krupki.by

ru RU be BE en EN

Свята ўсіх святаў адзначаюць каталіцкія і праваслаўныя вернікі



Свята ўсіх святаў адзначаюць каталіцкія і праваслаўныя вернікі

Автор / Главные новости / Нядзеля, 20 Красавік 2025 08:00 / Просмотров: 506

У Вялікдзень успамінаецца  найвялікшая падзея евангельскай гісторыі – Уваскрасенне Госпада нашага Іісуса Хрыста.

Сімвалічна, што свята прыпадае на тую пару, калі абуджаецца вясна. Нашы сэрцы напаўняюцца радасцю, гармоніяй і спакоем.

Усе прыгатаванні завершаны, у хатах і кватэрах стаіць водар духмяных булак, пафарбаваныя яйкі – адна з галоўных велікодных традыцый.

Напярэдадні Вялікадня ў творчых майстэрнях рукамі дзяцей і дарослых ствараліся вырабы, карціны, прысвечаныя святу. У адну з іх мы завіталі. У аб’яднанні па інтарэсах «Кропелька» Крупскага ЦДТ панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера. У паветры вітаў пах фарбаў, выхаванцы натхнёна малявалі.

– За столькі гадоў заўважыла, што дзеці з задавальненнем працуюць над стварэннем велікодных матываў, – кажа педагог дадатковай адукацыі Валянціна Вішнякова. – Яны ведаюць пра свята, разумеюць яго сэнс, многія наведваюць разам з бацькамі храмы і Богаслужэнні. Сваё натхненне яны ўвасабляюць ў творчасці, раскрываюць шматграннасць і прыгажосць свята, яго культурныя традыцыі ў нацюрмортах, кампазіцыях. Ёсць і сямейныя работы. А дзяўчаты, не адрываючыся ад творчага працэсу, расказваюць:

– На Вялікдзень усе людзі вітаюць адзін аднаго словамі «Хрыстос уваскрос!». У адказ мы кажам: «Сапраўды ўваскрос!» Так людзі дзеляцца радасцю ад гэтай падзеі.

– Сімвалам свята з’яўляюцца пафарбаваныя яйкі – у знак таго, што самае найвялікшае цуда адбылося на свеце. А яшчэ на свята пякуць  кулічы.

– У храмах праходзяць Богаслужэнні, асвяшчаюцца яйкі. Родныя і блізкія сустракаюцца, хросныя ўручаюць сваім хрэснікам падарункі.

Святочнымі днямі праходзіць абласны этап рэспубліканскага конкурса выяўленчага мастацтва «Свята святаў». Выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці таксама рыхтуюцца прымаць удзел.

 – Такія конкурсы дазваляюць захоўваць і развіваць хрысціянскія традыцыі народа, – пацвярджае Валянціна Вішнякова. – І мы, безу­моўна, удзельнічаем. Рыхтуем работы, якія будуць прадстаўлены ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Малюем на вялікіх фарматах паперы А3 гуашшу і акварэллю. Выкарыстоўваем і нетрадыцыйныя тэхнікі выканання – тычкаванне, малюнак па-мокраму. Дарэчы, усё новае дзецьмі ўспрымаецца з вялікай ахвотай.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.