krupki.by

ru RU be BE en EN

В хозяйствах Крупского района активно идет уборка кукурузы



В хозяйствах Крупского района активно идет уборка кукурузы

Автор / Главные новости / Пятніца, 07 Верасень 2018 14:50 / Просмотров: 2790

І сёлета, як, дарэчы, і ў мінулыя гады, усе сем гаспадарак пад гэту культуру адвялі значныя плошчы. У раёне кукурузай занята 4 693 гектары. Самая вялікая плошча, якая належыць уборцы, а гэта 1 700 гектараў – у ААТ «Кляновічы». 634 гектары, занятыя пад кукурузай, трэба ўбраць працаўнікам ААТ «Старасельскае», 601 – ААТ «Халопенічы», 544 – ААТ «Крупскі райаграсервіс», 500 – сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк», 450 – ААТ «МайскаеАгра», 264 гектары – ДП «Ухвала». Па стане на чацвер, 6 верасня, убрана 535 гектараў, што складае 11,4% да запланаванага. За папярэдні дзень кукуруза ўбрана на плошчы 116 гектараў, пры сярэдняй ураджайнасці 201 цэнтнер з гектара яе сабрана 10 744 тоны.

Прааналізаваўшы інфармацыю аб ходзе ўборкі кукурузы, бачым, што лідарам выступае адкрытае акцыянернае таварыства «Крупскі райаграсервіс». І перш, чым наведаць гэту гаспадарку, мы звязаліся з яе галоўным аграномам Ілонай Ляпеха. Аднак пачулі, што механізаваны атрад таварыства ў гэтыя дні працуе ў ААТ «МайскаеАгра», куды мы і накіраваліся. Менавіта тут давялося пагутарыць і з трамбоўшчыкам зялёнай масы з «Крупскага райаграсервіса», і з вадзіцелямі, якія працуюць на яе адвозцы.

Валерый Мазнёў

Першым, каго мы сустрэлі ля амаль запоўненай сянажнай траншэі ля малочнатаварнага комплексу «Худаўцы», быў аграном Дзяніс Коцік. Па ўсім адчувалася, што малады спецыяліст, які толькі-толькі прыбыў у гаспадарку, ужо ў курсе многіх спраў. Падчас размовы ён падрабязна расказаў аб механізатарах і вадзіцелях, занятых на корманарыхтоўцы, зазначыў, што гэта траншэя сёння ўжо будзе поўнасцю запоўнена і ўтрамбавана.

– Хаця яна і разлічана на 2 000 тон, але сілас добра трамбуецца і пакласці яго сюды можна намнога больш, – зазначыў аграном. – Самі бачыце, як стараюцца хлопцы. Як толькі вадзіцелі падвозяць здробненую масу, яны бяруцца за справу. Міхаіл Ждановіч з ААТ «Крупскі райаграсервіс» на магутным трактары «ДжонДзір» і Валерый Мазнёў – механізатар нашай гаспадаркі – хуценька яе разраўноўваюць і трамбуюць, і гэта работа вядзецца ў дзве змены. З задання 5 940 тон нарыхтавана ўжо больш 2 000 сіласу. Напрыклад, толькі за ўчарашні дзень ў сянажную яму было пакладзена амаль 900 тон зялёнай масы. Пільна адсочваецца тэхналогія закладкі. Гэта робяць ветурач, зоатэхнічныя работнікі і наогул усе зацікаўленыя службы.

Міхаіл Ждановіч

Па дарозе на вёску Шэйку, дзе якраз вялася ўборка кукурузы, Дзяніс расказваў, што «каралева палёў» вырошчваецца сёлета на плошчы 450 гектараў на палетках аграгарадка Худаўцы ля цагельнага завода, у вёсцы Шэйка ля аўтатрасы, па дарозе на Крупкі, паміж вёскамі Шэйка і Лебедзева, у Юзуфове, Ігрушцы. На яе ўборцы задзейнічаны камбайн, дзве адзінкі тэхнікі на трамбоўцы і чатыры – на адвозцы кукурузнай масы. У прадукцыйнай рабоце зацікаўлены і камбайнер, і вадзіцелі, і трактарысты. Усе стараюцца не толькі выканаць даведзеныя нормы, але і значна перавыканаць.

І гэта пацвердзілі вопытныя вадзіцелі аўтамашын «Урал» Андрэй Пацэеў і Сяргей Федарцоў і «МАЗа» – Уладзімір Анішчанка з ААТ «Крупскі райаграсервіс», якія стаялі ў чарзе на пагрузку. Да месца адзначыць, што «МайскамуАгра» яны дапамагаюць у правядзенні самых розных работ: перавозяць збожжа, кукурузную масу, вывозяць на палі арганічныя ўгнаенні.

Сяргей Федарцоў  і Андрэй Пацэеў

– У тым, што вось і на гэтым палетку вымахала такая «каралева палёў», ёсць і наш уклад, – зазначыў Андрэй, працоўны стаж якога складае ўжо 33 гады, а сваю дзейнасць ён пачынаў менавіта ў калгасе імя Калініна (сённяшняе ААТ «МайскаеАгра»). – Мы тут прыкінулі, што асобныя экзэмпляры кукурузы дасягаюць трох і нават больш метраў – толькі паспявай адвозіць. Таму і робім па 17-18 рэйсаў, адвозячы за дзень па 150 тон масы. І абеды тут класныя. Заўсёды дастаўляюцца своечасова, вельмі смачныя, за што і хочам падзякаваць повараў.

Сяргей Рэуцкі

У нашу размову ўступіў і камбайнер Сяргей Рэуцкі:

– Палетак займае 12-гектарную плошчу і сёння мы яго абавязкова ўбяром. Сёлета, пэўна, не толькі ў нас такая ўраджайная кукуруза вырасла – некаторыя ўчасткі яе даюць па 300 цэнтнераў з гектара. Радуюць шырокае зялёнае лісце, налітыя зернем пачаткі, з якіх атрымліваецца якасны кукурузны сілас. І гэта толькі пачатак, бо ўбрана яшчэ крыху больш чвэрці культуры. Упэўнены, што жывёла ўзімку будзе з кармамі.

Іван Паўлавец

Аграном Дзяніс Коцік

Так, належная кармавая база – гэта, можна сказаць, рухавік, які дазваляе развівацца, гэта будучае гаспадаркі. Таму і імкнуцца ўсе працаваць як мага лепш. Акрамя ўказаных механізатараў і вадзіцеляў, аграном назваў таксама і прозвішчы іншых. Шчыруюць у гэтыя дні вадзіцель «МАЗа» Іван Паўлавец, які падчас уборачных работ перакваліфікоўваецца з пажарнага аварыйна-выратавальнага паста на камбайнера або вадзіцеля, трактарысты Міхаіл Пракапенка, Вадзім Куляй і многія іншыя. Сянажная траншэя ў Худаўцах закладзена. Цяпер – курс на Ротань, дзе іх чакае такая ж работа – папаўняць кармавыя запасы за кошт закладкі на сілас зялёнай масы кукурузы.

 

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.