krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках адсвяткавалі 100-годдзе сістэмы органаў па працы і сацабароне (фота)



У Крупках адсвяткавалі 100-годдзе сістэмы органаў па працы і сацабароне (фота)

Автор / Главные новости / Чацвер, 10 Студзень 2019 15:36 / Просмотров: 1741

 

У мінулую сераду ў зале раённага Цэнтра культуры сабраліся людзі, якія гатовы прапусціць праз сябе боль і трывогу іншага, падставіць сваё плячо і падаць руку дапамогі чалавеку, які аказаўся ў складанай сітуацыі або бядзе. Немагчыма ўявіць, колькі сіл, энергіі, цеплыні душы ўкладваюць работнікі сацыяльнай службы ў сваю нялёгкую працу. За іх імкненне да дабра і міласэрнасці, за іх ўдзячныя справы Указам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў 1998 годзе ўстаноўлена прафесійнае свята – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны, якое штогод адзначаецца 5 студзеня.

Сёлета мы святкуем адметную дату – 100-годдзе сістэмы органаў па працы і сацабароне. Вядучыя свята называлі супрацоўнікаў сацыяльнай службы дарыльшчыкамі, гаварылі аб тым, што Дзень работнікаў сацыяльнай абароны напамінае людзям аб тым, што сацыяльная работа можа зрабіць свет яшчэ лепшым.

У сваім прывітальным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел адзначыў, што сёння ў зале так светла і сардэчна, бо тут сабраліся людзі, якія гатовы аддаць кавалачак свайго сэрца і душы тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

-- Работнікі сістэмы сацыяльнай абароны ўяўляюцца як сапраўдныя агенты сацыяльнага развіцця, -- гаварыў Анатоль Станіслававіч. – Якасць жыцця людзей паляпшаецца, калі такія людзі працуюць у адной камандзе. Гэта свята пацвярджае значэнне данай прафесіі, якая адказвае за стварэнне моцнай і здаровай нацыі. І ўсе прысутныя ў зале павінны ганарыцца гэтым. Людзі нашага горада і раёна высока цэняць час і намаганні, якія траціць кожны сацыяльны работнік, робячы сваю справу. Я ўдзячны вам за нераўнадушныя адносіны да сваёй справы, за вашы неспакойныя душы і суперажыванне, за тое, вашы сэрцы, заўсёды адкрытыя людзям. Віншую ўсіх вас і жадаю працягваць працаваць з такім жа добрым сэрцам і нястомным энтузіязмам.

За дасягненні, высокія рэзультаты ў сферы сацыяльнай дапамогі насельніцтва і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і каштоўным падарункам узнагароджваецца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. За высокі прафесіяналізм, добрасумленную работу па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны загадчык аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Наталля Навахрост, ветэраны працы Таццяна Навахрост і Наталля Масценская. Падзякі старшыні райвыканкама ўручаны спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Кацярыне Каляда і сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Святлане Міронавай.

Цёпла і сардэчна віншавалі ўсіх прысутных на свяце начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Марына Гурчанка, дырэктар Крупскага ТЦСАН Таццяна Варановіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алена Смірнова, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна, прадстаўнікі рэлігійнай місіі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.

За шчырую і добрасумленную працу, прафесіяналізм у рабоце ў гэты дзень многія і многія атрымалі заслужаныя ўзнагароды – Граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнвай абароне Мінскага аблвыканкама і Граматы дзяржустановы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Напрыканцы яшчэ адным падарункам для работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны стала выступленне лепшых артыстаў нашага раёна. 

 

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.