krupki.by

ru RU be BE en EN

Экіпаж камбайна ў складзе Сяргея Рэуцкага і Івана Паўлаўца лідзіруе на жніве ў ААТ «МайскаеАгра»



Экіпаж камбайна ў складзе Сяргея Рэуцкага і Івана Паўлаўца лідзіруе на жніве ў ААТ «МайскаеАгра»

Автор / Экономика / Пятніца, 07 Жнівень 2015 13:33 / Просмотров: 2078

Іван ПАЎЛАВЕЦ і Сяргей РЭУЦКІВось-вось жніво ў адкрытым акцыянерным таварыстве «МайскаеАгра» пяройдзе «экватар» – будзе ўбрана палова пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых. Пры размове выконваючы абавязкі кіраўніка Генадзь Ладоўскі зазначыў, што пры сярэдняй ураджайнасці 32,5 цэнтнеры з гектара ўжо намалочана амаль 4 тысячы тон збожжа.

Адметна і тое, што гаспадарка адной з першых у раёне разлічылася з дзяржзаказам па здачы пшаніцы: на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў яе здадзена 1000 тон.

Па дарозе на збожжавыя палеткі намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Алена Рабчынская расказвала:

– Як захапілі першынство на жніве ў гэтым годзе Сяргей Рэуцкі і Іван Паўлавец, так упэўнена і ўтрымліваюць яго. Збожжавыя палеткі яны ўбралі ўжо ў Зароўі, Ротані, на Ігрушцы, у Худаўцах. Дзе перш за ўсё паспее збожжа, туды і трымаюць кірунак хлопцы. Да месца адзначыць, гэты экіпаж першым стаяў і падчас раённага свята «Зажынкі», распачаць якія выпаў гонар  нашай гаспадарцы. На сённяшні дзень (а мы былі тут у чацвер, – аўт.) яны намалацілі 580,6 тон збожжа. Гэты экіпаж па выніках дзесяцідзёнкі выйшаў пераможцам у спаборніцтве, узнагароджаны Падзячным пісьмом кіраўніцтва гаспадаркі і падарункам. Аналагічную ўзнагароду атрымаў і вадзіцель Анатоль Куляй, на рахунку якога ўжо тысяча, а дакладней, 1024 тоны перавезенага збожжа на такі. 

Далей Алена Васільеўна дала характарыстыку кожнаму названаму працаўніку. Сяргей Рэуцкі, напрыклад, раней працаваў у ААТ «Кляновічы», але ўжо гадоў сем, як рупіцца на палетках таварыства «МайскаеАгра». Яму падуладна любая сельскагаспадарчая тэхніка. Яго памочнік – Іван Паўлавец – супрацоўнік пажарна-аварыйнага выратавальнага паста аграгарадка Худаўцы таксама не першы год падчас уборкі прыходзіць на дапамогу гаспадарцы. 37 гадоў працоўнага стажу на адным месцы ў вадзіцеля Анатоля Куляя. Яго 20-тонны «МАЗ» не ведае прастояў, а сам Анатоль Іванавіч – пастаянны пераможца спаборніцтва і ўдзельнік раённага свята «Дажынкі».

Добрыя словы былі сказаны таксама ў адрас Леаніда Камарова, які працуе ў Крупскім ПМС, але на перыяд жніва перасаджваецца на камбайн, Мікалая Сапрановіча, які таксама шмат гадоў аказвае пасільную дапамогу вытворчаму ўчастку «Ігрушка», механізатара з Ротані Сяргея Шылы. Заслугоўвае пахвалы і малады вадзіцель Максім Панкратаў. Хлопец толькі нядаўна прыйшоў у гаспадарку, яму даверылі «МАЗ» грузапад’ёмнасцю 8 тон і ўжо з першых дзён уборкі ўраджаю ён паказвае прыклад. За гэты час перавёз ад камбайнаў 880 тон збожжа. Падзячныя пісьмы і падарункі па выніках першай дзесяцідзёнкі атрымалі работнікі, занятыя на збожжасушылках. Гэта – Віктар Харламаў, Уладзімір Герасімаў і Ігар Гара.

– Добра, што на змену дастаткова дажджліваму ліпеню прыйшла жнівеньская спякота, – працягвала Алена Васільеўна. – У разгар уборкі яна толькі на руку нам, бо зерне практычна ўжо сухое. Галоўнае, што сёння ўсе ўдзельнікі жніва разумеюць: хлеб, што вырас на палях, трэба ўбраць хутка і якасна. І з добрым настроем і хлебаробскім азартам яны шчыруюць з самага ранку да позняга вечара. Учора, напрыклад, жніўныя палеткі апошні камбайн пакінуў з цёмным, ужо дзесьці а палове адзінаццатай гадзіны.

Штодзень у гонар перадавікоў на мехдварах у Ротані і Ігрушцы ўзнімаецца Флаг працоўнай славы, у дыспетчарскіх змяшчаецца бюлетэнь налічэння заработнай платы за папярэдні дзень. У гэтыя гарачыя дні ўсе забяспечаны вадой. Абеды гатуюцца ў сталовай аграгарадка Ротань. Повар Святлана Лыкава імкнецца разнастаіць меню, таму і стараецца. У гэтым ёй дапамагае Ніна Ермаловіч. І абеды, і падвячоркі дастаўляюцца тым, хто заняты на жніве, на дзвюх аўтамабілях «Газель», а раздае іх Ірына Поляк, якая таксама знаходзіць цёплае слова для кожнага. 

...Зрабіўшы фотаздымак перадавога экіпажа і пагутарыўшы з хлопцамі, мы пакідалі палеткі. А яны хуценька занялі свае месцы ў кабіне і палявы карабель рушыў па палетках з аўсом, які вырас тут на славу, пакідаючы пасля сябе золата саломы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.