krupki.by

ru RU be BE en EN

Фестываль дзіцячай самадзейнай творчасці сабраў юныя таленты Крупшчыны (видео, фото)



Фестываль дзіцячай самадзейнай творчасці сабраў юныя таленты Крупшчыны (видео, фото)

Автор / Главные новости / Чацвер, 03 Май 2018 15:08 / Просмотров: 2052

Мы трапілі ў поўную залу. Колькі асоб, радасці, усмешак. Штогадовы фестываль сабраў самых яркіх і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак Крупшчыны. Дзеці спявалі добрыя песні, выконвалі запальныя танцы, чыталі прыгожыя вершы, спрабавалі сябе ў ролі акцёраў. А кампетэнтнае журы ўважліва сачыла за ўспышкамі новых зорак.

У гэтым фестывалі кожны ўдзельнік змог праявіць сябе ў розных відах творчасці. У намінацыі «Вакальнае майстэрства» выступілі салісты, дуэты, трыо, цэлыя калектывы. У намінацыі «Харэаграфічнае майстэрства» таксама выходзілі на сцэну як сольна, так і дружнай кампаніяй. Хлопчыкі і дзяўчанкі паказвалі арыгінальнае майстэрства ў спецыяльнай намінацыі.

Здзівілі канкурсанты, якія ўдзельнічалі ў намінацыях «Акцёрскае мастацтва» і «Арыгінальны жанр і альтэрнатыўнае мастацтва». Канкурсанты «запальвалі» не па-дзіцячаму! На сцэне перад захопленымі гледачамі прамільгнуў калейдаскоп яркіх фарбаў, эксклюзіўных нарадаў і арыгінальных дэкарацый. Удзельнікі фестывалю прадставілі свае лепшыя нумары.

Усе канкурсанты – навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, устаноў адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, а таксама выхаванцы сельскіх дамоў культуры. Многія з удзельнікаў выступалі упершыню, а хтосці быў далёка не дэбютант. На працягу трох гадзін юныя таленты імкнуліся выкласціся на ўсе сто. Адразу было відаць, што хлопчыкі і дзяўчынкі да фестывалю рыхтаваліся грунтоўна – падабралі выдатны рэпертуар, прыдумалі прыгожыя рухі ў танцах, некаторыя спецыяльна да конкурсу змайстравалі арыгінальныя касцюмы і дэкарацыі.

Фестываль праводзіцца з мэтай выяўлення таленавітай моладзі, прапаганды яе творчасці, удасканалення прафесійнага майстэрства, стварэння ўмоў для пошуку, станаўлення і творчага развіцця таленавітай моладзі. Члены журы адзначылі, што кожны дзіця – пераможца. Хочацца, каб і надалей ўсе іх пачынанні былі паспяховыя. Дзякуй бацькам, бо развіццё творчых здольнасцяў дзяцей патрабуе сіл і часу. Мы ганарымся сваімі талентамі!

У пачатку наступнага месяца адбудзецца фінальны гала-канцэрт, на якім будуць узнагароджаны пераможцы фестывалю.

Больше видео выступлений на нашем канале Youtube.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.