krupki.by

ru RU be BE en EN


Толькі праца робіць чалавека высакародным і дае прыгажосць яго душы

Автор / Земляки / Чацвер, 31 Студзень 2019 11:32 / Просмотров: 3048

Марыя Прохараўна Барабанава Гэтаму меркаванню Марыя Прохараўна Барабанава – ураджэнка і жыхарка вёскі Дакудава – верная ўсё свядомае жыццё. Сёння яна знаходзіцца ў дачкі ў Оршы, куды паехала, як кажуць, на зіму. Але ўсімі думкамі знаходзіцца на малой радзіме, дзе нарадзілася, жыла, працавала, заслужыла павагу і прызнанне не толькі сваіх аднавяскоўцаў, але і ўсёй вялікай краіны.

Забягаючы наперад, хочацца прывесці словы, сказаныя Марыяй Прохараўнай падчас адной з сустрэч у Дакудаве.

– За сваё жыццё я атрымала шмат узнагарод, – гаварыла жанчына. – Але, безумоўна, галоўная для мяне – ордэн Леніна, уручаны 8 красавіка 1971 года. Дарэчы, у гэты ж дзень такую ўзнагароду атрымалі старшыня калгаса «Перамога» Аляксей Захаравіч Ліцвін і цялятніца эксперыментальнай базы «Эса» Ефрасіння Макараўна Стальмаховіч. Тады мне было толькі 37 гадоў. Здавалася, што крылы выраслі за плячыма. Такія ўзнёсласць і натхнёнасць былі, што не расказаць!

Аднак да такога прызнання многае давялося зведаць Марыі Прохараўне. Калі пачалося ваеннае ліхалецце, дзяўчынцы толькі-толькі споўнілася 7 гадоў. Бацька, вярнуўшыся з вайны, паспеў паставіць толькі зруб новага дома, бо да гэтага маці і чацвёра дзяцей жылі ў зямлянцы. Бясспрэчна, усе радаваліся яго вяртанню, але ж вайна ранай прыйшла за ім і пасля Перамогі.

– Мы, дзеці, бачылі, як нялёгка даводзіцца нашай маці, таму па магчымасці дапамагалі, як маглі. Зімой хадзілі ў школу, а ўлетку працавалі ў калгасе. Скідак на ўзрост не было. Трэба было ўзнімаць гаспадарку, і справа знаходзілася для кожнага. Таму да нялёгкай сялянскай працы я прывучылася з дзяцінства, – заўважыла Марыя Прохараўна.

Пасля заканчэння дзесяцігодкі дзяўчына засталася ў Дакудаве – не захацелася ехаць кудысьці з бацькоўскага дома. Адразу працавала ў паляводчай брыгадзе. Тэхнікі было няшмат, таму амаль з усімі сельскагаспадарчымі работамі спраўляліся ўручную: капалі бульбу, убіралі кармавыя буракі, паднімалі і вязалі лён, рассейвалі мінеральныя ўгнаенні.

Ішлі гады. Тут жа, у сваёй вёсцы, Марыя сустрэла трактарыста Мікалая Барабанава, і маладыя людзі пажаніліся. З паляводчай брыгады Марыя перайшла працаваць на мясцовую малочнатаварную ферму. У групе было 17 кароў, і падаіць іх трэба было ўручную.

– А што ж рабіць?! Хуценька справіўшыся па гаспадарцы дома, спяшалася на малочнатаварную ферму, – расказвала яна. – Да пяці гадзін раніцы дойка павінна быць закончана, бо няспрытных пастух чакаць не стане, выганіць статак на пашу. Я і сёння сама здзіўляюся, як удавалася паспяваць усюды ў тэрмін. Але ж маладосць здольна зрабіць усё. Адпрацаваць дзень, а затым яшчэ і весяліцца на вясковых вячорках...

Як успамінае Марыя Прохараўна, добрым стымулам у рабоце было тое, што з кожным годам жыццё наладжвалася, у калгас пачала паступаць тэхніка, ручная работа ўступіла машынам, у доме з’явіўся дастатак. Дастаткова багатыя былі рацыёны кармлення нават у зімова-стойлавы перыяд. Улетку ж жывёла пасвілася па добрым травастоі. Менавіта таму на ферме і атрымлівалі высокія надоі.

Зазначым, што Марыя заўсёды была перадавой даяркай. На калгасных сходах яе ставілі ў прыклад, на стэндах, дзе фіксаваліся вынікі спаборніцтва паміж аператарамі машыннага даення, прозвішча Марыі Барабанавай стаяла ў першым радку. Яе неаднаразова дэлегавалі на злёты перадавікоў жывёлагадоўчай галіны. Яна захоўвае шматлікія ўзнагароды за працу, і галоўная з іх – ордэн Леніна. Варта дадаць, што ў 1971-75 гадах яна была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Малочнатаварную ферму яна пакінула, калі з’явіліся праблемы са здароўем. Аднак, як прызнаецца Марыя Прохараўна, без работы сядзець не магла. І таму, падлячыўшыся, перайшла ў паляводчую брыгаду. З 1978 года Марыя Прохараўна працавала памочнікам брыгадзіра. На заслужаны адпачынак пайшла толькі ў 1992 годзе.

– Я і сёння часта ўспамінаю сваіх калег – Марыю Лукашэвіч, Марыю Голуб, Соф’ю Буднік, Марыю Пятроўскую, Галіну Хадасевіч, Марыю Кручок. Поспехаў мы дабіваліся дзякуючы брыгадзіру МТФ «Дакудава» Мікалаю Крукоўскаму і заатэхнікам Любові Голуб і Валянціне Сідляронак. Наогул, маё жыццё багатае на сустрэчы з вядомымі людзьмі. Асабіста ведала першага сакратара ЦК КП Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава, які прылятаў у калгас «Бальшавік» на самалёце, бачыла і старшыню Савета Міністраў БССР Ціхана Якаўлевіча Кісялёва, іншых дзяржаўных дзеячаў. Як бачыце, мне ёсць што расказаць сваім унукам і праўнукам. Задаволена, што і сёння патрэбна людзям, бо да мяне звяртаюцца за парадай і падказкай.

Напрыканцы гутаркі міжволі падумалася: выснова Марыі Прохараўны, што менавіта праца робіць чалавека высакародным і дае прыгажосць яго душы – верная на ўсе 100 працэнтаў!

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.