Гэта найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва. Езус Хрыстус настолькі любіць нас, што пакінуў славу неба і стаў падобным да нас. Ён зведаў смерць, каб мы маглі быць адкуплены. Дзякуючы Езусу, смерць не мае ўлады над тым, хто верыць.
Апостал Павел піша: «Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала? Джала смерці – грэх, а сіла граху – Закон. Богу ж падзяка, бо Ён даў нам перамогу праз нашага Пана Езуса Хрыста». (1Кар. 15:55-57)
Езус праз сваю Найдаражэйшую Кроў прынёс выратаванне ўсяму чалавецтву. Наш Пан уваскрос з мёртвых, гэта свята нашай Перамогі. Сёння мы маем надзею на Жыццё Вечнае.
Мы праслаўляем Езуса Уваскрослага! Ад шчырага сэрца жадаю вам і вашым блізкім велікоднай радасці, поспехаў у добрых справах, шчасця і перамог у Хрысце!
Ксёндз Віталій Стрыга, пробашч касцёла імя Святога Юзафа ў Крупках.