krupki.by

ru RU be BE en EN

У гаспадарках Крупскага раёна ідзе ворыва зябліва



У гаспадарках Крупскага раёна ідзе ворыва зябліва

Автор / Экономика / Аўторак, 20 Кастрычнік 2015 16:08 / Просмотров: 2360

Сяргей ШАРАПАЎВось-вось завершыцца чарговы сельскагаспадарчы год. Але тэхніка на палях не змаўкае. Земляробаробы рыхтуюць з восені зямлю пад новы ўраджай, прымяніўшы надзейны аграпрыём – ворыва зябліва. У цэлым па раёне план зяблевага ворыва складае 18 860 гектараў. Згодна інфармацыі райсельгасхарчу, па стане на 19 кастрычніка ўзарана 5 тысяч 276 гектараў.

Гэта работа паспяхова вядзецца ў ААТ «Крупскі райаграсервіс», дзе з плана 1 750 га ўзнята звыш 800 га глебы, у ААТ «Старасельскае» – з 2 350 га ўжо ўзарана 1 040  га, у ААТ «МайскаеАгра», дзе з задання 1 900 га ўзнята амаль 800 га. Нядрэнна ідуць справы і ў сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», дзе з 1 810 га на ўказаную дату ўзнята 700 га. 

За папярэдні дзень, напрыклад, лепей за іншых спрацавалі ў гэтым плане ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Старасельскае», дзе на палях працавала сем адзінак тэхнікі і глеба была ўзарана на 66-гектарнай плошчы.

– Адной з галоўных задач, якія стаяць сёння перад нашымі механізатарамі, – своечасова выканаць план па ўздыму зябліва – важнейшаму элементу тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, – расказаў нам падчас наведвання ААТ «Старасельскае» яго кіраўнік Аляксандр Толкач. – Як вядома, зяблевая апрацоўка глебы мае вялікае арганізацыйна-эканамічнае значэнне, таму што змяншае напружанасць веснавых палявых работ і забяспечвае больш якасную перадпасяўную апрацоўку глебы і сяўбу сельскагаспадарчых культур у лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Усе мы ведаем: уздымеш зябліва не ў тэрмін – недабярэш збожжа.

Васіль ДЗЕРАВЯГААляксандр Пятровіч заўважыў, што пад ураджай будучага года ў гаспадарцы трэба ўзараць 2 тысячы 350 гектараў глебы. З сямі трактароў, якія штодзень можна ўбачыць на палях, два энерганасычаныя «Фендт-930» – на іх працуюць Васіль Дзеравяга і Сяргей Пліско. На трактары «Беларус 1523» шчыруе Барыс Крэнцік, на трох «Беларус 1221» – Сяргей Крэнцік і два прадстаўнікі з Крупскага ПМС  – Алег Навахрост і Аляксандр Варламаў, і на «Беларус 3522» – Сяргей Шарапаў. На дзень нашага наведвання гаспадаркі Флаг працоўнай славы быў узняты ў гонар Сяргея Пліско, які на трактары «Фендт» узараў 362 гектары асенняга поля.

– Усе нашы механізатары стараюцца за сваю змену перавыканаць норму. Такая аператыўная работа дазваляе земляробам кожны рабочы дзень завяршаць важкай прыбаўкай да зяблевага кліну, – уступіла ў размову аграном-насеннявод адкрытага акцыянернага таварыства Юлія Гара. – Ворыва зябліва пакуль вялося ў асноўным на вытворчым участку «Узнацк», у гэтыя дні трактарысты заняты ўздымам глебы на старасельскіх урочышчах. У сярэднім за дзень нам трэба араць дзесьці каля 80 гектараў. І, мяркую, тыдні за два справімся з заданнем. Зяблевае ворыва садзейнічае стварэнню ў глебе спрыяльнага рэжыму для раслін і забяспечвае прырост ураджаю.

Пры размове Юлія адзначыла, што ў гаспадарцы вядзецца і падрыхтоўка пасяўнога матэрыялу пад будучы ўраджай. Наогул, клопаты аб ім, як вядома, не пакідаюць аграрыяў фактычна цэлы год. Як і яшчэ аб адной рабоце – вывазцы арганічных угнаеннняў на палеткі. Цяпер у таварыстве працуюць тры адзінкі тэхнікі і пагрузчык. Арганіка вывозіцца з малочнатаварных комплексаў. На яе пагрузцы заняты Генадзь Антаневіч, а на адвозцы – Юрый Пыжык (на аўтамашыне «МАЗ»), Пётр Галавач (на трактары «Беларус 1221») і Валерый Антаневіч (на «Беларусь 3522»). Пад ворыва глебы на ўсіх вытворчых участках уносіліся гліфасаты.

Разам з аграномам-насенняводам мы пад’ехалі да трактарыста Сяргея Шарапава, які вёў уздым зябліва на сваім новым і магутным «Беларус 3522» прама насупраць механічных майстэрняў. Спыніўшыся на хвіліну, Сяргей расказаў, што ў гаспадарцы працуе толькі адзін год, прымаў удзел і ў жніве. Сярод маладых камбайнераў пастаянна знаходзіўся ў лідарах спаборніцтва. З камбайна «КЗС-10К» адразу перасеў на трактар.

Плённа і старанна працуе на зяблевым ворыве і адзін з вопытных механізатараў гаспадаркі Васіль Дзеравяга. Гэта прозвішча добра знаёма нашым чытачам, бо Васіль Цімафеевіч на ўсіх адказных работах заўсёды дэманструе ўзор працы. Сапраўдны хлебароб, неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва сярод механізатараў на ворыве глебы, ён упэўнены, што зямля заўсёды аддзячыць за ўвагу да яе. Пад’ехаўшы да поля, на якім шчыраваў Васіль Цімафеевіч, мы ўбачылі, як па ржэўніку роўным ходам ідзе яго «Фендт» з плугамі «RAВЕ». Было відаць, што механізатар спяшаецца якасна і за кароткі тэрмін падрыхтаваць зямлю, на якой будучай вясной пачнецца сяўба збожжавых культур.

...Восень – не толькі пара ўборкі ўраджаю, але і час паклапаціцца аб падрыхтоўцы глебы да наступных вясенне-палявых работ. І ворыва зябліва – адна з умоў паспяховага іх правядзення, задзел на будучае. А чым больш з восені гаспадаркі падрыхтуюць глебы, тым менш клопатаў будзе ў іх вясной.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.