krupki.by

ru RU be BE en EN

Аакцыя «Наш жывёлавод» наведала малочнатаварную ферму «Баркі» ААТ «Халопенічы»



Аакцыя «Наш жывёлавод» наведала малочнатаварную ферму «Баркі» ААТ «Халопенічы»

Автор / Экономика / Пятніца, 24 Студзень 2020 15:32 / Просмотров: 1279

На гэты раз старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ілья Змачынскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел наведалі малочнатаварную ферму «Баркі» ААТ «Халопенічы».

Міхаіл БОДА ўручае Падзячнае пісьмо аператару машыннага даення кароў Людміле ПЫЖЫК, стаж работы якой у жывёлагадоўлі больш за 20 гадоў.
Міхаіл БОДА ўручае Падзячнае пісьмо аператару машыннага даення кароў Людміле ПЫЖЫК, стаж работы якой у жывёлагадоўлі больш за 20 гадоў.

Падчас сустрэчы Міхаіл Бода адразу нагадаў, што такая акцыя ініцыіравана Рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і праходзіць ужо чацвёрты год.

– Прафсаюзныя актывісты наведваюць жывёлагадоўчыя фермы, праводзяць маніторынг умоў працы работнікаў, ушаноўваюць перадавікоў вытворчасці, – працягваў абласны прафсаюзны лідар. – І мне хацелася б пачуць, як вы працуеце, як праходзяць вашы будні, ці створаны ўмовы для адпачынку.

Тэхнік-асемянатар Кацярына Цыбульская адзначыла, што на малочнатаварнай ферме «Баркі» працуюць 13 чалавек. Калектыў зла­джаны, кожны работнік ведае і выконвае свае непасрэдныя абавязкі, пры неабходнасці прыходзяць адзін аднаму на дапамогу. На ферме ўтрымліваецца 160 галоў дойнага статку, а таксама цяляты. Надоі цяпер невысокія – у сярэднім па 10 кілаграмаў на карову ў суткі, але гэта больш, чым надойвалі летась. Кацярына Цыбульская падрабязна расказала аб рацыёне кармлення навацельных кароў, аб тым, што ў аператараў машыннага даення кароў два выхадныя дні, бо працуе падменная даярка, неблагая і зарплата – ад 620 да 790 рублёў, і выплочваецца яна своечасова. Пэўны час, калі бурылі шчыліну, былі праблемы з вадой, але зараз ёсць і гарачая вада, і халодная.

Пагутарыўшы аб надзённых справах, Міхаіл Бода акцэнтаваў увагу на тым, што людзям трэба заўсёды выказваць падзяку за іх працу, за адданасць прафесіі, за нераўнадушныя адносіны да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў. І дадаў:

– Канечне, хацелася б, каб рэзультаты былі лепшымі, але ж па ўсім бачна, што кожны з вас шмат гадоў і добрасумленна працуе ў жывёлагадоўлі. Мае пажаданні, каб вы і надалей працавалі плённа, з поўнай самааддачай, а мы, у сваю чаргу, будзем узнімаць вам настрой добрым словам і матэрыяльнай падтрымкай.

Падзячныя пісьмы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і ўшанаванні ў гэты дзень прымалі аператары машыннага даення кароў Ніна Казлова і Людміла Пыжык, лабарант хіміка-бактэрыялагічнага аналізу Ганна Глінчык і тэхнік-асемянатар Кацярына Цыбульская. Аператар машыннага даення кароў Люся Кляшчонак, жывёлавод Міхаіл Мядзелец і слесар Аляксей Цвіль атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Разам са словамі ўдзячнасці ўсяму калектыву былі ўручаны прысмакі для чаяпіцця.

Жывёлавод Міхаіл МЯДЗЕЛЕЦ атрымлівае падарунак, які яму ўручаюць Ілья ЗМАЧЫНСКІ і Валянціна КОЗЕЛ.
Жывёлавод Міхаіл МЯДЗЕЛЕЦ атрымлівае падарунак, які яму ўручаюць Ілья ЗМАЧЫНСКІ і Валянціна КОЗЕЛ.

Пасля ўшанавання госці падоўжылі знаёмства з жывёлаводамі і іх умовамі працы, а напрыканцы сустрэчы падкрэслілі, што агульны поспех дасягаецца толькі стараннасцю і адказнасцю ўсіх і кожнага.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.