krupki.by

ru RU be BE en EN

Корманарыхтоўшчыкі Крупскага райаграсэрвісу плануюць закончыць першы ўкос да сярэдзіны чэрвеня



Корманарыхтоўшчыкі Крупскага райаграсэрвісу плануюць закончыць першы ўкос да сярэдзіны чэрвеня

Автор / Экономика / Пятніца, 05 Чэрвень 2015 14:13 / Просмотров: 2023

Сяргей АСІПЕНКА і Сяргей НЕВЯДОМСКІ. Спланавана гэта з улікам таго, каб травы не згубілі сваю спажыўнасць. І ў тым, што сенакос у названай гаспадарцы праходзіць належным чынам, мы пераканаліся, пабываўшы на сенажацях у чацвер, 4 чэрвеня.

– Дружна, зладжана працуюць усе корманарыхтоўшчыкі. Тым больш, што навічкоў у гэтай справе практычна няма. Усе вопытныя і старанныя, могуць параўноўваць работу на касавіцы ў папярэднія гады, – гаварыла галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Крупскі райаграсэрвіс» Ілона Ляпеха. – Хаця і плошчы ўборкі траў у нас вялікія, але плануем закончыць касавіцу ў тэрмін, чым будзе забяспечаны добры задзел для паўнацэннага травастою на другі ўкос. На сённяшнюю раніцу ў нас нарыхтавана амаль 2 тысячы 498 тон сенажу, у тым ліку 175 тон у палімерную ўпакоўку. Закрыты ўжо тры сянажныя траншэі – дзве ў Вялікай Слабадзе і адна ў Гапонавічах, цяпер вядзецца закладка сенажу ў Начы. Пакуль шанцуе з надвор’ем. Ды і травастой нядрэнны. На «зялёным жніве» задзейнічаны два кормаўборачныя камбайны, каля дзесяці адзінак тэхнікі  працуюць штодзённа на адвозцы.

Ілона Уладзіміраўна расказала, што дакладна вырашаны пытанні аплаты працы ўдзельнікаў нарыхтоўкі кармоў, іх заахвочвання, а таксама харчавання. І ўсе механізатары шчыруюць. На кормаўборачных камбайнах заўсёды паказваюць прыклад іншым Ігар Дзядовіч і Вячаслаў Ігнаткоў. З граблямі заняты Аляксандр Колесень і Сяргей Асіпенка, на адвозцы на трактарах з прычэпамі – Рыгор Шахрай, Юрый Худалей і Васіль Худалей, Сяргей Кляшчонак і Уладзімір Квяткоўскі, на аўтамашынах «МАЗ» – Уладзімір Богдан і Юрый Кірэеў, «Урал» – Андрэй Пацэеў і Сяргей Федарцоў. Трамбоўкай сянажнай масы трактарам «Джон дир» займаецца Валерый Лукашэнка, «Амкадор-302» – Алег Булахаў, а ў начную змену – Дзяніс Чугай.

Толькі добрыя словы былі сказаны галоўным аграномам і ў адрас прасаўшчыка сена Юрыя Шыдлоўскага, прасаўшчыка сена і сенажу ў палімерную ўпакоўку – Сяргея Невядомскага, тых, хто косіць травы – Віктара Курта, Георгія Грыдзюшкі, Рыгора Гапеева, Максіма Часновіча, Сяргея  Белага, Яўгена Вішняка.

– Усе проста малайцы! – дадала Ілона Уладзіміраўна. – Хлопцы разумеюць, што ні ў якім разе нельга ўпусціць лепшыя тэрміны ўборкі, таму, выкарыстоўваючы сучасную тэхніку, і стараюцца. 

Па ўсім адчувалася, што нарыхтоўка кармоў у таварыстве ўзята пад строгі кантроль, асаблівая ўвага ўдзяляецца захаванню тэхналогіі закладкі сенажу, нарыхтоўкі сена.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.