krupki.by

ru RU be BE en EN


Паштальёны дапамагаюць і падтрымліваць чалавечыя зносіны, і не губляцца ў моры інфармацыі

Автор / Земляки / Чацвер, 06 Снежань 2018 09:47 / Просмотров: 1949

Наталля КАМАРОЎСКАЯАдчыніце хутчэй, паштальён ля дзвярэй... Пагадзіцеся, што гэтыя словы чулі многія і многія з нас. Мінаюць часы, але, нягледзячы на камп’ютары, тэлефоны і факсы, якія даўно ўжо сталі нашай рэчаіснасцю, усё ж самыя патаемныя думкі людзей па-ранейшаму разлятаюцца па свеце ў стандартных тонкіх канвертах. А дастаўляюць карэспандэнцыю паштальёны. З тоўстай сумкай на рамяні яны спяшаюцца кожны дзень, у холад і дождж, снежную завею і слоту, каб абслужыць свой участак.

Пра калектыў работнікаў аддзялення паштовай сувязі пасёлка Крупскі Крупскага ўчастка паштовай сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» за сваю журналісцкую дзейнасць пісаць даводзілася неаднойчы і падчас правядзення Дня падпісчыка, і ў інтэрв’ю з кіраўніцтвам вузла сувязі, і па просьбе жыхароў. Пачаць аповед пра паштавікоў пасёлка Крупскі мы прапанавалі начальніку Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміле Пацэевай:

– Прафесіяналізм, чуласць, уважлівасць – гэта тыя якасці, якія дапамаглі начальніку аддзялення Наталлі Сакаловай з’яднаць калектыў, заваяваць павагу і аўтарытэт. Гэта ж не жарты: у нашай галіне Наталля Іванаўна амаль 30 гадоў! А ў лютым наступнага года споўніцца 10 гадоў, як яна ўзначальвае паштовае аддзяленне ў пасёлку. У свой час жанчына ўзначальвала аддзяленне сувязі «Старая Слабада», а затым у сувязі з пераменай месца жыхарства пераехала ў Крупкі. І як толькі вызвалілася аналагічная пасада, Наталлю Іванаўну і прызначылі кіраўніком. Энергічная і пазітыўная яна вядзе за сабой  калектыў, які выконвае ўсе пастаўленыя задачы па паштовых паслугах. Напярэдадні Сусветнага дня пошты за дасягнутыя рэзультаты ў працы і вялікі ўклад у галіну паштовай сувязі Наталля Іванаўна адзначана Ганаровай граматай Мінскага філіяла РУП «Белпошта».

І вось апошнімі лістападаўскімі днямі мы завіталі ў пасёлак Крупскі. Забягаючы наперад, адзначым, што, пазнаёміўшыся з усімі работнікамі, сапраўды пераканаліся ў зладжанасці і ўвішнасці кожнага.

Першай, з кім мы пагутарылі, была аператар па дачы водпуску Ала Варановіч. Па ўсім адчувалася, што сваю справу Ала Фёдараўна любіць. І пацвярджэннем таму сталі яе словы:

– У свой час працавала ў бальніцы, але калі прапанавалі работу на пошце, адразу згадзілася. Па-першае, вельмі цікава. Па-другое, заўсёды з людзьмі, што для мяне вельмі важна. І, па-трэцяе, разумею, што людзям час ад часу трэба напамінаць аб тым, што без прэсы ніяк нельга.

Зазначым, што Ала Фёдараўна ўжо давала падмену начальнікам паштовых аддзяленняў «Узнацк», «Слабада», «Бобр», «Нача» і іншым. Без яе не абыходзяцца і перасоўныя паштовыя аддзяленні. І ўсюды жанчына спраўляецца.

Тамара ШУБЯНОК, Вольга ЧАРНУХА, Ганна ГУСЕВА

Толькі добрыя словы можна сказаць у адрас паштальёна Вольгі Чарнуха.

– Вось ужо сапраўды, як кажуць, дзе нарадзілася, там і спатрэбілася, – гаварыла падчас нашай сустрэчы Вольга Мікалаеўна. – На пошце працую з 1 кастрычніка 1986 года – так што, лічыце самі, колькі гадоў. Адразу была вучаніцай. І тады раённай газеты было ўсяго 18 экзэмпляраў. А цяпер, скажу з упэўненасцю, «Крупскі веснік» займае лідзіруючую пазіцыю. Многія мае падпісчыкі раённую газету выпісваюць адразу на паўгода. Гэта, да прыкладу, Аляксандр Рухлінскі, Канстанцін Хацкевіч, Аляксандра Пераслаўцава і іншыя.

І далей Вольга Мікалаеўна расказвала, што акрамя, так званых, заядлых падпісчыкаў, многія афармляюць падпіску паквартальна, а ёсць і штомесячна. І паштальёны імкнуцца кожнаму напомніць аб заканчэнні падпіскі на тое ці іншае выданне, бо разумеюць сітуацыю кожнага.


Электронная пошта, скайп, вайбер... Мы адпраўляем пасланні блізкім з любой нагоды – дзень нараджэння, юбілейная дата, дата з дня вяселля... Аднак ад гэтага ў сучаснага паштальёна работы менш не стала. Як і раней, ён накіроўваецца ў вызначаны шлях. Даводзіцца канстатаваць, што ў рэальным жыцці ў ролі паштальёна ўсё больш жанчыны. Асабіста мне толькі аднойчы даводзілася пісаць пра паштальёна Фёдара Рамашку, які абслугоўваў вёскі Якімаўка, Версанка, Мачулішча. Карэспандэнцыю, як вядома, яны дастаўляюць часцей за ўсё пяшком, наматваючы за дзень дзясяткі кіламетраў.


Вольга Мікалаеўна працягвала:

– Жыву разам з мамай, якой ужо 86 гадоў. У мяне сын і двое ўнукаў. Маё захапленне – сканворды і красворды. Пакуль не адгадаю, спаць не кладуся. А яшчэ, як у кожнага вяскоўца – агарод, градкі, кветнікі. Так і круціцца кола – пасадка, праполка, паліўка...

Да месца адзначыць, што ў паштальёнаў ёсць і іншыя нагрузкі: ну як можна адмовіць суседцы і не прынесці бохан хлеба або кілаграм цукру?

Тамара Шубянок 23 гады адпрацавала ў Крупскім ваенным лясгасе. А як пайшла на заслужаны адпачынак, вырашыла змяніць сваю спецыяльнасць – стала паштальёнам.

– І працую тут ужо 7 гадоў, а здаецца, толькі-толькі, – гаварыла Тамара Рыгораўна. – Абслугоўваю падпісчыкаў вуліц Дачная, Чыгуначная, Пушкіна, Доўгая. На сёння толькі раённай газеты ў мяне 97 экзэмпляраў, напачатку было і 128. Але ж што ж зробіш, усе мы разумеем, што колькасць насельніцтва з кожным годам змяншаецца.

Аб тым, што раённую газету чытаюць і вельмі чакаюць, расказвала і паштальён Наталля Камароўская, якая дастаўляе газеты і часопісы падпісчыкам многіх вуліц пасёлка Крупскі.

– Мне заўсёды прыемна сустракацца з Валянцінай Астапковіч і Зінаідай Бяльковай, якія выпісваюць раёнку адразу на паўгода. Зазначу, што «Крупскі веснік» выпісваюць многія. Гэта гаворыць аб тым, што людзі цікавяцца навінамі жыцця Крупшчыны, ім неабыякавыя самыя розныя падзеі, што адбываюцца ў раёне. Нас чакаюць у кожным доме, бо прыходзім і прыносім свежыя весткі. І гэта толькі ў радасць.

Вялікі па памерах участак, які абслугоўвае Ганна Гусева, – пасёлак Лянок, вёскі Дубешня і Сяліцкае. Больш 25-ці гадоў аддала сваёй справе Ганна Станіславаўна. За гэты час давялося не адну паштовую сумку знасіць на плячы.

Ала ВАРАНОВІЧ

– Гэта мая самая любімая работа, – гаварыла Ганна Станіславаўна. – За дзень праходжу звыш 12 кіламетраў і нават не заўважаю. Заўсёды з людзьмі, заўсёды ў размовах... Думаю, не будзе навіною, што раённую газету ў сваёй большасці выпісваюць пенсіянеры. На пачатку маёй дзейнасці такіх было 154 чалавекі, цяпер жа засталося 85. Але ўсе яны з нецярплівасцю чакаюць мяне кожную сераду і суботу. Ніколі не адмоўлю пажылым у любой іх просьбе: ці то прынесці канверт або паштоўку, ці заплаціць за электраэнергію або пакласці грошы на мабільны тэлефон. Дарэчы, з Тамарай Рыгораўнай мы аднакласнікі. Больш таго, сядзелі нават за адной партай. Таму, калі яна выйшла на заслужаны адпачынак, я і прапанавала ёй работу паштальёна, бо ведала, што гэта яе справа і яна зможа. І, дарэчы, аб гэтым мая сяброўка ніколькі не шкадуе. Спраўляецца з нагрузкамі, і калегі цэняць яе за добразычлівасць і пунктуальнасць.

Наогул, усе, з кім давялося гутарыць, чаканыя госці ў кожным доме, своечасова дастаўляюць карэспандэнцыю, робяць пенсійныя выплаты, заўсёды выконваюць зробленыя загадзя заказы. Асабліва чакаюць іх пажылыя адзінокія вяскоўцы, якім яны прыносяць не толькі газеты альбо часопісы, але і заўсёды пагавораць, узнімуць настрой.

Варта адзначыць, што частымі наведвальнікамі паштовага аддзялення, якое знаходзіцца ў даступным месцы і адпавядае ўсім патрабаванням, з’яўляюцца не толькі жыхары пасёлка Крупскі і блізляжачых населеных пунктаў. І гэта невыпадкова, бо размяшчаецца па шляху на чыгуначны вакзал. Аддзяленне прапаноўвае шырокі спектр сучасных паслуг: «Паштовы кур’ер», «Паскораная пошта – ЕМS», «Пісьмы «1 клас», «Паштовы маркетынг», «Па шляху» і іншыя. Запатрабаваны тут таксама такія паслугі, як «Электронны грашовы перавод», «Электронныя плацяжы», «Электронны каталог тавараў беларускіх вытворцаў», «Назіранне за паштовымі адпраўленнямі». Аўтаматызаваная сістэма назірання «Сервер аплаты паслуг» надзейна забяспечвае магчымасць і своечасовасць праходжання ўсіх відаў плацяжоў. Аўтаматызаваная сістэма назірання дазваляе атрымаць дакладную інфармацыю аб шляху рэгіструемага паштовага адпраўлення, якое ўваходзіць або зыходзіць з моманту адпраўлення да моманту ўручэння ў рэжыме рэальнага часу. І, дарэчы, многія жыхары населеных пунктаў заказваюць халадзільнікі, садовыя арэлі, цяпліцы, дывановыя вырабы. Усё заказанае прывозіць у аддзяленне паштовая машына з Барысава, якая дастаўляе карэспандэнцыю, а таксама самыя розныя прадукты і тавары.

...Развітваючыся з гэтымі шчырымі і сардэчнымі людзьмі, падумала, што, пэўна, мароз і спёка, сцюжа і дождж загартоўваюць чалавека. Дык няхай яны спрыяюць здароўю ўсім названым працаўнікам, каб яны цешылі вяскоўцаў сваім з’яўленнем у іх дамах.

 

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.