krupki.by

ru RU be BE en EN


Рука дапамогі

Автор / Паралелі часу / Серада, 19 Снежань 2018 12:41 / Просмотров: 1685

Без малога 100 гадоў таму, а менавіта 5 студзеня 1919 года, пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі быў утвораны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння, на які ўскладалася задача «агульнага кіраўніцтва ў вырашэнні сацыяльных пытанняў». У тым жа годзе быў утвораны і Камісарыят працы. Азіраючыся на гістарычнае мінулае, можна ўбачыць тыя велізарныя змены, якія зведала сістэма органаў і сама сутнасць сацыяльнай абароны насельніцтва. І зараз, напярэдадні юбілейнай даты, мы паспрабуем, не, не напісаць гісторыю, а перагарнуць яе асобныя старонкі і правесці пэўныя паралелі часу – з чаго ўсё пачыналася і як развівалася адна з самых гуманных сфер чалавечай дзейнасці.

Калісьці ў далёкія часы тыя, хто мелі патрэбу, маглі разлічваць толькі на дапамогу цэркваў і манастыроў. Пры Пятры І у Расійскай дзяржаве пачалі рабіцца пэўныя спробы барацьбы з жабрацтвам, будавацца багадзельні, інвалідныя дамы і прытулкі. Сістэма грамадскага догляду залежала ад рэдкіх, выпадковых ахвяраванняў. У дарэвалюцыйны час на тэрыторыі сучаснай Беларусі таксама існавалі нешматлікія дабрачынныя ўстановы, якія мелі мізэрныя сродкі і не маглі забяспечыць і сотую частку тых, хто ў нястачы.

Ёсць звесткі, што партыя бальшавікоў у сваёй праграме, прынятай на ІІ з’ездзе РСДРП у 1903 годзе, абвясціла, што ў інтарэсах аховы працоўнага класа ад фізічнага і маральнага зводу патрабуецца ўвядзенне «дзяржаўнага страхавання рабочых на выпадак старасці і поўнай або частковай страты здольнасці да працы за кошт спецыяльнага фонду, створанага шляхам асобага падатку на капіталістаў».

Калі царскі ўрад, напалоханы рэвалюцыяй 1905 года, вымушаны быў пайсці на некаторыя ўступкі пралетарыяту цэнтра Расіі, то беларускія працоўныя царскім законам «Аб страхаванні» апынуліся пакінутымі.

Ужо пасля рэвалюцыі, 14 лістапада 1917 года, было апублікавана ўрадавае паведамленне аб сацыяльным страхаванні. І тады, нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча, урад прымаў меры па аказанні дапамогі пацярпелым ад грамадзянскай вайны. Народнаму камісарыяту сацыяльнага забеспячэння, створанаму па рашэнні Часовага рабоча-сялянскага ўрада ад 5 студзеня 1919 года, было даручана арганізаваць гарадскую і сялянскую ўзаемадапамогу, кааперыраванне інвалідаў, узяць на ўлік сем’і прызваных у рады Чырвонай Арміі і тых грамадзян, якія мелі выключныя заслугі перад рэспублікай. Гэтым катэгорыям людзей органы сацыяльнага забеспячэння аказвалі дапамогу.

Вялікую матэрыяльную дапамогу аказвалі страхавыя касы, сродкі якіх складаліся з ўнёскаў.

Рабоча-сялянскі ўрад прымае меры па матэрыяльным забеспячэнні сельскага насельніцтва. Для гэтай мэты ў дваццатых гадах былі арганізаваны камітэты сялянскай узаемадапамогі, якія павінны былі аказваць падтрымку бяднейшым сялянскім гаспадаркам, у першую чаргу сем’ям чырвонаармейцаў і інвалідаў.

1924 год – год утварэння Крупскага раёна. Тады ж былі ўтвораны сялянскі камітэт грамадскай узаемадапамогі, аддзел сацыяльнага забеспячэння ў складзе Барысаўскага акруговага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.

Цікавы дакумент трапіў нам у рукі. Гэта пратакол І Крупскага раённага з’езду сялянскіх камітэтаў грамадскай узаемадапамогі, што прайшоў 8 снежня 1924 года. У пастанове гаворыцца, што «… сялянскія грамадскія камітэты ўзаемадапамогі з’яўляюцца як грамадскі клас, створаны для падтрымкі сялян маламоцных гаспадарак, а таксама павінны з’явіцца расаднікам культурнага жыцця, і сяляне павінны імкнуцца да таго, каб ствараць фонды па вёсках, для таго павінны правесці самаабкладанне, грамадскія заворванні земляў, узяцце ў арэнду садоў, агародаў, млыноў і іншых даходных артыкулаў. Адной з галоўных задач з’яўляецца дапамога сялянству ў справе кааперацыі, г.зн. уносіць пазыку за іх у растэрміноўку або беззваротна». Пастанова падпісана старшынёй з’езда Стулавым.

І яшчэ адзін цікавы дакумент давялося нам паглядзець. Гэта вокладка папкі з дакументамі, дзе была справаздача па акруговаму аддзелу сацыяльнага забеспячэння. На жаль, толькі вокладка. Але і з яе мы можам узяць інфармацыю, што там былі звесткі аж на 35 лістах, якія ўключалі месячныя справаздачы аб дзейнасці аддзела і спісы асабістага складу. Дата – 29 жніўня 1924 года.

Па ўсім гэтым бачна, як грунтоўна ўзялася дзяржава за справу. Пазней, у 1929 годзе, у Крупскім раёне з’явілася ўжо самастойная структура – аддзел дзяржаўнага і сацыяльнага забеспячэння Крупскага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Велізарны ўрон народнай гаспадарцы Беларусі нанесла Вялікая Айчынная вайна. Не пашкадавалі фашысты і ўстановы сацыяльнага забеспячэння. Была знішчана ўся пенсійная гаспадарка, узарваны і спалены лепшыя дамы-інтэрнаты: дом інвалідаў былых чырвоных партызан і чырвонаармейцаў пад Віцебскам, Дуянаўскі дом для састарэлых у Гомельскай вобласці, камбінат для навучання інвалідаў у Бабруйску, многія прадпрыемствы сістэмы кааперацыі інвалідаў і г.д.

Беларускі народ панёс і велізарныя людскія страты. Шмат воінаў і партызан было забіта і пакалечана на франтах Вялікай Айчыннай вайны, засталося нямала асірацелых сем’яў. Пра іх урадам рэспублікі быў праяўлены асаблівы клопат. З 1944 па 1952 год для інвалідаў вайны было пабудавана 176 тысячаў дамоў, 123 тыс. сем’яў інвалідаў, загінуўшых воінаў і партызан атрымалі камунальныя кватэры. Больш за 128 тыс. гаспадарак атрымалі льготы па падатках. Пад дамы-інтэрнаты было выдзелена 21 памяшканне.

У Крупскім раёне ў 1944 годзе аддзел дзяржаўнага і сацыяльнага забеспячэння аб’яднаны з аддзелам дзяржзабеспячэння і бытавога ўладкавання сем’яў ваеннаслужачых і партызан. І гэта невыпадкова, бо трэба было падтрымліваць людзей, пацярпелых ад страшных наступстваў вайны.

Пакрысе жыццё наладжвалася, умацоўвалася і падтрымка людзей. Выдатнай падзеяй у гісторыі былога СССР з’явіўся 1956 год, калі Вярхоўным Саветам СССР 14 ліпеня быў прыняты Закон «Аб дзяржаўных пенсіях». Калі да ўвядзення ў дзеянне новага пенсійнага закона выдаткі на пенсійнае забеспячэнне складалі 72 млн рублёў, то пасля яго прыняцця яны павялічыліся да 240 млн рублёў, што складала амаль 14 працэнтаў бюджэту рэспублікі. Гэты закон значна пашырыў кола асоб, якія мелі права на дзяржаўную падтрымку ў выпадку старасці, інваліднасці, смерці карміцеля. Колькасць пенсіянераў вырасла з 400 тысяч да 743 тысяч чалавек.

З 1 студзеня 1965 года быў уведзены Закон «Аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў», дзякуючы якому 525 тысяч сельскіх працаўнікоў атрымалі пенсіі, а 63 тысячы жанчын-калгасніц – дапамогі па цяжарнасці і родах.

Да гэтага часу склалася стройная сістэма органаў і ўстаноў сацыяльнага забеспячэння, якая ўключала ў сябе Міністэрства, абласныя, раённыя і гарадскія аддзелы, урачэбна-працоўныя экспертныя камісіі, дамы-інтэрнаты, пратэзныя прадпрыемствы, Беларускі НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў.

Далейшае развіццё сацыяльнага забеспячэння адбывалася на вачах работнікаў сістэмы, якія працавалі працяглы час і зараз могуць з першых вуснаў расказаць, як гэта было.

Важнай падзеяй стала стварэнне службы сацыяльнай дапамогі насельніцтву. У Крупскім раёне ў 1989 годзе пры аддзеле сацыяльнага забеспячэння было створана аддзяленне сацыяльнай дапамогі.

Пасля абвяшчэння суверэнітэту сістэма органаў сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь набыла больш высокую значнасць.

З сярэдзіны 1990-х гадоў у краіне пачала фарміравацца нацыянальная заканадаўча-нарматыўная база, якая рэгламентуе правы і гарантыі пажылых людзей, інвалідаў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Сталі з’яўляцца і развівацца новыя формы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзяржава звярнула самую пільную ўвагу на праблемы аховы працы, занятасці, развіцця сістэмы заработнай платы, дэмаграфічнай сітуацыі, дзяржаўнай падтрымкі мацярынства і дзяцінства.

У 1996 годзе аддзел сацыяльнага забеспячэння перайменаваны ў аддзел сацыяльнай абароны Крупскага раённага выканаўчага камітэта. У 2001 годдзе – аддзел сацыяльнай абароны перайменаваны ў аддзел па працы і сацыяльнай абароне, а ў 2002 годзе аддзел па працы і сацыяльнай абароне перайменаваны ва ўпраўленне па працы і сацыяльнай абароне. У 2004 годзе ў нашым раёне адкрыўся Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яшчэ адно ўзбуйненне і пашырэнне сферы дзейнасці адбылося ў 2006 годзе, калі далучыўся раённы Цэнтр занятасці і ўтварылася ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Крупскага раённага выканаўчага камітэта. Гэта шматпрофільная структура працуе ў такім складзе і па сёння.

За цэлае стагоддзе ў сістэме сацыяльнай абароны ў нашым раёне адпрацавала вялікая колькасць прафесійных, чулых, адданых сваёй справе людзей. На жаль, мы амаль нічога не ведаем пра тых, хто падтрымліваў бедных і нямоглых у даваенныя гады. Пэўная інфармацыя ёсць толькі з 1944 года. Вядома, што ўзначальвалі гэтую сферу дзейнасці А.Г. Рухлінская, С.Н. Залеўскі, Ф.Ф. Клящонак, Н.С. Бахта, М.М. Раковіч, А.С. Мірашнічэнка, Р.А. Буевіч, А.С. Круцікаў, Ф.Г. Каршун, Л.П. Гузаў, А.І. Котаў, І.І. Купрыянаў. Праўда, акрамя прозвішчаў і ініцыялаў гэтых людзей нічога не вядома. Больш ведаем пра Сяргея Міхайлавіча Арлова, якога памятаюць многія крупчане. А самы вялікі стаж работы на кіруючай пасадзе – у Таццяны Іванаўны Навахрост, якая ўзначальвала сістэму больш за 27 гадоў. Зараз начальнікам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Крупскага райвыканкама з’яўляецца Святлана Пятроўна Кудрашова.

Напярэдадні юбілейнай даты мы ўспомнім на старонках нашай газеты найбольш адметныя моманты ў развіцці сістэмы сацабароны.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.