У Крупскай мастацкай галерэі імя Б. Аракчэева адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснай выставы мастака і яго дачкі, мастачкі Аксаны Аракчэевай. Вернісаж пад назвай “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць” раскрывае ўнутраны свет улюбёных у сваю справу мастакоў.
Гімназісты Крупскай раённай гімназіі выкарысталі магчымаць задаць пытанні, звязаныя з творчасцю і жыццём Барыса Аракчэева.