Пакланіцца хлебнай ніве і нястомным працаўнікам роднай зямлі прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, сельвыканкамаў.
Прысутныя на свяце пачулі вітанне кіраўніка раёна Ігара Часнака, яго наказ хлебаробам убраць вырашчаны ўраджай без страт, каб ім спряла добрае надвор’е, спадарожнічаў поспех. Ніву і людзей, якія будуць на ёй працаваць, блаславіў благачынны Крупскай акругі айцец Мікалай Гмір.
Першы сноп, як сімвал жыцця, дабрабыту, паказчык багацця і гаспадарлівасці, быў уручаны старшыні райвыканкама Ігару Часнаку. Зажыначныя снапы і цудоўныя снапочкі-абярэгі атрымалі і ганаровыя госці зажынак.
Удзельнікаў свята сваімі песнямі радавалі артысты ансамбля народнай песні “Ляночак”.
Рэпартаж са свята “Зажынкі” чытайце ў раённай газеце на наступным тыдні.
Фото Александра БУДЬКО.