krupki.by

ru RU be BE en EN


Пра капусту: з качанамі і без качаноў

Автор / Калейдоскоп / Панядзелак, 01 Сакавік 2021 09:19 / Просмотров: 1086

Пераважная большасць нашых культурных раслін – ураджэнцы зусім іншых месцаў. Адны прыйшлі да нас з Азіі, другія – з Афрыкі, трэція – аж з далёкай Амерыкі... Карэнных «еўрапейцаў» сярод іх мала, – такіх, як, напрыклад, капуста.

І сёння ў Паўднёвай Еўропе па ўсім марскім узбярэжжы можна сустрэць у прыродзе дзікую капусту. Праўда, мала хто з неспецыялістаў здагадаецца, гледзячы на яе, што гэтая невялікая раслінка з тонкім сцяблом і некалькі няўразлівымі лісточкамі на ім – далёкі продак нашай белакачаннай прыгажуні, вага качана якой можа дасягаць 15-20 кг.

Тым не менш, менавіта такую, сціплую з выгляду, капусту і пачалі вырошчваць людзі дзесьці 2-3 тысячы гадоў таму. І адбылося гэта ў Іспаніі, дзе ў той час жылі іберыйскія плямёны. Чаму менавіта капусту, а не вельмі падобных на яе па знешнім выглядзе родзічаў з сямейства крыжакветных: свірэпу ці торбачнік? Магчыма, смак у капусты быў лепшым і горычы менш. Так ці інакш, але людзям яна прыйшлася да спадобы.

З Іспаніі капуста трапіла ў Грэцыю, Італію, Егіпет, а затым і да старажытных славян. І стала ў іх адной з найважнейшых культур. Асабліва спадабалася славянам капуста квашаная, якую яны рабілі восенню і спажывалі затым усю зіму ў вялікай колькасці. Праўда, для квашання падыходзіла толькі качанная капуста, а значыць, да славян капуста прыйшла, ужо маючы качаны.

Не зусім зразумела, калі ж у капусты з’явіліся качаны і якім чынам гэта адбылося. Магчыма, час ад часу сярод стройных сцяб­лінак дзікай капусты з’яўляліся своеасаблівыя мутанты, дзе звычайная верхавінная пупышка сцябла чамусьці пачынала ўзмоцнена разрастацца, прымаючы вялікія памеры. Ну, а само сцябло ў гэтым выпадку заставалася вельмі кароткім. Прырода такія «анамальныя» расліны адбракоўвала сама, іншая справа – капуста культурная. Тут замест прыроды адбор вядзе чалавек, і адбірае ён расліны не па прынцыпу найбольшай прыстасаванасці іх да жыцця, а па прынцыпу карыснасці гэтых раслін для яго самога.

Незвычайныя асобіны капусты з першымі, невялікімі яшчэ качанчыкамі мелі большую масу лісцяў, да таго ж лісце гэтае было больш сакавітым і смачным. І людзі пачалі адбіраць з масы сцябловай капусты менавіта асобіны з качанамі, адбракоўваючы ўжо тыя расліны, на якіх качаны не ўтвараліся. Гэтак ці прыкладна гэтак і ўтварыліся ўсе сарты і белакачаннай, і чырвонакачаннай, і савой­скай капусты. А ў брусельскай капусты качаноў і наогул шмат, праўда, маленькіх.

А ёсць сарты капусты, якія качаноў не ўтвараюць. Напрыклад, кальрабі, якую вырошчваюць дзеля мясістага і патоўшчанага сцябла. Аднак тут, у адрозненне ад капусты качаннай, трэба не спазніцца з уборкай, бо сакавітая смачная мякаць сцябла кальрабі вельмі хутка робіцца жорсткай і неядомай.

Няма качана і ў квяцістай капусты. Там у ежу ўжываюць тоўстыя і сакавітыя суквецці, якія займаюць усю цэнтральную частку расліны.

А ёсць яшчэ і капуста кармавая, якая больш за іншых нагадвае дзікарослага продка. Праўда, глядзіцца яна побач з ім, нібыта Гулівер з ліліпутам. Тоўстыя высокія сцёблы і шырокае мясістае лісце кармавой капусты з задавальненнем ядуць і каровы, і свінні, і, зразумела ж, трусы альбо нутрыі.

А на завяршэнне нагадаем, што менавіта ў капусце нашы продкі «знаходзілі» немаўлятак. Не ўсіх, зразумела, а роўна палову. Астатніх жа ім прыносілі буслы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.