krupki.by

ru RU be BE en EN

Старшыня райвыканкама Ігар Часнок павіншаваў сямейны экіпаж-двухтысячнік



Старшыня райвыканкама Ігар Часнок павіншаваў сямейны экіпаж-двухтысячнік

Автор / Экономика / Пятніца, 04 Верасень 2015 14:47 / Просмотров: 2040

Старшыня райвыканкама Ігар Часнак павіншаваў сямейны экіпаж-двухтысячнікСтаранная праца, як вядома, ніколі не застаецца незаўважанай, і ўжо стала добрай традыцыяй ушаноўваць лепшых кіраўніцтвам раённай улады і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. 

Вось і на пачатку бягучага тыдня адметнай падзеяй для старшага камбайнера Аляксея Святлова з адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы», які ў перыяд уборачнай кампаніі намалаціў звыш 2 000 тон збожжа, стала ўручэнне Падзячнага пісьма старшыні раённага выканаўчага камітэта. Як прызнаўся сам герой, не чакаў ён, што дзеля яго прыедуць у гаспадарку такія паважаныя госці. А Ігар Мікалаевіч, адзначаючы самаадданую працу хлебароба і ўручаючы яму ўзнагароду, заўважыў:

– Я ўпэўнены ў тым, што ў такую адказную пару, як жніво, кожны рабіў усё, што ад яго залежала. Віншую з заслужанай перамогай, хачу выказаць надзею, што ў наступнае жніво рэкордны намалот 2015 года будзе пераўзыдзены. Дзякуй за сына, якога вы вырасцілі і выхавалі на ўласным прыкладзе. Сямейны падрад – гэта той інструмент, які ніколі не дасць збою. Поспехаў вам, новых працоўных дасягненняў і перамог!

І сапраўды, усе збожжавыя экіпажы таварыства працавалі, можна сказаць, на адным дыханні. У ААТ  «Кляновічы» 12 камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў. А сямейны экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксея Святлова і камбайнера, яго сына Аляксандра – першы ў раёне тысячнік і адзіны двухтысячнік. На іх рахунку 2 001 тона 100 кілаграмаў збожжа, намалочанага  на камбайне «GS-12». Для Аляксея Святлова гэта жніво трыццатае па ліку. Сёлета, як і ў папярэднія гады, яму дапамагаў сын. І экіпаж як узяў першынство на пачатку жніва, так і закончыў яго лідэрам.

– Кожнае з дасягненняў падчас жніва не заставалася незаўважаным: камбайнераў і вадзіцеляў ушаноўвалі прама на полі, уручаючы падарункі, дыпломы і падзякі, – гаварыла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермаловіч, якая таксама прыехала да Аляксея Святлова з Падзякай. – Тэхніку лідэраў абазначалі спецыяльныя вымпелы і флажкі. А каб працаваць у спякоту людзям было камфортней, кіраўніцтва і прафсаюз паклапаціліся загадзя. Усе без выключэння камбайны ў гаспадарцы былі аснашчаны кандыцыянерамі. Акрамя таго, хлебаробы атрымлі-валі бясплатна мінеральную і пітную ваду. Абеды, зразумела, таксама дастаўлялі двойчы ў дзень.

Да месца адзначыць, што Аляксею Святлову ўзнагароды ўручаліся ў двайным экзэмпляры: і асабіста яму, і яго сыну.

– Свой водпуск Саша правёў разам са мной на камбайне, – прыняўшы Падзячныя пісьмы і Падзякі, расказваў Аляксей Іванавіч. – А цяпер ужо паехаў у Мінск на работу. Дапамагаў мне сын нават і тады, калі вучыўся ў школе. Скажу адно: надзейны тыл у мяне. Жніво ў нас доўжылася ад світанку да захаду сонца, а то і пазней. За столькі гадоў працы ў гаспадарцы я добра ўсвядоміў, што хлебная ніва марудлівых не любіць. Саджуся ў кабіну свайго палявога карабля і зведваю непараўнальнае ні з чым пачуццё – я звязаны з зямлёй, полем, хлебам...

«Аляксей Іванавіч – дбайны, працавіты і надзейны работнік, які не лічыцца з уласным часам, не дзеліць работу на сваю і чужую, аддадзены зямлі» – такую лаканічную характарыстыку Аляксею Святлову дала вядучы юрысконсульт ААТ «Кляновічы» Анастасія Гусарава, якая таксама гаварыла хлебаробу словы ўдзячнасці. І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.