krupki.by

ru RU be BE en EN

Барысу Макарэвічу аднолькава ўдала даецца і пранікнёная, і філасофская лірыка, а таксама вершы для дзяцей, сатыра і байкі



Барысу Макарэвічу аднолькава ўдала даецца і пранікнёная, і філасофская лірыка, а таксама вершы для дзяцей, сатыра і байкі

Автор / Главные новости / Нядзеля, 11 Снежань 2022 11:10 / Просмотров: 1305

Паэтычны вобраз – гэта заўсёды трансляцыя сэнсу. Талент творцы адухаўляе і ўзвышае яго, дадае фарбаў таму, чым мы жывём, і ў гэтым яго найвышэйшае прызначэнне.

Каханне, прыгажосць прыроды, чалавечыя ўзаемаадносіны, радасць, смутак, праца, любоў да зямлі, што дала табе жыццё, свет вакол – гэта ўсё наша, блізкае і зразумелае. Цудоўна, што ёсць людзі, якім звыш дадзена бачыць у гэтым больш тонкага і вобразнага. І тады нараджаецца верш, і ён становіцца нашым здабыткам, узбагачае, дазваляе ўбачыць з’явы па-новаму, узвышае і закранае найлепшыя струны душы.

Даўно ведаю нашага земляка, паэта-песенніка Барыса Макарэвіча, яго творчасць, але кожны раз здзіўляюся тым паэтычным знаходкам, што выяўляюць новыя творы. Узровень майстэрства яго вершаў атрымаў высокую адзнаку не толькі ў прыхільнікаў паэзіі, але і прызнанне ў прафесійнай суполцы – Барыс з’яўляецца членам Саюза пі­сьменнікаў Беларусі.

Разнапланавая і шматгранная яго творчасць, што, дарэчы, не такая і частая з’ява. Яму аднолькава ўдала даецца і пранікнёная, і патрыятычная, і філасофская лірыка, а таксама вершы для дзяцей, сатыра і нават байкі.

Многія лічаць, што сённяшні свет – гэта свет суровай прозы. Згодзімся, не без таго. Да палічак з паэтычнымі зборнікамі падыходзім радзей, выдаецца менш, асабліва сучаснікаў. Але ёсць нямала таленавітых аўтараў, якія здольныя знайсці неардынарныя рыфмы, сказаць пра галоўнае ў вершаваных радках. І сярод іх – наш Барыс, які перакананы, што людзі абавязкова вернуцца да паэзіі.

– Зараз шмат транслюецца халоднай, спро­шчанай інфармацыі, хапае меркантыльнасці, негатыву, вялізны вал усяго, што адразу ж забываецца, – выказвае сваю думку ён. – А душы таксама трэба падтрымка, і яна абавязкова захоча пачуццяў, нечага ўзвышанага, што акрыляе, дорыць эмоцыі, упрыгожвае.

І сам паэт на практыцы стараецца, каб паэтычнае слова хутчэй дахо­дзіла да людзей. У яго для гэтага ёсць свой план.

– Зразумела, што можна пісаць вершы і складваць іх да лепшых часоў, – дзеліцца ён. – Можна выдавацца ў калектыўных ці ўласных зборніках, і гэта мы па крысе робім, хоць пакуль нельга сказаць, што маем масавага чытача. І я вырашыў пайсці да лю­дзей праз песню. Чаму? Таму, што песенны тэкст крыху «лягчэйшы» калі можна так сказаць, падмацаваны музыкай, ён больш запамінальны. Песня зараз – найбольш прабіўны від творчасці.

Можа, песенны тэкст і ўспрымаецца лягчэй, але гэта не значыць, што напісаць яго прасцей.

– Эмоцыі, натхненне, жаданне выказацца – гэта вельмі важна, – працягвае Барыс. – Але песенны верш мае сваю навуку. Добры тэкст пачынаецца з добрай ідэі. Павінны арганічна спалучацца рыфмы, рытміка, музыкальная натацыя і шмат яшчэ чаго. Калі гэта ўдаецца, то можна прэтэндаваць на тое, што песня атрымаецца, яе зразумеюць і палюбяць слухачы. Каб пісаць вершы для песень, добра, калі чалавек сам нейкім чынам мае стасункі з музыкай.

Дарэчы, Барыс атрымаў прафесійную музычную адукацыю ў Мінскім вучылішчы мастацтва. І сам актыўна піша музыку да ўласных тэкстаў, добра іграе на гітары і спявае. Зразумела, што гэта мы не маглі не скарыстаць падчас інтэрв’ю і папрасілі яго выканаць некалькі песень. Смешная пра прыгожую але няўдалую маладзіцу, вясёлая пра ката, лірычная пра расстанне ў каханні – нам вельмі спадабалася.

Заслужанымі апладысментамі віталі песні нашага земляка на вядомых творчых форумах: «Белазаўскі акорд» у Жодзіна, конкурс паэзіі і пісьменнасці ў Мала­дзечна, адборачны тур на «Славянскі базар», радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» і інш. Актыўна піша Барыс для салістаў і педагогаў Мінскага каледжа мастацтваў, яго песні гучалі падчас урачыстасцяў у Палацы Рэспублікі.

Увогуле ён вельмі запатрабаваны ў музычным асяроддзі, песні гучаць у эфіры папулярных радыёстанцый. «Мінск» у выкананні Якава Навуменкі, «Жураўлі» – Крысціны Святлічнай, «Дзяўчына» – арт-групы «Беларусы», «Позна» – Анастасіі Лушчык, «Развітальны блюз» – Дзіяны Бажко, «Салдаты Перамогі» – Дзмітрыя Сушко, «Паўночны хіт» – Анатоля Мяккага і гэтак далей.

Тое, пра што піша Барыс, можна прасачыць па назвах: «Мама», «Маё каханне», «Цените доброе», «Ночы блакітны рай», «Солдатам Победы», «Звезда по имени хоккей», «Спортивная», «Для цябе», «Юнацтва», «Природы тихий рай», «Минский рок-н-рол», «Намалюю я свет», «Ночь», «Звезда», «Маладзечанскі блюз», «Ты – моё открытие», «Песня о дружбе», «Вечер встречи», «Заквітней, ружа», «Будзь самім сабой»,  «Погляд кахання», «Музыка роднага краю» і гэтак далей.

А ў фондзе Саюза пісьменнікаў знаходзяцца каля 30 песень для дзяцей – словы і музыка Барыса Макарэвіча.

Даўно і плённа паэт супрацоўнічае з Аленай Атрашкевіч – старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі. Пра яе стаўленне да паэзіі Барыса сведчыць тое, што яна і сама піша музыку на яго вершы. Гэта песні «Мінск», «Жураўлі», «Музыка – наш сусвет», якую назвалі гімнам для расійскага ліцэя пры Акадэміі музыкі Санкт-Пецярбурга, «Вясновы напеў», які можна лічыць гімнам Мінскага адкрытага конкурсу харавых калектываў, вакалістаў і вакальных ансамбляў «Вясновы напеў» і многія іншыя.

І тут трэба сказаць, што нямала песень, што пішуцца на словы Барыса Макарэвіча, прэтэндуюць на статус гімна. Акрамя вышэйназваных – «Дарогі Афганістана» для крупскіх воінаў-інтэрнацыяналістаў,  «Квітней, Беларусь» для хора Унутраных войск Рэспублікі Беларусь і іншыя. Ну і, зразумела, «Мой Крупскі край» – гімн Крупшчыны.

Увогуле ж, вершы нашага паэта ў розных жанравых і тэматычных накірунках надрукаваныя ў 20-ці сумесных з іншымі аўтарамі зборніках. Мае Барыс і ўласны зборнік «Мелодыя душы».

Ці можна навучыцца пісаць вершы? Меркаванне прафесійнага чалавека на гэты конт, думаю, будзе цікава многім.

– Паэзія – гэта дар, патрэбна, каб нешта такое было знутры, – выказвае свой пункт погляду ён. – Зразумела, пры жаданні можна асвоіць тэорыю вершаскладання, навучыцца падбіраць рыфмы, саблюдаць рытміку. Атрымаюцца пэўныя творы. І гэта добра, нават вельмі добра, калі чалавек займаецца творчасцю, ён развіваецца, робіцца лепшым, больш дасканалым. Я ведаю нямала людзей, якія пішуць для сябе, для сваіх блізкіх. Але, усё ж такі, твор, які выносіцца на публіку, павінен быць дасканалым або блізкім да таго. А тут шмат чаго патрэбна.

Згодна з Барысам і поўнасцю падтрымліваю яго. Часцяком у рэдакцыю прыносяць свае тварэнні тыя, хто адчуў у сабе паэтычныя памкненні. Аднойчы і зусім адчувала бездапаможнасць. Верш строф з дзясятак. Сэнс патрыятычны, эмацыянальны. А вось форма! Разбяры яго на асобныя строфы – і яны самі па сабе маюць права быць. А разам – ну ніяк. Гэта як кажуць, як спартыўны касцюм і абцасы. На жаль, аўтар так і не зразумеў, што тут не так…

Здараецца такое даволі часта. Так што, паэтычныя памкненні – гэта цудоўна. А вось аддаваць іх у людзі – тут трэба добра падумаць. І без усялякіх крыўд. У кожнага ёсць свае здольнасці. Нехта па-майстэрску водзіць машыну, нехта спявае, што заслухацца, нехта майструе, што вока не адарваць...

– І на адным натхненні таксама паэтам не станеш, – працягвае Барыс. – Здольнасці павінны атрымліваць развіццё, над імі трэба ўвесь час працаваць.

Гэта ён ведае з уласнага вопыту. Творчыя задаткі ў Барыса ад прыроды. Яго бацька ў свой час пісаў вершы, многія па бацькавай лініі былі музыкантамі, праўда, самавучкамі. Барыс распарадзіўся тым, што дадзена, найлепшым чынам: прафесійная музычная адукацыя, а ў паэтычным накірунку – самаадукацыя і слушныя парады тых, хто ў гэтым разбіраўся.

– Першы дзіцячы вершык пра вераб’я, просценькі і наіўны, з’явіўся яшчэ ў школьныя гады, – успамінае Барыс. – Пазней сябра, які пісаў ужо вершы, паказаў некалькі прыёмаў. Мне спадабалася. Памятаю, узяў сшытачак – і пайшло. Але аднойчы раніцай прачнуўся, перачытаў і падумаў, як усё гэта няўдала атрымалася. Рук не апусціў, натхнення не адпусціў, а пачаў спасцігаць навуку вершаскладання. Добрым словам хачу успомніць Паўла Талкачова. Ён шмат чаго растлумачыў мне з тэорыі. Дапамагла адточваць майстэрства заснавальніца народнага клуба паэтаў і кампазітараў Ірына Карнавухава. І сам чытаў, вывучаў тэорыю і імкнуўся адточваць кожны верш.

Барыс Макарэвіч – пранікнёны лірык. Асаб­ліва лёгка пішацца восенню, яна больш абуджае эмоцый, абвостраных пачуццяў, якія даюць паэту штуршок для творчасці.

Цікава, а чые творы больш кранаюць самога Барыса? Як аказалася, яго любімы паэт – Максім Багдановіч.

– Мяне вельмі ўражвае задушэўнасць, чысціня, праўдзівасць, з якой Максім выказвае пачуцці, пра што б ні пісаў, – адзначае мой суразмоўца. – Шкада, што такі адораны чалавек пакінуў гэты свет у зусім маладым узросце. Падобны талент даруецца адзінкам. І зараз яго вершы чытаюць з трапятаннем, спяваюць песні, напісаныя на іх.

Па перакананні Барыса Макарэвіча, у наша паўсядзённае жыццё трэба вяртаць творчыя гасцёўні, паэтычныя вечарыны, запрашаць туды моладзь. Лірыка нара­джае ў сэрцах дабрыню, адкрытасць, спагадлівасць, а гэтага не хапае.

– Вазьміце любімы томік вершаў, перачытайце радкі, прыслухайцеся да пачуццяў, затрымайце іх у сабе, адчуйце ад іх асалоду, – раіць Барыс, і да гэтай парады трэба прыслухацца.

Цудоўна, што ёсць на нашай зямлі не толькі людзі, якія ўслаўляюць яе сваёй працай, але і людзі, што апяваюць яе сваім творчым узнёслым словам.


Барыс МАКАРЭВІЧ

Юбілею Мінскай вобласці прысвячаецца

Міншчына – часцінка Беларусі.
Песня майго лёсу, мілы край.
Я табой заўсёды ганаруся –
Мой зямны, утульны, ціхі рай.

Я люблю твае лясы, палеткі,
Сініх рэк, азёраў пераліў.
Я люблю цябе зімой і ўлетку,
Бог зямлю мне гэту падарыў.

Сонечныя промні над табою,
Новы дзень жаданы сустракай.
Чыстаю крынічнаю вадою,
Сэрца акрапі і сілы дай.

Гоман птушак, лёгкі вецер, кветкі,
Росы, нібы мары на траве.
Сонныя туманы, нібы сведкі –
Як чарговы ранак устае.

Храмы беласнежныя святыя,
Веры непагаснае святло.
Словы мовы вечныя, жывыя,
Зноў гучаць, як і раней было.

Дабрыні бязмежныя запасы,
Тут ад продкаў скарбам, на гады…
Фабрыкі, заводы і калгасы,
Вёсачкі малыя, гарады.

Мінск, Барысаў, Крупкі, Маладзечна –
Ці сяло якое нагадай,
Прывітаюць шчыра і сардэчна,
Пагасціць жадаеш – прыязджай…

Едзь, ідзі – кароткі шлях, ці блізкі…
Як напамінанне той вайны –
Тут і там – усюды абеліскі,
Ад сівога Буга да Дзвіны.

Твой народ ніколі не забудзе,
Лагер Трасцянец, Шталаг, Хатынь.
Смерць, пажары, голад і няволю,
Смак нядолі, горкі, як палын…

У люстэрках вокнаў водбліск свята.
Смех дзіцячы вуліцай плыве,
І вясёлка шчодра і заўзята
Шчасцю свае фарбы аддае.

Дык квітней, куток мой непаўторны!
Казачнай красою на вякі.
Малады, свабодны, непакорны,
Мірны, добры, велічны такі!

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.