krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім раёне правялі спартакіяду работнікаў аграпрамысловага комплексу (фота)



У Крупскім раёне правялі спартакіяду работнікаў аграпрамысловага комплексу (фота)

Автор / Главные новости / Серада, 29 Студзень 2020 09:14 / Просмотров: 3064

Спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу праходзіла на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Кляновічы». Удзел у ёй прынялі 9 каманд – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Амкадор-Можа», закрытага акцыянернага таварыства «Хацюхова», сельгасфіліяла «Шчаўры», Крупскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, адкрытых акцыянерных таварыстваў «Кляновічы», «Крупскі райаграсервіс», «МайскаеАгра», Халопеніцкага вытворчага ўчастка ААТ «Здравушка-мілк» і Крупскай раённай ветэрынарнай станцыі.

Арганізатарам спартакіяды выступіў раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме. Непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ажыццяўлялася судзейскай калегіяй, зацверджанай райкамам прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Віталі спартсменаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ілья Змачынскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, якая, у прыватнасці, зазначыла:

– Галоўная задача спартакіяды – прапаганда здаровага ладу жыцця сярод працаўнікоў, паляпшэнне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з працаўнікамі аграпрамысловага комплексу, умацаванне здароўя, папулярызацыя розных відаў спорту ў раёне, і, урэшце рэшт, адбор лепшых спартсменаў для ўдзелу ў абласной спартакіядзе.

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі каманд многія гаварылі аб тым, што прыехалі на спартакіяду, каб адстаяць гонар сваёй каманды, атрымаць зарад бадзёрасці, сустрэцца з калегамі і правесці гэты час з карысцю для здароўя і душы.

Пасля пастраення каманд і рапарту аб гатоўнасці да спаборніцтваў са словамі наказу і вітаннем удзельнікаў спартакіяды выступіў Ілья Змачынскі. Ён пажадаў усім здароўя, поспехаў у справах, добрых рэзультатаў у спаборніцтвах і прыемных уражанняў. А таксама падкрэсліў, што спартакіяда аб’ядноўвае сапраўдных энтузіястаў – людзей, для якіх фізкультура і спорт сталі неад’емнай часткай іх жыццёвага шляху.

– Сёння, бясспрэчна, тут бу­дуць пераможцы і пераможныя. І гэта спартыўны прынцып, – падкрэсліў Ілья Змачынскі. – Але ж, думаю, пагадзяцца ўсе, што   агульную перамогу атрымае здаровы лад жыцця і любоў да фізічнай культуры і спорту.

Па рэгламенту спартакіяды каманды-ўдзельніцы спаборнічалі ў такіх спартыўных дысцыплінах, як плаванне, дартс, перацягванне каната, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравы спорт і эстафета.

У час спаборніцтваў і суддзі, і гледачы ацанілі належны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Было бачна, што многія з іх пастаянна займаюцца спортам, таму спартакіяда стала для іх дадатковай нагодай праве­рыць свой узровень падрыхтоўкі. Азарт і саперніцтва, падтрымка гледачоў і балельшчыкаў лішні раз даказваюць, што ў многіх вялікі інтарэс да спартыўных спаборніцтваў.

Пераможцай па плаванні стала каманда Крупскага ПМС, другое месца ў зборнай ААТ «Кляновічы», трэцяе – у ААТ «МайскаеАгра». Сярод жанчын лепш за ўсіх праплыла Ганна Малярова – прадстаўнік каманды ААТ «Крупскі райаграсервіс», другое месца заняла Надзея Велесніцкая з Крупскага ПМС і трэцяе месца – Наталля Раманава з райветстанцыі. Сярод мужчын пераможцам выйшаў Пётр Садоўскі з Крупскага ПМС, на другім месцы – Іван Вішнеў з ААТ «Кляновічы» і на трэцім – Аляксей Матырка з Халопеніцкага вытворчага ўчастка ААТ «Здравушка-мілк».

Вялікую цікавасць ва ўсіх выклікалі спаборніцтвы па дартсу. Першае месца заваявала каманда ААТ «МайскаеАгра», другое – ТАА «Амкадор-Можа», трэцяе месца – ААТ «Кляновічы». Назавём прозвішчы пераможцаў па гэтым відзе спорту ў асабістым заліку: Юлія Гергала (ААТ «МайскаеАгра»), Алена Папова (ААТ «Кляновічы») і Надзея Велесніцкая (Крпускае ПМС). Сярод мужчын першае месца заняў Сяргей Дубіна (ТАА «Амкадор-Можа»), другое – Сяргей Паўлавец (ААТ «МайскаеАгра»), трэцяе месца – Аляксандр Каралёў (ААТ «Крупскі райаграсервіс»).

Лепей за ўсіх «адстралялася» з пнеўматычнай вінтоўкі каманда ЗАТ «Хацюхова» (60 ачкоў). Толькі 3 ачкі не дабралі спартсмены ААТ «Крупскі райаграсервіс» і сталі другімі. Трэцяе месца занялі працаўнікі сельгасфіліяла «Шчаўры». У асабістым заліку сярод жанчын самай меткай аказалася Наталля Юршэвіч з ЗАТ «Хацюхова», другое месца ў Валерыі Гергала з ААТ «Майскае-Агра», трэцяе  – у Кацярыны Волкавай з ААТ «Крупскі райаграсервіс». Сярод мужчын на першым месцы Васілій Лыбко з каманды Крупскага ПМС, на другім – Сяргей Зуёнак з сельгасфіліяла «Шчаўры», на трэцім месцы – Аляксей Косцін з ААТ «Кляновічы».

У спаборніцтвах па гіравым спорце перамогу атрымала каманда ААТ «Кляновічы». За ёй – асілкі ТАА «Амкадор-Можа» і Крупскага ПМС. У асабістым заліку ў вазе да 85 кілаграмаў вызначыліся Уладзімір Рупец (ААТ «Кляновічы»), Раман Лябёдка (Крупскае ПМС) і Сяргей Малчанаў (Халопеніцкі вытворчы ўчастак ААТ «Здравушка-мілк). Звыш 85 кілаграмаў – Аляксей Косцін (ААТ «Кляновічы»), Дзмітрый Чыбірак (ТАА «Амкадор-Можа») і Васіль Лыбко (Крупскае ПМС).

У перацягванні каната перамагла каманда ААТ «Кляновічы». Крыху ўступілі ёй спартсмены з ТАА «Амкадор-Можа» і Крупскай райветстанцыі, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

У каманднай эстафеце прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – ТАА «Амкадор-Можа», другое – Крупскае ПМС, трэцяе – ААТ «Кляновічы».

І вось спартыўнае напружанне падышло да свайго накалу, суддзі падлічылі выніковыя балы. Валянціна Козел называе пераможцаў спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу. У агульнакамандным заліку пе­ршае месца занялі спартсмены ААТ «Кляновічы», другое – ТАА «Амкадор-Можа», трэцяе месца – Крупскага ПМС. Каманды, якія занялі 1, 2 і 3 месцы, узнагаро­джаны кубкамі, грашовымі прызамі і граматамі, члены каманд атрымалі медалі. Каманды-пераможцы па відах спорту ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі. А ўсім удзельнікам былі выказаны пажаданні далейшых поспехаў і на працоўнай ніве, і на спартыўных арэнах.

Фота Святланы ГРЫНЬ і Аляксандра БУДЗЬКО.

 

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.