krupki.by

ru RU be BE en EN

Праз нацыянальную спадчыну і сучаснасць выхоўваюць маленькіх патрыётаў у дзіцячым садзе № 2 г. Крупкі



Праз нацыянальную спадчыну і сучаснасць выхоўваюць маленькіх патрыётаў у дзіцячым садзе № 2 г. Крупкі

Автор / Главные новости / Нядзеля, 01 Чэрвень 2025 08:36 / Просмотров: 593

Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго краю. Чым больш гэтага прысутнічае ў выхаванні, тым духоўна багацейшая асоба.

У гэтым упэўнены педагагічны калектыў гарадскога дзіцячага сада № 2. Вынікі плённай працы мы бачым падчас розных раённых імпрэз: выхаванцы дэманструюць народнае адзенне, танцуюць, спяваюць пра родны край, удзельнічаюць у насаджэннях дрэў, памятных мітынгах, дзяржаўных святах. 

– Вельмі важна з ранняга ўзросту закласці маральна-патрыятычныя асновы асобы, сфарміраваць у дзяцей правільныя ўяўленні пра наваколле, – кажа загадчык дашкольнай установы адукацыі Наталля Антаневіч. – Увогуле фарміраванне патрыя­тычных пачуццяў пачынаецца з ранняга дзяцінства. Мы пачынаем з сямейнай тэматыкі: хто каму даводзіцца – мама, тата, бабуля, дзядуля, унук. Затым паступова крок за крокам дзеці пачынаюць усведамляць паняцці – Радзіма, краіна, грама­дзянін. Прыходзіць усвядомле­насць, што яны – грамадзяне Рэспуб­лікі Беларусь. Адпаведна, увесь навучальны працэс праходзіць у цесным тандэме педагогаў, бацькоў і дзяцей. Наша задача – выхаванне патрыятычных пачуццяў ва ўзаемадзеянні. Дзеці знаёмяцца з гісторыяй Беларусі, традыцыямі, народнай творчасцю, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, з дзяржаўнымі святамі і сімваламі. Усё гэта праходзіць праз заняткі, гульнёвую і вольную дзейнасць. Выхавацелі праводзяць абрады, звязаныя з народнымі святамі – Багач, Калядкі, Гуканне вясны, Саракі, Масленіца, Вялікдзень. Удзельнічаюць і бацькі актыўна. Прыносяць пачастункі, спечаныя сваімі рукамі. Праводзяцца конкурсы сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў. Напрыклад, цікава праходзіў конкурс навагодняй цацкі ў нацыянальным стылі. Што толькі ні рабілі! І вязаныя шары з беларускім арнаментам, і рукавічку Дзеда Мароза ў нацыянальным стылі. Цесна ўзаемадзейнічаем з Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Дзеці разам з выхавацелямі наведваюць выставы.

Выхаванцы дзіцячага сада № 2 г. Крупкі Аліса ВІШНЯКОВА, Ваня МАКАРЭВІЧ, Яна КРУГЛІК.

А як хлопчыкі і дзяўчынкі разумеюць слова «Радзіма»? Вось што яны кажуць:

Ваня МАКАРЭВІЧ:

– Радзіма – гэта наш дом, дзіцячы сад, мама, тата. Радзіму трэба любіць і шанаваць.

Аліса ВІШНЯКОВА:

– Калі б не было Радзімы, то і не было б людзей і дзяцей. Кветкі, птушкі, лес, рэчка – гэта наша Радзіма.

Дарына ХВАШЧЭЎСКАЯ:

– Беларусь – наша Радзіма. А ўсе людзі – яе дзеці. Мы ведаем беларускія вершы і спяваем беларускія песні, бо беларуская мова – наша родная.

Ведаюць і разумеюць дзеці, хто такі патрыёт.

Ваня БЭСМАН:

– Гэта той чалавек, які любіць сваю краіну, ніколі не пакрыўдзіць жывёл, не зламае галінку дрэва, дапаможа другому чалавеку ў бядзе.

Яна КРУГЛІК:

– Патрыёт – гэта той, хто паважае дарослых, беражліва адносіцца да роднага горада і розных помнікаў.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

10 сентября «прямую линию» проведет заведующий государственной нотариальной конторой района

В среду, 10 сентября, с 9.00 до 10.00 проведет «прямую линию» заведующий государственной нотариальной конторой Крупского района МАКАРЕВИЧ Галина Степановна. Телефон: 8-01796 2-78-65.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.