krupki.by

ru RU be BE en EN

В Крупках начал работу фестиваль православной культуры «Кладезь» (фото)



В Крупках начал работу фестиваль православной культуры «Кладезь» (фото)

Автор / Главные новости / Панядзелак, 04 Сакавік 2019 14:13 / Просмотров: 2093

 

Ізноў у Крупках праходзіць праваслаўная выстава-кірмаш  “Скарбонка”. Яе адкрыццё прайшло ў мінулую суботу, 2 сакавіка. Роўна ў 13 гадзін адбыўся малебен на пачатак добрай справы. Аднак выстава-кірмаш пачала сваю работу з самай раніцы. У фае і зале раённага Цэнтра культуры было шматлюдна. Гараджане і госці горада з вялікім інтарэсам разглядвалі шматлікія вырабы Свята-Елізавецінскага манастыра – іконы і царкоўныя рэчы, кераміку ручной работы, сувеніры і вырабы з дрэва, шкла і скуры, падушкі з грэчкі, духоўна-асветніцкую літаратуру, праваслаўныя календары, набывалі травяныя зборы і бальзамы, вырабленыя па старадаўніх рэцэптах, мыла ручной работы, скрабы, мёд, манастырскі хлеб і пячэнне.

Асобных цікавілі чайныя і дэсертныя лыжкі, выкананыя са срэбра, пазалочаныя або з тытанавым пакрыццём. Прыцягвала наведвальнікаў таксама і лаўка з ювелірнымі ўпрыгожаннямі, выкананымі ў царкоўнай тэматыцы. На любы густ тут пярсцёнкі ўсіх памераў, хрэсцікі і медальёны, і, канечне ж, як дадатак да хрэсцікаў – розныя ланцужкі, бранзалеты.

Да месца адзначыць, што а 12-й гадзіне ў Крупскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча-гутарка з відэа-прэзентацыяй на тэму “Праваслаўныя іконы Божай Маці”, якую правяла кандыдат культуралогіі, аўтар кніг “Праваслаўныя святыні Беларусі” Наталля Шчарбакова.  

Але вернемся да ўрачыстага адкрыцця фестывалю праваслаўнай культуры. Падчас правядзення малебна дабрачынны Крупскай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Крупкі пратаіерэй Мікалай Гмір сардэчна вітаў усіх прысутных, даў сваё благаслаўленне, заўважыўшы, што любому царкоўнаму мерапрыемству папярэднічае малітва. Пасля малебна Мікалай Гмір адзначыў, што гэта падзея – вельмі цёплая і радасная для жыхароў нашага горада, выказаў упэўненасць, што ўсе мерапрыемствы, якія будуць праведзены за дні работы фестывалю, прынясуць карысць, падштурхнуць нас да таго, каб стаць лепшымі і духоўна чысцейшымі. Затым прагучалі пажаданні, каб ва ўсіх панавалі любоў, радасць і ўзаемаразуменне. Тут жа было нагадана, што сёлета Свята-Елізавецінскі манастыр адзначыць сваё 20-годдзе. Такая ж дата споўніцца і прыходу ў г. Крупкі, і адзначацца яна будзе 22 мая – у дзень перанясення мошчаў свяціцеля і цудатворца Мікалая з Мір Лікійскіх.

Сардэчныя словы з нагоды адкрыцця фестывалю на Крупшчыне адрасаваў прысутным намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб’ёў:

-- Фестываль праваслаўнай культуры – гэта сапраўднае свята для ўсёй сям’і. Ён стаў чакаемым, а значыць, патрэбным жыхарам горада і раёна. Мы ўдзячны яго арганізатарам за тыя цудоўныя праекты, якія яны рэалізуюць сёлета не толькі ў Крупках, але і ў гарадскіх пасёлках Халопенічы і Бобр, аграгарадку Ухвала. Упэўнены, што ўсе мерапрыемствы фестывалю дапамогуць умацаваць веру тым, хто верыць, і набыць яе тым, хто страціў гэту веру. Падчас наведвання выставы-кірмашу мы будзем мець магчымасць яшчэ раз дакрануцца да праваслаўнай культуры, набыць духоўна-асветныя кнігі і ў гэтыя вясновыя дні падарыць іх, а таксама самыя розныя сувеніры, сваім блізкім і знаёмым.

За шчырыя словы пажаданняў удзячнасць выказала куратар выставы-кірмашу Таццяна Ціханава. Адразу пасля адкрыцця фестывалю прайшоў канцэрт “Музыка – выхаванне душы”.

Варта адзначыць, што ўжо ў панядзелак, 4 сакавіка, самыя розныя мерапрыемствы праходзілі ў Халопенічах. У прыватнасці, у мясцовым ГпДК прайшло прадстаўленне лялечнага тэатра “Батлейка” для дзяцей, затым быў прадэманстраваны мастацкі фільм “Огнеупорный”, прайшлі праекты “Жывое слова” (гутарка манахіні Марыі (Літвінавай) аб шкодзе брыдкаслоўя, “Пераадоленне” – сустрэча “Як знайсці змест у пакутах” і “Жывое слова” – гутарка “Духоўныя карані хваробы і што рабіць, калі прыйшла хвароба”.

На наступны дзень, 5 сакавіка, аналагічная праграма праходзіла ў Бобрскім ГпДК. У выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 39 быў рэалізаваны праект “Агульная справа – праўда аб алкагольгай і нарказалежнасці”, а ў Бобрскай сярэдняй школе айцец Дзіянісій, кіраўнік кардынацыйнага цэнтра па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму таксама правёў гутарку на такую тэму.

6 сакавіка ва Ухвальскім цэнтры культуры і адпачынку адбудзецца прадстаўленне лялечнага тэатра “Батлейка” са спектаклем “Аднавухі заяц”. Тут жа ў 12 гадзін у рамках праекта “Добрае кіно” будзе паказаны мастацкі фільм “Цуда”. У Крупскай раённай гімназіі ў 11 гадзін, а ў СШ № 3 горада ў 13 гадзін падчас рэалізацыі праекта “Служэнне Радзіме – святы абавязак” гутарку з будучымі абаронцамі Айчыны правядзе палкоўнік, старшы выкладчык Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Іван Саблін.

Усе наступныя дні сакавіка з 10.00 да 19.00 у раённым Цэнтры культуры будуць праходзіць спектаклі “Аднавухі заяц” лялечнага тэатра “Батлейка”. Пасля прадстаўленняў дзеці пазнаёмяцца з героямі пастаноўкі, прымуць удзел у гульнях і віктарынах. А ў нядзелю, 10 сакавіка, у 15 гадзін адбудзецца цырымонія закрыцця фестывалю і пройдзе ўдзячны малебен.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.