krupki.by

ru RU be BE en EN

Напярэдадні дня Канстытуцыі ў гарадской сярэдняй школе № 1 прайшло патрыятычнае мерапрыемства



Напярэдадні дня Канстытуцыі ў гарадской сярэдняй школе № 1 прайшло патрыятычнае мерапрыемства

Автор / Главные новости / Аўторак, 14 Сакавік 2023 15:06 / Просмотров: 1040

Напярэдадні і ў дзень дзяржаўнага свята ва ўсіх школах праходзяць урачыстасці, выставы, класныя і інфармацыйныя гадзіны, патрыятычныя акцыі, сустрэчы і іншыя імпрэзы.

На адной з іх мы пабывалі. У гарадской сярэдняй школе № 1 ладзілася патрыятычнае мерапрыемства «Мы ганарымся, што мы беларусы». Удзельнікі – вучні 8 класа. Падчас імпрэзы школьнікі падрабязна даведаліся пра гісторыю Канстытуцыі, яе структуру, асноўныя раздзелы і артыкулы. Разам з класным кіраўніком Аленай Дзянісавай юныя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі. Падрабязна спыніліся на дзяржаўнай сімволіцы. Цікава прайшла анлайн-віктарына «Што вы ведаеце пра Асноўны Закон краіны?»

Вучні зрабілі свае вывады і падзяліліся з намі ўражаннямі.

Кацярына СІНІЦЫНА:

– Канстытуцыя – гэта Асноўны Закон краіны, які вызначае яе грамадскі і дзяржаўны ўклад, парадак і прынцыпы ўтварэння органаў улады. Канстытуцыя яднае ўсіх беларусаў. Як вядома, любая дзяржава моцная сваёй еднасцю. У нас ёсць шматгадовыя традыцыі, мы маем магчымасць вучыцца, удасканальвацца, развівацца ў мірнай краіне.

Дзмітрый ГАЛАДОК:

– Кожны з нас павінен думаць пра сваё жыццё, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выконваць нормы і правілы, устаноўленыя грамадствам і законам. Ад нас, маладога пакалення, залежыць росквіт краіны, у якой будуць жыць нашы нашчадкі.

Максім КАЗАК:

– Сімвалічна, што Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь становіцца асабліва значным для многіх юнакоў і дзяўчат. Бо менавіта 15 сакавіка самым актыўным у грамадскім жыцці школы вучням, якім споўнілася 14 гадоў, урачыста ўручаюць пашпарты. Разам з гэтым падзея становіцца напамінкам аб тым, што на нас ляжыць вялікі абавязак – быць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.