krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне актыўна вядзецца уборка бульбы, кукурузы, ільну



У Крупскім раёне актыўна вядзецца уборка бульбы, кукурузы, ільну

Автор / Экономика / Пятніца, 18 Верасень 2015 16:51 / Просмотров: 1313

Работ увосень і сапраўды восем. Вядуцца ворыва і падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых культур, сама сяўба, уборка бульбы, кукурузы, ільну...

Пад азімыя збожжавыя культуры трэба ўзараць плошчу ў 14 000 гектараў. Фактычна ўзарана 8 478 гектараў, што складае 61% да плана. На 85% справіліся з заданнем земляробы ДП «Ухвала», на 78% – ААТ «Крупскі райаграсервіс», на 73% – ААТ «Старасельскае». Недастатковымі тэмпамі вядзецца гэта работа ў ААТ «Халопенічы» (33% да плана) і ААТ «МайскаеАгра» (49%).

Азімы рапс і свірэпіца ва ўсіх гаспадарках раёна будуць займаць 5 000-гектарную плошчу. Па стане на чацвер, 17 верасня, пад сяўбу падрыхтавана ўжо 4 641 га глебы, а гэта 93% да плана. З заданнем справіліся пяць гаспадарак (ААТ «Старасельскае», ААТ «МайскаеАгра», ААТ «Крупскі райаграсервіс», ДП «Ухвала», ААТ «Кляновічы»). 287 га глебы пад гэтыя культуры засталося падрыхтаваць у ААТ «Халопенічы» і 180 га ў сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».

 Пад сяўбу азімых збожжавых з плана 14 000 га падрыхтавана 6 763 га (48%). Добрымі тэмпамі ідзе гэта справа ў ДП «Ухвала» (68%), ААТ «Крупскі райаграсервіс» (65%), ААТ «Кляновічы» (52%). Горш за ўсіх вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых у ААТ «Халопенічы», дзе з задання 2 120 га глеба падрыхтавана толькі на 389 га, што складае толькі 18,35%.

 Сяўбу азімага рапсу правялі, акрамя сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», дзе яшчэ трэба пасеяць на зерне 200 га гэтай культуры, усе гаспадаркі. Свірэпіцу трэба пасеяць на 1 000-гектарнай плошчы. Па стане на 17 верасня яна лягла ў глебу на 514-гектарнай плошчы. Справіліся з сяўбой гэтай культуры ў ААТ «Старасельскае», ААТ «МайскаеАгра», сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» і ДП «Ухвала». Не прыступалі да гэтай работы ў ААТ «Халопенічы» і «Крупскі райаграсервіс», дзе свірэпіцу трэба пасеяць адпаведна на 350 га і 100 га.

 З плана сяўбы азімых збожжавых культур (14 000 га) пасеяна 5 947 га, а гэта 42,5% да задання. На 66,0% да задання справіліся з сяўбой гэтай культуры ў ААТ «Крупскі райаграсервіс», на 56,8% – ДП «Ухвала», 48,0% – ААТ «МайскаеАгра, 47,2% – ААТ «Старасельскае». Калі прааналізаваць сяўбу азімых збожжавых па культурах, то варта адзначыць, што з плана 6 550 га пшаніцай занята плошча ў 2 990 га (45,6%). На 89,7% гэта работа выканана ў ААТ «МайскаеАгра», на 77,1% – у ААТ «Крупскі райаграсервіс», 63,4% – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк». Толькі 372 га (17,7%) з плана 2 100 га занята пшаніцай у ААТ «Кляновічы» і 250 га (26,3%) з плана 950 га – у ААТ «Старасельскае».

 6 500 га – такая плошча адведзена ў раёне пад трыцікале. Цяпер гэта культура пасеяна на плошчы ў 2 957 га (45,5%). Даведзенае заданне па сяўбе трыцікале выканала ДП «Ухвала». 220 га засталося пасеяць ААТ «Старасельскае», 312 га – ААТ «Крупскі райаграсервіс», 331 га – ААТ «Кляновічы». На жаль, яшчэ не пачыналі сеяць трыцікале ў ААТ «Халопенічы» (заданне 1 210 га), вельмі нізкія тэмпы ў ААТ «МайскаеАгра» (11,2%), у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» (19,5%).

 Бульбу сёлета садзілі ААТ «Халопенічы» – 130 га і фермерская гаспадарка «УнкамбелАгра» – 150 га. На чацвер, 17 верасня, у Халопенічах «другі хлеб» выкапаны на плошчы 69,4 га. Пры ўраджайнасці 154,7 ц/га накапана 1 074 т клубняў. У фермерскай гаспадарцы выкапана 36,7 га і накапана 1 167 т бульбы. Сярэдняя ўраджайнасць – 318,0 ц/га.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.