партыі і партызанскае злучэнне. Пад непасрэдным кіраўніцтвам Сцяпана Пятровіча Шупені ажыццяўляліся шматлікія баявыя аперацыі народных мсціўцаў. А тым часам яго жонка Яўгенія Фёдараўна, семнаццацігадовы сын Аляксандр і пятнаццацігадовая дачка Аня трымалі сувязь з партызанскай брыгадай імя Шчорса. Аб баявых эпізодах сям’і Шупені расказвае ў дакументальнай кнізе «Людзі высокага абавязку» адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі Герой Савецкага Саюза Р.Н.Мачульскі. Пасля вызвалення Беларусі Сцяпан Пятровіч доўгі час знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце, выбіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР. Мае шматлікія ўзнагароды.

Уладзімір Мартынавіч Шалак вайну сустрэў у складзе 201-га стралковага палка ў Новавілейцы ў 1941 годзе. «Калі пачалася вайна, – успамінаў ён, – нас кінулі на абарону Брэсцкай крэпасці, дзе фашысцкія захопнікі сканцэнтравалі шмат войск і тэхнікі. Гэтыя дні мне запомніліся на ўсё жыццё. Нашых сіл было ў дзясяткі разоў менш, але мы стаялі і да апошняга трымаліся. Большасць воінаў палка загінула. Калі крэпасць была акружана і полк аказаўся па-за акружэннем, толькі тады быў дадзены загад адступаць».  Пры адступленні каля ракі Дзісна ўзарваўся варожы снарад, і Уладзімір Мартынавіч быў паранены ў галаву. Без прытомнасці, параненага, фашысты схапілі яго ў палон. А далей быў канцлагер… Пасля вызвалення ён зноў быў на перадавой, Перамогу святкаваў на Эльбе, мае шмат узнагарод.

Уладзімір Іванавіч Пручкоўскі быў прызваны ў армію на другі дзень вайны. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, абараняў Маскву, біў ворага пад Валакаламскам, вызваляў Прыбалтыку, Польшчу, дайшоў да Берліна. Быў некалькі разоў паранены, але заўсёды вяртаўся на перадавую. На грудзях ветэрана не было вольнага месца ад узнагарод. А ордэн Айчыннай вайны І ступені і медаль «За перамогу над Германіяй» яму асабіста ўручаў Маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў.

Уладзіміра Іванавіча Маласая на фронт не ўзялі з-за ўзросту, маўляў, малы. Але адважны хлопчык стаў членам групы садзейнічання Чырвонай Арміі, якая арганізоўвала ахову розных аб’ектаў, барацьбу са шпіёнамі, дыверсантамі, якіх закідваў вораг у савецкі тьл. І нават быў камандзірам групы. Мясцовыя актывісты кругласутачна неслі дзяжурства на ўсёй тэрыторыі Нацкага сельсавета. Пільнасць юнакоў выратоўвала цягнікі, не раз даводзілася затрымліваць дыверсантаў. Затым Уладзімір Іванавіч ваяваў на Курскай дузе, быў удзельнікам Сталінградскай бітвы. Тысячы цяжкіх франтавых кіламетраў прайшоў з баямі мужны салдат, быў паранены, на Крупшчыну вярнуўся камуністам і са шматлікімі ўзнагародамі. Быў сакратаром райкома камсамола, заўсёды – у вёсках, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Часта ўспамінаў Уладзімір Іванавіч прыезд у раён Пятра Міронавіча Машэрава. Разам пабывалі ў многіх вёсках, гутарылі з камсамольцамі. «Прыемна, што ты, Уладзімір, верыш у камсамол, у яго справы, – казаў Пётр Міронавіч.  – У вас тут ёсць што пераняць, чаму павучыцца.

Рыгор Цімафеевіч ПухавецЗ першага і да апошняга дня ваявалі Васіль Фёдаравіч Кабак, Уладзімір Кірылавіч Стасевіч, Пётр Міхайлавіч Ждановіч. Цяжкімі франтавымі дарогамі прайшлі Нікіфар Сілівестравіч Журко, Андрэй Захаравіч Сцефашын, Ілья Лявонцьевіч Арцюховіч, Васіль Дзмітрыевіч Стасевіч, Дзмітрый Платонавіч Шылаў, Уладзімір Пятровіч Маласай, Міхаіл Дзянісавіч Арлоўскі, Іван Аляксеевіч Лапін, Фёдар Пятровіч Макараў, Мікалай Піліпавіч Шастакоў, Сяргей Агафонавіч Бычкоў, Аляксандр Еўдакімавіч Лукашэвіч, Міхаіл Антонавіч Крукоўскі, Ніна Сяргееўна Безручонак, Васіль Андрэевіч Касарэўскі, Міхаіл Фёдаравіч Ермачонак, Аляксандр Рыгоравіч Занямонец, Міхаіл Сафонавіч Пручкоўскі, Ігнат Дзямідавіч Шылаў, Іосіф Мікітавіч Жылінскі і многія іншыя нашы землякі. Яшчэ да вайны камсамольскую ячэйку ў Начы ўзначальваў Рыгор Цімафеевіч Пухавец. У лістападзе 1941 года іх высачылі немцы, схапілі і расстралялі ў Барысаве. Ад першага да апошняга дня перанёс блакаду Ленінграда Аляксандр Мікалаевіч Харытановіч.

Усе гэтыя людзі маюць шматлікія ўзнагароды. Зараз нам застаецца толькі памяць. Але яна такая ж моцная, як любоў нашых мужных продкаў да Радзімы, гатоўнасць у любую хвіліну стаць на яе абарону. І памяць гэта будзе жыць вечна!

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.