krupki.by

ru RU be BE en EN

Аграрыі Крупшчыны рыхтуюцца да «Дажынак»



Аграрыі Крупшчыны рыхтуюцца да «Дажынак»

Автор / Экономика / Чацвер, 30 Жнівень 2018 08:39 / Просмотров: 1229

У раёне скончылася жніво. Палеткі ўбраны, збожжа ў засеках – самы час для працоўнага свята. «Дажынкі» сёлета пройдуць у ААТ «Кляновічы» ў апошні дзень жніўня. Яны стануць святочным акцэнтам нялёгкай працы, якую шчыра і аддана зрабілі людзі, што сапраўды разумеюць сутнасць адносін да зямлі-карміцелькі.

На «Дажынках» будуць ушаноўваць тых, хто вырошчваў і ўбіраў збожжа. Ім – першы каравай сёлетняга ўраджаю, шчырыя словы віншавання і ўзнагароды. А таксама па старадаўняй традыцыі людзі будуць дзякаваць хлебнай ніве, што ўрадзіла хлеб – аснову нашага жыцця.

А для таго, каб загадзя стварыць атмасферу свята, па аўтатрасе М-1 устанавілі сімпатычныя кампазіцыі, зробленыя з саламяных рулонаў. З ідэямі і іх увасабленнем пастараліся ў ААТ «МайскаеАгра», «Крупскі райаграсервіс», «Кляновічы» і сельгасфіліяле «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк».

Кампазіцыі адразу ж сталі не толькі прывабнымі атрыбутамі маючага адбыцца свята, але і своеасаблівымі фотазонамі. Праязджаючы па аўтатрасе, мы неаднаразова бачылі, як ля іх спыняліся машыны, у тым ліку і з замежнымі нумарамі, людзі фатаграфаваліся і рабілі сэлфі. А гэта значыць, што і яны датыкнуліся да старадаўніх традыцый, што спрадвеку шанавалі і шануюць працу на зямлі.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.