krupki.by

ru RU be BE en EN

Гаспадаркі раёна абмалацілі 16 372 гектары збожжавых – 98,9 % да задання



Гаспадаркі раёна абмалацілі 16 372 гектары збожжавых – 98,9 % да задання

Автор / Экономика / Пятніца, 24 Жнівень 2018 15:29 / Просмотров: 1071

Згодна аператыўнай інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, з 16 551 гектара, занятых пад збожжавыя і зернебабовыя культуры, усімі гаспадаркамі скошана і абмалочана 16 372 гектары, што складае 98,9 працэнтаў да задання. Пры сярэдняй ураджайнасці 19,0 цэнтнераў з гектара намалочана 31 030,0 тон збожжа.

– Поўнасцю справіліся са жнівом хлебаробы ААТ «МайскаеАгра», «Крупскі райаграсервіс», «Халопенічы», сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», дзе ўбраны і абмалочаны ўсе плошчы, занятыя пад збожжавымі. А гэта адпаведна 2 067, 2 192, 2 366 і 1 807 гектараў. Зусім мізэрную плошчу засталося ўбраць ААТ «Старасельскае» (заданне выканана на 98,4%). Вось-вось закончаць убіраць збожжавыя ў ДП «Ухвала» (заданне выканана на 97,8%).

– Самая высокая ўраджайнасць – 24,8 цэнтнераў з гектара – у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 20,4 – у ААТ «МайскаеАгра», 20,2 цэнтнеры з гектара – у ААТ «Крупскі райаграсервіс».

– Больш за іншых намалочана збожжа ў ААТ «Кляновічы» – 6 372,0 тоны. Другое месца па намалотах у сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» – 4 472,4 тоны, трэцяе месца займае ААТ «Старасельскае», дзе намалочана 4 362,0 тоны. У ААТ «Крупскі райаграсервіс» намалочана 4 438,0 тон, у ААТ «Халопенічы» – 4 262,0 тоны, у ААТ «МайскаеАгра» – 4 219,0 тон збожжа.

– Варта адзначыць, што ў агульную плошчу, якая належыць уборцы, уваходзяць і 380 гектараў, засеяных сялянска-фермерскай гаспадаркай «УнкамбелАгра». І гэта 380-гектарная плошча поўнасцю ўбрана яшчэ на мінулым тыдні. Намалочана 656,0 тон збожжа.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.