krupki.by

ru RU be BE en EN

Па стане на 16 чэрвеня ў раёне скошана 74,9% да запланаванага траў першага ўкосу



Па стане на 16 чэрвеня ў раёне скошана 74,9% да запланаванага траў першага ўкосу

Автор / Экономика / Аўторак, 16 Чэрвень 2015 15:48 / Просмотров: 1785

Час на корманарыхтоўцы дарагі, яго страта роўная страце якасці кармоў. Таму некаторыя гаспадаркі пачалі закладваць сянаж у траншэі і рулоніць практычна адначасова. Па меркаванні спецыялістаў, зарулонены сянаж нават некалькі лепей таго, што захоўваецца ў траншэях. Галоўнае – захоўваць тэхналогію.

На вышэйуказаную дату ў цэлым па раёне з задання 14 315 гектараў скошана 10 724 гектары траў першага ўкосу, што складае 74,9% да запланаванага. 2 508 га траў скошана ў ААТ «Кляновічы», 1 547 – у ААТ «Старасельскае», 1 514 – у ААТ «Халопенічы», 1 482 га – у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс». 

Найбольшая колькасць сена назапашана ў ААТ «Старасельскае» – 911 тон, у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс» – амаль 847 тон, у ААТ «МайскаеАгра» – 556 тон, у дзяржаўным прадпрыемстве «Ухвала» – 490 тон. У палімерную ўпакоўку гэты каштоўны корм запраўляюць корманарыхтоўшчыкі ААТ «Старасельскае» (482 тоны),  ААТ «МайскаеАгра» (386 тон), сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (240 тон) і ААТ «Халопенічы» (26 тон).

З задання 110 тысяч тон сенажу сямі гаспадаркамі раёна нарыхтавана 35 106 тон. 7 993 тоны закладзена яго ў сянажныя траншэі ў ААТ «Кляновічы», 6 170 тон – у ААТ «МайскаеАгра», амаль 5 663 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», 4 795 тон – у ААТ «Халопенічы», 4 427 тон – у сельгасфіліяле «Шчаўры» і 4 356 тон – у ААТ «Старасельскае». Пяць гаспадарак, акрамя сельгасфіліяла «Шчаўры» і ААТ «Кляновічы», запраўляюць сянаж у палімерную ўпакоўку. Такім метадам 757 тон яго нарыхтавана ў ААТ «Старасельскае», 586 – у «Халопенічы», 452 тоны – у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», 379 – у ААТ «МайскаеАгра», 340 – у ДП «Ухвала».

У разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана па 6,90 цэнтнераў кармавых адзінак – на 1,64 цэнтнера больш, чым было ў мінулым годзе. 13,38 цн к.адз. на 532 галавы буйной рагатай жывёлы нарыхтавана ў ДП «Ухвала», 13,27 – на 1503 галавы ў ААТ «МайскаеАгра», 10,41 –  на 1913 галоў у ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», 8,71 цн к.адз. на 1902 галавы ў ААТ «Старасельскае».

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.