krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскія майстры працягваюць старажытнае мастацтва саломапляцення



Крупскія майстры працягваюць старажытнае мастацтва саломапляцення

Автор / Главные новости / Субота, 10 Снежань 2022 09:57 / Просмотров: 722

У раённым Доме рамёстваў пануе асаблівая атмасфера. У гэтым месцы яднаюцца часы – мінулыя і сённяшнія. Тут яскрава ўяўляецца побыт далёкіх продкаў, іх праца, заняткі і самабытнае майстэрства, якое праз стагоддзі дайшло да нашых часоў.

Працягваюць і развіваюць народнае мастацтва майстры Алена Шкор, Лідзія Свяцкая, Ніна Цэхавая, Вольга Северына, Цімафей Палупанаў і загадчык Дома рамёстваў Таццяна Сухаплюева. З-пад умелых рук майстроў выходзяць саламяныя, тканыя, пашытыя, сплеценыя шэдэўры. Іх вырабы вядомы ў краіне і за яе межамі. Рамяство перадаецца і падрастаючаму пакаленню. Кіраўнік клуба майстроў «Таленты Крупшчыны» Вольга Северына праводзіць у гарадской СШ № 1 заняткі гуртка «Умелыя ручкі», вучыць дзяцей вырабам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Акрамя творчага працэсу, на занятках удзяляе ўвагу іншым пытанням – здароваму ладу жыцця, правілам бяспекі, патрыятычнаму, экалагічнаму выхаванню і іншым.

За вакном паціху падае снег, а ў творчых майстэрнях Дома рамёстваў вітае прыемны водар саломкі. Кіпіць руплівая праца – майстрыхі з любоўю ствараюць свае вырабы.

Алена ШКОР: «Вадзяны млын – сімвал Крупшчыны – наша калектыўная работа».

– У Доме рамёстваў я ўжо трынаццаць гадоў, – распавядае Алена Дзмітрыеўна Шкор. – Да гэтага часу шмат працавала ў швейным атэлье. Таму тут пачынала творчую дзейнасць з пашыву касцюмаў старажытных часоў Крупшчыны. Распытвала ў старэйшых людзей, яны апісвалі, як выглядала гэта адзенне. Так у нас з’явіліся калекцыі мужчынскага і жаночага адзення, а таксама лялек у беларускім народным стылі. Гадоў адзінаццаць таму Таццяна Леанідаўна прапанавала займацца саломапляценнем. Гэты занятак быў для мяне зусім новым, нязведаным і нейкім таемным. Але я пагадзілася, вучылася па кнізе Вольгі Лабачэўскай.  Першы мой выраб – кветка. Доўга не магла сабраць усе дэталі, толькі пазней зразумела, што трэба браць на клей. Праўда, занятак гэты мяне захапіў. Цяпер, калі пляту, настолькі паглыбляюся ў працэс, што хочацца рабіць бясконца, пакуль не ўбачу вынік.

Хутка Алена Дзмітрыеўна асвоіла старажытнае рамяство саломапляцення, а яе вырабы не раз станавіліся пераможцамі абласных конкурсаў.

– Вось гэты павук-абярэг «Храм» я сама прыдумала, – працягвае Алена Дзмітрыеўна. – У даўнія часы падвясныя саламяныя павукі мелі простую канструкцыю. Яны віселі ў хаце ўвесь год. Лічылася, што такі павук забірае ў сваю саламяную павуціну адмоўную энергетыку. Павук спальваўся разам з усім нядобрым, што назапасілася за год, а на яго месцы вешаўся новы. Мне захацелася стварыць такі абярэг з выявай храма Божага. На абласным конкурсе саламяных павукоў ён заняў першае месца.

У саламянай калекцыі Алены Шкор – лялькі, шкатулкі, кветкі, вазы, лебедзь. Зараз працуе над стварэннем кампазіцыі «Лебядзіная вернасць».

– Лебедзь ужо ёсць, – кажа яна. –  Цяпер раблю лябёдушку (паказ­вае Алена Дзмітрыеўна і пяшчотна гладзіць шыйку птушцы). На стварэнне мяне натхнілі лебедзі на нашым возеры, я хадзіла імі любавацца, так узнікла ідэя. Думаю яшчэ зрабіць і маленькіх птушанят. Ведаеце, калі лебедзь з лябёдушкай падплываюць блізка ­адзін да аднаго, іх галовы схіляюцца насупраць, то візуальна атрымоўваецца фігура ў выглядзе сэрца. Як не замілавацца гэтым?!

Такая карпатлівая праца варта глыбокай павагі. Толькі ўявіце, для лябёдушкі трэба наплесці дробных дэталяў больш за тры тысячы. Алена Дзмітрыеўна прызналася, што пасля лебедзяў плануе рабіць  1,5-мятровых саламяных лялек, вазу з лілеямі. Дарэчы, матэрыял вырошчвае сама ў вёсцы з сімвалічнай назвай Колас. Сама жне, высушвае, а саломку адбельвае сонейка. Так майстрыха мае саломку рознай спеласці.

Букет руж – ад Лідзіі СВЯЦКАЙ

– Алена Дзмітрыеўна і мяне навучыла майстэрству саломапляцення, – далучаецца да размовы Лідзія Іосіфаўна Свяцкая. – Я паспрабавала, адразу атрымалася, а разам з гэтым адчула асалоду. Працэс саломапляцення патрабуе пастаяннай практыкі. Канешне, калі раблю аб’ёмныя вырабы, напрыклад, зубра, то, шчыра кажучы, хвалююся, думаю, каб толькі ўсё атрымалася. Усе свае вырабы люблю. А як інакш? Столькі  працы ўкладзена, а, галоўнае, любові.

Лідзія Іосіфаўна паказала свае тварэнні – кветкі, буслы, анёлы-абярэгі, зубры, марская чайка. Зусім нядаўна закончыла рабіць ружы – яны па-царску стаяць у вазе і займаюць па­чэснае месца на выставе. Надыходзяць навагоднія святы, Лідзія Іосіфаўна актыўна рыхтуецца – робіць ёлачныя саламяныя ўпрыгожванні.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.