krupki.by

ru RU be BE en EN


Удзельнікаў марафона, што ішоў ад Масквы да Берліна, па крупскай зямлі суправаджалі нашы лепшыя спартсмены

Автор / Паралелі часу / Серада, 20 Лістапад 2019 15:24 / Просмотров: 1778

Камсамольская моладзь ставіла працоўныя і спартыўныя рэкорды. Імкненне да высокіх вынікаў было добрай уласцівасцю тагачаснай моладзі, і камсамольцы здолелі ўпісаць шмат яркіх старонак у гісторыю Крупшчыны і Беларусі. Гэтыя старонкі – наш здабытак, пра які мы павінны ведаць, і наш гонар. Кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Хромчанка невыпадкова так дасканала даследаваў той гістарычны перыяд. Ітак, працягваем вучыцца на лепшых прыкладах, не падуладных часу.

Не толькі асобныя камсамольцы паказвалі прыклад у працы. У многіх калектывах працавалі камсамольска-маладзёжныя звенні, нават брыгады. Перадавікі вытворчасці, лепшыя камсамольска-маладзёжныя працоўныя калектывы ўзнагароджваліся райкамам камсамола граматамі, вымпеламі, нават пераходнымі Чырвонымі Сцягамі.

На змену старэйшым падрастала новая працоўная змена. У кожнай школе з ліку старшакласнікаў ствараліся вытворчыя брыгады. Яны выконвалі поўны комплекс работ на замацаваных за імі палях, на фермах і г.д.

Напрыклад, адна з такіх брыгад была створана на базе Ігрушкаўскай СШ. Кіраваў ёй савет, у які, акрамя вучняў, увайшлі дырэктар школы і старшыня калгаса. Прыём у брыгаду ажыццяўляўся на добраахвотнай аснове. Брыгада была падзелена на 3 звяны, два займаліся вырошчваннем ільну, трэцяе – кукурузы. Вучням былі выдзелены 10 гектараў пашы пад кукурузу і 12 гектараў пад лён. Акрамя таго, на пяці гектарах вырошчвалі бульбу. Школьнікі атрымлівалі за сваю працу такую ж аплату, як і іншыя калгаснікі. Для заахвочвання кіраўніцтва гаспадаркі арганізоўвала для членаў вучнёўскай брыгады паездкі ў г. Мінск, у тэатр юнага гледача, у цырк.

Ствараліся таксама працоўныя атрады старшакласнікаў, накшталт студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Адзін з такіх атрадаў, у які ўвайшлі вучні крупскай СШ № 2 і Язбоўскай школы, працаваў у свой час на ўзвядзенні новага будынка Язбоўскай СШ.

Але не толькі ў працы заключалася жыццё моладзі. Камсамольскія арганізацыі, райкам камсамола ўдзялялі ўвагу таксама і ідэалагічнай рабоце, арганізацыі адпачынку юнакоў і дзяўчат.

У першае дзесяцігоддзе пасля вайны яшчэ свежымі былі раны, нанесеныя ёю не толькі і не столькі ў эканамічнай сферы, як у душах людзей. Вельмі цяжкімі былі ўспаміны аб жахлівых падзеях, звязаных з нямецкай акупацыяй, аб стратах блізкіх людзей. Ды і сама вайна на кожным кроку нагадвала яшчэ аб сабе. Толькі з 1965 г. пачалі афіцыйна адзначаць Дзень Перамогі. Менавіта з канца 1960-х гадоў усё шырэй пачало разгортвацца ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. З гэтага часу і пачаў праводзіцца Усесаюзны паход па месцах баявой і працоўнай славы савецкага народа. На месцах, у раёнах, адчыняліся школьныя музеі баявой і працоўнай славы. Такія музеі былі створаны сіламі камсамольцаў і піянераў практычна ва ўсіх сярэдніх і ў большасці васьмігадовых школ Крупскага раёна. Там, дзе не было магчымасці ствараць музей, афармлялі куток баявой і працоўнай славы. Многія музеі працягваюць функцыянаваць і да нашага часу. Моладзь праводзіла сустрэчы з ветэранамі вайны, перадавікамі гаспадарак, аказвала дапамогу сем’ям загінуўшых у часы вайны, састарэлым людзям. Праводзіліся так званыя Зорныя паходы па месцах баявой славы, агітпрабегі. Падчас паходаў юнакі і дзяўчаты летам пешшу, зімой на лыжах даходзілі да самых аддаленых вёсак раёна і там сустракаліся з людзьмі, арганізоўвалі канцэрты мастацкай самадзейнасці і г.д. У гэтую, кажучы сучаснай мовай, акцыю актыўна ўключыліся не толькі школьныя камсамольскія арганізацыі, але і вытворчыя, а кіраваў усёй справай раённы камітэт камсамола.

19 мая 1975 г. у раёне сустракалі ўдзельнікаў міжнароднага лёгкаатлетычнага прабегу, прысвечанага 30-годдзю Перамогі. Удзельнікі ажыццявілі марафон ад Масквы, дзе на стадыёне «Лужнікі» 10 мая быў дадзены старт да Берліна. Увесь шлях марафонцаў быў разбіты на этапы, разлічаныя на адзін дзень, пасля чаго праводзіліся мітынгі, адпачынак і ўжо на наступны дзень працяг марафона. На кожным этапе марафонцаў суправаджалі мясцовыя спартсмены. З мяжы Крупскага раёна з імі беглі  Аляксандр Шуцько, Віктар Дзяменцьеў, Мікалай Сас і іншыя. У Крупках мітынг адбыўся каля помніка А. Колесавай. На наступны дзень мясцовыя спартсмены суправаджалі марафонцаў да мяжы Барысаўскага раёна, дзе іх ужо сустракала дэлегацыя барысаўчан.

У 1970-я гады даволі шырокі размах атрымалі ваенна-патрыятычныя гульні «Зарніца» сярод моладзі піянерскага ўзросту і «Арлёнак» для больш старэйшых юнакоў і дзяўчат. Фактычна гэта былі не гульні, а больш спаборніцтвы па ваенна-прыкладных відах спорту. Кожны год райкам камсамола арганізоўваў правядзенне турыстычных злётаў для вытворчых камсамольскіх арганізацый, падчас якіх моладзь не толькі паказвала свае навыкі ў пераадольванні перашкод і г. д., але і прадстаўляла своеасаблівую справаздачу аб удзеле ў паходзе па месцах баявой і працоўнай славы савецкага народа.

Але не толькі з ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі была звязана культурна-масавая работа, якую праводзіў і арганізоўваў райкам камсамола. Ствараліся агітбрыгады, якія выступалі перад працаўнікамі вёскі непасрэдна на вытворчых участках, на палях у час кароткіх перапынкаў у рабоце, ладзіліся канцэрты мастацкай самадзейнасці.  Напрыклад, у гэты час праводзілася па раёну не адзін год эстафета працоўных спраў. Былі распрацаваны некалькі маршрутаў. У час гэтай эстафеты дэлегацыі калгасаў, саўгасаў, прамысловых прадпрыемстваў разам са сваімі артыстамі ехалі па маршруце ў суседнюю гаспадарку, дзе расказвалі аб сваіх працоўных поспехах, якія пісьмова і ў фотаздымках занатоўваліся ў альбом. Затым пасля канцэрта мастацкай самадзейнасці гэты альбом заставаўся ў гаспадарцы, якая прымала гасцей, у яго ўключаўся чарговы раздзел з фотаздымкамі, і такім чынам пачынаўся чарговы этап эстафеты.

У 1960-я гады разгарнулася інтэнсіўнае будаўніцтва ў сельскай мясцовасці ўстаноў культуры. З’яўленне ўласных памяшканняў аблягчала і актывізавала культурна-асветніцкую работу. Практычна пры кожным клубе ствараліся  пераважна з моладзі калектывы мастацкай самадзейнасці, набываліся музычныя інструменты, сцэнічныя касцюмы, кіраўнікамі самадзейнасці была ініцыятыўная, таленавітая моладзь.

Цэнтрам культурнага жыцця раёна, а таксама метадычным цэнтрам быў раённы Дом культуры. За паспяховы ўдзел у рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці ў 1960 г. мастацкі кіраўнік РДК Н. Маўчан быў узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, а дырэктар РДК А. Серг атрымаў другую грашовую прэмію агляду. Але ж не толькі за ўдалае выступленне крупчан на сцэне яны былі адзначаны. Трэцяя грашовая прэмія таксама засталася ў прадстаўніцы Крупскага раёна – выканаўцы баек, маладой артысткі, будучай тэлевядучай Веры Шыбека. Ацэньвалася практычна ўся работа РДК. Трэба, дарэчы, сказаць, што ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РДК не замыкаліся ў сваіх  сценах. Яны часта выступалі перад землякамі на палях, фермах.           

Струнны аркестр калгаса

Традыцыйнымі ў гэты час сталі масавыя святы «Масленіца», «Купалле», «Свята ўраджаю», святы песні і працы. Яны, як правіла, суправаджаліся выступленнямі самадзейных артыстаў, часта спартыўнымі спаборніцтвамі. 

Напярэдадні святкавання 50-годдзя Савецкай улады праходзіў Усесаюзны фестываль мастацкай самадзейнасці. Яму папярэднічалі сельскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія агляды мастацкіх самадзейных калектываў. На абласным аглядзе хор Крупскага РДК быў узнагароджаны Дыпломам першай ступені, а яго ўдзельнікі – дыпломамі і граматамі

Даволі шырокае распаўсюджанне ў 1970-1980-я гады атрымалі вакальна-інструментальныя ансамблі. Яны дзейнічалі не толькі ў раённым Доме культуры, але і ў шэрагу клубаў на месцах. Хачу выказаць сваё асабістае ўражанне ад наведвання маладзёжных вечароў у тыя ж гады, перш за ўсё ў раённым Доме культуры, сам жа быў маладым. Не перабольшваючы, адзначу, што на гэтых вечарынах вельмі рэдка можна было сустрэць юнака альбо дзяўчыну «пад градусам». Не скажу, што юнакі не ўжывалі «моцныя словы»  ў сваёй кампаніі, але пры людзях, тым больш пры дзяўчатах, гэта было поўнасцю выключана.

Кола спраў моладзі таго часу было даволі  шырокім. Гэта і культурна-масавая работа, і спартыўныя спаборніцтвы паміж моладдзю асобных вёсак, працоўных калектываў і многае іншае. Быў таксама і пэўны фармалізм, часам заарганізаванасць мерапрыемстваў, але ў цэлым моладзь жыла цікава, імкнулася да духоўнага багацця. Гэта адлюстроўвалася і ў імкненні да ведаў, да літаратуры. Трэба сказаць, што адным з так званых дэфіцытаў былі кнігі ў свабодным продажы. Людзі імкнуліся іх набываць, нават і па так званым «блату». І не таму, што іх друкавалі мала. Вельмі вялікі быў попыт. Па афіцыйнай статыстыцы, СССР быў самай чытаючай краінай у свеце.

Усё гэта было ў мінулым. Але лепшыя традыцыі камсамольцаў захоўваюцца ў справах сучаснай моладзі. І гэта цудоўна.

Фота з архіва Дзмітрыя ХРОМЧАНКІ.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.