krupki.by

ru RU be BE en EN

Самы каштоўны рэсурс Міншчыны – людзі



Самы каштоўны рэсурс Міншчыны – людзі

Автор / Экономика / Серада, 07 Снежань 2022 10:16 / Просмотров: 990

І мы яскрава бачым, што за гэтым сцвярджэннем не дэкларацыя намераў, а канкрэтная маштабная работа для дасягнення высокай якасці жыцця насельніцтва сталічнага рэгіёна.

Школы, дзіцячыя садкі, паліклінікі, спартыўныя і культурныя пляцоўкі – у вобласці ідзе актыўнае будаўніцтва сучасных аб’ектаў. І Міншчыне напярэдадні юбілейнай даты сапраўды ёсць што сказаць. 

На адкрыцці кожнага аб’екта абавязкова прысутнічае кіраўнік сталічнага рэгіёна Аляксандр Турчын – пытанне пастаянна знахо­дзіцца на яго асабістым кантролі, і яго намаганнямі вырашаюцца істотныя праблемы ў рэгіёнах.

Год стаў надзвычай «ура­джайным» на новыя сацыяльныя аб’екты. Возьмем, да прыкладу, толькі апошнія тры месяцы.

Школа новага пакалення ў маладым мікрараёне ў Смалявічах расчыніла свае дзверы якраз 1 верасня. Больш за тысячу дзетак там навучаюцца па самых сучасных тэхналогіях. Лінгафонныя кабінеты (у тым ліку для вывучэння кітайскай мовы), камп’ютарныя класы, спартыўныя і танцавальныя залы, майстэрні, басейн і нават уласны Цэнтр бяспекі МНС.

На ўрачыстасці з нагоды адкрыцця Аляксандр Турчын зазначыў, што ў горадзе ў мінулым годзе здалі дзіцячы сад, пабудавалі дарогу, а сёлета распачнецца будаўніцтва паліклінікі.

Эстафету Смалявічаў пераняла Любань. Там чырвоную стужку перарэзалі ў новым дзіцячым садку. Сучаснае функцыянальнае абсталяванне, кабінеты для заняткаў і гульняў, моцная спартыўная база. Па апошніх патрабаваннях арганізавана і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Узведзены аб’ект быў менш чым за год. А Аляксандр Турчын падкрэсліў, што Міншчына дынамічна развіваецца і будуе, у тым ліку аб’екты сацыяльнай сферы, і ў бліжэйшай перспектыве адзначыў комплексныя змяненні ў Фаніпалі.

Менавіта туды неўзабаве за кіраўніком сталічнага рэгіёна накіраваліся і журналісты – занатаваць урачыстае адкрыццё дзіцячага садка. Яшчэ зусім нядаўна на той пляцоўцы было поле, а цяпер літаральна на вачах расце новы мікрараён.

Абсталявана дашкольная ўстанова па апошнім слове тэхнікі. Тут і інтэрактыўныя горкі, скаладром, мультстудыя, лега-пакой і мноства іншых сучасных опцый.

– Такія гарады як Фаніпаль мы развіваем комплексна. Я ўжо неаднаразова гаварыў, што транспартная, інжынерная інфраструктура – гэта зона адказнасці дзяржавы. На прыкладзе Фаніпаля мы ў бліжэйшыя два гады ўбачым, як гэта ўсё развіваецца, – адзначыў старшыня Мінаблвыканкама. – З аднаго боку, будуецца жыллё для шматдзетных сем’яў, для тых, хто мае патрэбу і не толькі. З іншага боку – адкрываецца сад, запуск якога – апераджальны крок у развіцці інфраструктуры Фаніпаля. Гэта значыць, мы падцягваем інфраструктуру горада да жылля, якое будуецца. Поўным ходам ідзе будаўніцтва ФАКу. У наступным годзе мы яго здадзім. Пачынаецца будаўніцтва школы. Яшчэ адзін запланаваны аб’ект – паліклініка. Мы плануем, што ў бліжэйшыя гады комплексна завершым забудову Фаніпаля. І вырашым усе назапашаныя за гады праблемы. Гэта і водазабеспячэнне, і каналізацыя, і дарогі, і вуліцы.

Чарговая значная падзея адбылася ў Дзяржынску. Там у цэнтральнай раённай бальніцы адкрылі новы дыягнастычны корпус. Маштабнае будаўніцтва корпуса агульнай плошчай больш за 1000 квадратных метраў разгарнулася зімой. Нягледзячы на шэраг акалічнасцяў эканамічнага і тэхнічнага характару, будоўля не спынялася ні на адзін дзень.

У дыягнастычным корпусе зараз будуць размяшчацца кабінеты рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі (КТ), магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ), ультрагукавой дыягностыкі, а таксама мануальнай тэрапіі. На ўрачыстасці з нагоды адкрыцця Аляксандр Турчын зазначыў, што з’яўленне такога аб’екта ў Дзяржынску не выпадкова. На працягу цэлага шэрагу гадоў раён імкліва развіваецца: ствараюцца новыя вытворчасці, будуецца жыллё і, як следства, штогод павялічваецца насельніцтва. Таму сучасны дыягнастычны корпус тут быў вельмі патрэбен.

– Ахова здароўя – адзін з прыя­рытэтаў нашай работы, – гаварыў Аляксандр Турчын. – І мы бачым у сярэднетэрміновай пе­рспектыве неабходнасць укладання сродкаў у гэтую сферу. Акрамя клопату аб пацыентах, павінен быць клопат і аб медыцынскім персанале. На мой погляд, так павінна быць у нашай краіне ў 21-м стагоддзі. Але для гэтага нам усім трэба шмат працаваць.

Тады ж старшыня аблвыканкама анансаваў яшчэ два буйныя аб’екты, якія падыходзяць да свайго адкрыцця ў Мінскім раёне.

І вось наступны маршрут – Азярцо. Паліклініка размясцілася ў вялікім трохпавярховым будынку, абсталявана сучаснай медыцынскай тэхнікай і абсталяваннем – новая ўстанова аховы здароўя не ідзе ні ў якое параўнанне з невялікай амбулаторыяй, якая раней абслугоўвала насельніцтва аграгарадка. Зараз з’явілася магчымасць аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу па такіх спецыяльнасцях, як акушэрства і гінекалогія, афтальмалогія, неўралогія, хірургія, стаматалогія, педыятрыя, фізіятэрапія, лабараторная дыягностыка і інш. Усе рабочыя месцы абсталяваны высокапрадукцыйнымі камп’ютарамі, аргтэхнікай і спецыялізаваным медыцынскім праграмным забеспячэннем. Ёсць кабінет для персанала з усім неабходным, нават трэнажорамі.

Узвядзенне Азярцоўскай паліклінікі пачалося ў жніўні 2021 года.

– Вельмі ўдалы атрымаўся аб’ект, добрае праектнае рашэнне, добрая падрадная арганізацыя, якая падчас забудовы ўносіла свае карэктывы. Мне здаецца, з пункту гледжання функцыянальнасці будынак атрымаўся блізкім да ідэальнага, – сказаў Аляксандр Турчын. – Гэта рашэнне яшчэ адной застарэлай праблемы Мінскага раёна. Таму што стары будынак, дзе размя­шчалася амбулаторыя, і новая паліклініка – гэта непараўнальна.

Па словах старшыні Мінскага аблвыканкама, у бліжэйшай пе­рспектыве ў Мінскім раёне з’явіцца паліклініка ў Бараўлянах: гэта бу­дзе яшчэ больш маштабны аб’ект.

– І фактычна новае прыёмнае аддзяленне Мінскай ЦРБ, якое адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, што прад’яўляюцца да медыцыны. Наступны год – гэта паліклініка ў Заслаўі. Гэта што да планаў па Мінскім раёне. Думаю, у наступным годзе разам з горадам пачнем таксама будаўніцтва паліклінікі ў Смалявічах. І плюс капрамонты, набыццё абсталявання ў раённыя і абласную бальніцы.

І на гэты раз таксама кіраўнік сталічнага рэгіёна падкрэсліў, што сацыяльная сфера – у цэлым прыярытэт. Расказаў, што ў Старых Дарогах завяршаецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, шмат планаў і на наступны год.

І вось чарговая навіна са Старых Дарог: шматфункцыянальная спартыўная зала ўрачыста адчыніла свае дзверы. Басейн быў уведзены ў строй яшчэ летась, і вось другая чарга. Цяпер фізкультурна-аздараўленчы комплекс «АкваСтар» запрацаваў у поўную сілу.

Дарэчы, падобны комплекс зараз будуецца ва Уздзе, і Аляксандр Турчын нядаўна асабіста азнаёміўся, як там ідуць справы. Дзве чаргі аб’екта ўзводзяцца разам, а запланаваны тэрмін здачы – другі квартал 2023 года.

У зоне ўвагі кіраўніцтва вобласці – і сфера культуры. З апошняга – у Стоўбцах дзіцячая школа мастацтваў перасялілася ў новы будынак. Раней яна размяшчалася ў двухпавярхоўцы 1924 года пабудовы. Цяпер – у трохпавярховым добраўпарадкаваным будынку, праўда, не з нуля, а пасля грунтоўнай рэканструкцыі. Аляксандр Турчын асабіста паглядзеў, як усё арганізавана. У навучальных кабінетах – новая сучасная мэбля, музычныя інструменты і прылады, гуказапісвальнае абсталяванне і апаратура для харэаграфічных залаў, аргтэхніка. Раз цяпер дазваляюць магчымасці, то з наступнага навучальнага года запланавана адкрыць клас камп’ютарнай графікі і аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

– Сустракаючыся з моладдзю ў рэгіёнах, заўсёды пытаюся, чаго не хапае. Як правіла, гэта кінатэатр, месцы для сустрэч і зносін. І разумееш, што культурны складнік адыгрывае ў жыцці людзей важную ролю, – адзначыў кіраўнік сталічнага рэгіёна.

Дарэчы, Стоўбцы завяршаюць маштабны праект з Прэзідэнцкім спартыўным клубам па адкрыцці ў кожным райцэнтры Міншчыны спартыўнай пляцоўкі.

На пастаянным кантролі знаходзіцца і рэканструкцыя дзяржаўнага мемарыяльнага комплекса «Хатынь». У верасні Аляксандр Турчын паказваў, што ўжо зроблена, Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка. Асноўная ўвага зараз – будаўніцтву музея. Кіраўнік дзяржавы канцэпцыю яго афармлення ўхваліў.

Нельга не адзначыць і яшчэ такую падзею, як помнік Якубу Коласу ў Стаўбцоўскім раёне, які Аляксандр Турчын урачыста адкрыў да 140-годдзя з дня нараджэння паэта.

Весці пералік таму, што робіцца на Міншчыне для стварэння камфортнага асяроддзя для людзей, можна вельмі доўга. У гэтым кантэксце нельга не адзначыць, што паскоранымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва жылля. Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама агучыў лічбы: за дзевяць месяцаў бягучага года ў цэнтральным рэгіёне ўведзена ў эксплуатацыю 689,6 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў пры заданні 650 тыс. кв.м. З дзяржаўнай падтрымкай пабудаваны 181,1 тыс. кв.м жылля, а гэта на 51,1 тыс. кв.м больш, чым планавалася. Усяго ў 2022 годзе ў вобласці павінны ўвесці ў эксплуатацыю 1 000 000 кв.м агульнай плошчы жылых дамоў. З іх 200 тыс. кв.м будуюцца для тых, хто мае патрэбу.

Сапраўды грандыёзная праводзіцца работа. Гады ідуць, а Міншчына прыгажэе і маладзее. І нельга не адчуваць гонар за тое, што мы – яе жыхары. Здаецца, невялікі наш Крупскі раён, але і ён – годная частка сталічнага рэгіёна. У наступны раз раскажам нашым чытачам, што будуецца ў нас, што праектуецца і што ў планах.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.