krupki.by

ru RU be BE en EN


Навошта ласю мухамор?

Автор / Калейдоскоп / Пятніца, 02 Кастрычнік 2020 16:12 / Просмотров: 742

Адказ просты: паядаючы яго, звяры самаатручваюцца, аднаўляючы баланс у арганізме.

Тое, што мухаморы – грыбы неядомыя, вядома, мабыць, кожнаму. Ды і самі гэтыя прыгажуны, як правіла, сумленна «семафораць» чырвонымі шляпкамі здалёку, быццам папярэджваючы: лепей абыдзіце нас бокам!

Але мала каму вядома, што для некаторых лясных жыхароў гэты грыб не проста ядомы, а нават лекавы.

Як сцвярджаюць заолагі-практыкі, ім не раз даводзілася бачыць, як мухаморы з яўным задавальненнем паядаюць ласі і алені. Яд мухамора вельмі эфектыўна дапамагае гэтым жывёлам пазбаўляцца ад пара­зітаў – глістоў. Але важны гэты грыб у іх рацыёне і па іншай прычыне.

Аказваецца, у ласёў і аленяў адсутнічае жоўцевы пульхір, які робіць натуральную таксікацыю свайго «гаспадара». Паядаючы мухаморы, звяры самаатручваюцца, аднаўляючы баланс у арганізме. Менавіта таму зімой, калі грыбоў няма, жывёлы часта выхо­дзяць да дарог, заходзяць у гарады. Не, не аматарства выманьвае іх з лесу і не шляхі міграцыі, а сажа, выхлапныя газы, якімі можна падыхаць і... крышку атруціцца для добрага самаадчування.

Таму, шаноўныя аматары ціхага палявання, калі вам на шляху сустрэўся мухамор, не футбольце яго, не тапчыце. Бо ён так неабходны ў «лясной аптэчцы» ласёў і аленяў.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.