krupki.by

ru RU be BE en EN

Віншаванне ксёндза Віталія Стрыгі са святам Божага Нараджэння



Віншаванне ксёндза Віталія Стрыгі са святам Божага Нараджэння

Автор / Главные новости / Серада, 25 Снежань 2024 08:03 / Просмотров: 86

Умілаваныя браты і сёстры! Божае Нараджэнне не проста аддзяліла гістарычныя эпохі, прыход Збавіцеля ў свет змяніў увесь ход цывілізацыі, Ён працягвае змяняць жыццё ўсіх людзей: «...Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменне».

Перад заканчэннем адыходзячага года мы падводзім вынікі. Я прапаную кожнаму задаць сабе пытанне: колькі я зрабіў у мінулым годзе для сябе, а колькі для Хрыста? Я ўпэўнены, кожны сапраўдны вернік павінен рабіць для Бога больш, чым для сябе.

Божае Нараджэнне – гэта самы вялікі доказ таго, што Творца нас любіць, дапамагае нам і будзе з намі да сканчэння вякоў!

Малюся, каб свята Божага Нараджэння прыйшло ў кожнае сэрца і прынесла з сабой шмат радасці, шчасця, і каб кожны перажыў любоў нашага Госпада!

Няхай у вашым жыцці заўсёды будзе адзінае святло – Езус Хрыстус, Які будзе прыкладам для ўсіх нас.

Як больш за дзве тысячы гадоў таму Анёл сказаў пастухам: «Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народа, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан».

Так і сёння мы абвяшчаем радасную вестку: нарадзіўся Збавіцель! А гэта значыць – у кожнага з нас ёсць шанец на збаўленне!

Са святам Божага Нараджэння, шаноўныя крупчане!

Ксёндз Віталій СТРЫГА, пробашч касцёла Святога Юзафа ў Крупках.

Автор

admin

admin

Актуально

28 декабря будет работать общественная приёмная районной организации РОО «Белая Русь»

28 декабря с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Интернациональная, 1 будет работать общественная приёмная Крупской районной организации РОО «Белая Русь» с  участием представителей адвокатуры. Тел. 2-19-57.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.