krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне першы экіпаж намалаціў тысячу тон збожжа



На Крупшчыне першы экіпаж намалаціў тысячу тон збожжа

Автор / Экономика / Аўторак, 11 Жнівень 2015 15:58 / Просмотров: 1753

Сямейны экіпаж Аляксея і Аляксандра Святловых з ААТ «Кляновічы» першым на Крупшчыне намалаціў тысячу тон збожжаСямейны экіпаж Аляксея і Аляксандра Святловых з ААТ «Кляновічы» першым на Крупшчыне намалаціў тысячу тон збожжа.

Такі працоўны падарунак зрабіў сваёй гаспадарцы і сабе асабіста на юбілейнае трыццатае жніво вопытны механізатар Аляксей Іванавіч Святлоў разам з сынам. Яшчэ раніцай у пятніцу, 7 жніўня, было вядома, што экіпаж вось-вось намалоціць тысячу тон збожжа. Да гэтай лічбы тады не хапала крыху больш паўтары сотні тон. І вось адбылося!

– Дата 8.08 аказалася для нашых камбайнераў шчаслівай. У суботу адразу пасля абеда мы ўжо віншавалі Аляксея Іванавіча і яго сына Аляксандра з рэкордным намалотам, – гаварыў начальнік участка «Журавы» Мікалай Садоўскі, калі мы пад’ехалі на аўсяны палетак, што раскінуўся непадалёк ад Слабады прама ля дарогі на Новалукомль. – Пэўна, не варта і казаць, што хлопцы стараюцца. Яны гатовы дзень і ноч быць на полі, толькі каб хутчэй убраць ураджай. Каб ушанаваць слаўны экіпаж, на палетак у той суботні дзень прыбыла і Вольга Ермаловіч – наш былы намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце, а зараз старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Вольга Аляксандраўна добра ведае старшага камбайнера, бо ён неаднаразова выходзіў пераможцам працоўнага саперніцтва не толькі ў нашай гаспадарцы, але і ў раёне. Таму і словы ўдзячнасці за самаадданую працу і адказныя адносіны да справы гучалі вельмі шчыра.

Для Аляксея Іванавіча сёлетняе жніво юбілейнае! Так-так, ён як прыйшоў у гаспадарку (няхай і мяняліся яе назвы) у далёкім 1985 годзе, так і працуе на адным месцы вось ужо 30 гадоў! Хаця, па яго словах, мог бы ўжо амаль цэлы год быць на заслужаным адпачынку. Але ж як здрадзіць палеткам, калі яны ў чаканні працавітых рук камбайнера! Таму і не ведае стомы дбайны механізатар. А тым больш, што ў яго на перыяд жніва надзейны памочнік – сын.

– Саша жыве і працуе ў Мінску, але ўжо які год, як толькі пачынаецца гарачы час, ён бярэ водпуск і едзе дадому ў Журавы, – уступіў у размову Аляксей Іванавіч (пагутарыць давялося літаральна некалькі хвілін, бо прыспешвала работа). – Дапамагаў сын мне яшчэ і тады, калі нават у школу не хадзіў, і, вядома ж, школьнікам падчас летніх канікул. Са сваім яно, як кажуць, і спрытней, бо адзін аднаго разумеем з паўслова.

Дарэчы, дзесяцігектарнае поле, на якім мы бліжэй да абеду сустрэліся з перадавікамі, аказалася для іх ужо другім. Да гэтага збожжавыя былі ўбраны ў Шарнева, заканчваўся абмалот аўса ля Слабады і праз нейкія паўгадзіны ўсе меліся рушыць на палеткі ў Кутавец.

– Менавіта тут, ля Слабады, працуюць чатыры камбайнавыя экіпажы, – працягваў Мікалай Садоўскі. – Адзін з іх вам ужо вядомы. Экіпажу ў складзе старшага камбайнера Віктара Чырыкава і камбайнера Мікалая Чайкіна да тысячнага рубяжу засталося намалаціць усяго сто тон. Вось пераедзем на поле з трыцікале і, думаю, у нас будзе яшчэ адзін пераможца. Шчыруюць таксама экіпажы Сяргея Шабасава і Руслана Альмухаметава, Дзмітрыя Садохава і Леаніда Марозава. Наогул, у маім звяне пяць камбайнаў і на іх экіпажы можна толькі раўняцца. Галоўная мэта ўсіх нашых хлебаробаў – поўныя засекі збожжа. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.