krupki.by

ru RU be BE en EN

Наведаць Крупскую мастацкую галерэю можна і ў рэжыме анлайн



Наведаць Крупскую мастацкую галерэю можна і ў рэжыме анлайн

Автор / Главные новости / Аўторак, 19 Кастрычнік 2021 15:32 / Просмотров: 1565

У Крупскай мастацкай галерэі імя Б.В. Аракчэева адкрылася выстава. На ёй прадстаўлены работы мастака Юрыя Крупянкова. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй наведаць выставу цяпер можна і ў рэжыме анлайн.

– Мы запісваем відэаэкскурсіі і размя­шчаем на старонках сацыяльных сетак: «Фэйсбук», «Аднакласнікі», «Укантакце» (у раздзеле artkrupki), «Інстаграм», «Ютуб» (krupki(Art & History), – расказвае навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. – Выстава «За гранню» ўяўляе сабой серыю карцін, прысвечаных згубленаму свету яўрэйскіх паселішчаў на беларускіх землях. Мастак удыхнуў у іх жыццё праз свае работы. Карціны адрозніваюцца вялікай выразнасцю, пранікнёнасцю. Яны дазволяць гледачу даведацца пра тую багатую культуру, якую, на жаль, мы страцілі за гады Вялікай Айчыннай вайны. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць работы, якія раскрываюць тэму Халакоста – аднаго з самых жахлівых злачынстваў супраць чалавецтва. Карціны адрозніваюцца сваёй журботнай каляровай гамай і настроем. Назвы гавораць самі за сябе: «Дарога ў гета», «Расстрэл», «Сведка». Трагедыя Халакоста закранула нашу Крупшчыну. Сёлета спаўняецца 80 гадоў памяці ахвяр Халакоста на Крупшчыне. Выстава Юрыя Крупянкова прымеркавана гэтай журботнай даце.

Выставу можна наведаць да 17 лістапада.

 

Іна ГАРА. Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.